Закрыть
image description
ОАО «ЦУМ Минск». Фото БЕЛТА
ААТ «ЦУМ Мінск». Фота БЕЛТА
JSC «Central Department Store Minsk». BELTA photo
image description
На выставке "Made in Belarus". Астана. Фото О. Манчук. БЕЛТА
На выставе "Made in Belarus". Астана. Фота А Манчук. БЕЛТА
At the exhibition "Made in Belarus". Astana. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
ОАО «ГУМ». Минск. Фото БЕЛТА
ААТ «ДУМ». Мінск. Фота БЕЛТА
JSC "GUM". Minsk. BELTA photo
image description
Международная выставка-ярмарка Продэкспо-2014 в Минске. Фото БЕЛТА
Міжнародная выстава-кірмаш Прадэкспа-2014 у Мінску. Фота БЕЛТА
International Exhibition-Fair Prodexpo 2014 in Minsk. BELTA photo
image description
Подземный торговый центр “Столица”. Фото БЕЛТА
Падземны гандлёвы цэнтр "Сталіца". Фота БЕЛТА
Underground shopping center " Stolitsa". BELTA photo

Гандаль

Гандаль застаецца адной з найбольш важных галін эканомікі, якая дынамічна развіваецца. У Беларусі існуе шырокая заканадаўчая база, якая рэгулюе гандаль і звязаную з ім дзейнасць прадпрыемстваў. Сярод асноўных дзейнічаюць законы аб інвестыцыях, аб свабодных эканамічных зонах, аб кантролі над імпартам і экспартам, аб здароўі і бяспецы, антыманапольныя. У краіне створана і функцыянуе сістэма абароны правоў спажыўцоў. У яе структуру ўваходзяць органы кіравання, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі.

Штогод у Беларусі з'яўляюцца новыя гандлёвыя прадпрыемствы: ад магазінаў крокавай даступнасці да ўльтрасучасных гандлёвых цэнтраў і гіпермаркетаў. У апошнія гады адзначаецца прыкметны рост колькасці гандлёвых і бізнес-цэнтраў, гасцініц і аб'ектаў грамадскага харчавання. Асабліва прыкметны рост рознічных гандлёвых сетак з узвядзеннем уласных гандлёвых цэнтраў плошчай да 100 тыс. кв. м.

На спажывецкім рынку канкурыруе звыш 30 гандлёвых сетак, у рыватнасці, у харчовым сегменце – "Карона", "Гіпа", "Суседзі""Еўраопт", "Санта""АЛМІ", "БелМаркет" і інш.

Сёння ў межах Мінска размешчана каля двух дзесяткаў гіпермаркетаў: «Гіпа», "ProStore", "Карона", "Суседзі", "Green""ОМА", "Мацярык", "Мile", "BIGZZ", "Санта", "Еўраопт" і інш.

Беларусь падтрымлівае гандлёвыя адносіны з многімі дзяржавамі свету. Асноўныя гандлёвыя партнёры – Расія, краіны ЕАЭС і СНГ. Паступова пашыраецца прысутнасць беларускіх вытворцаў на рынках краін Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Акіяніі.

Важнейшымі экспартнымі пазіцыямі рэспублікі з'яўляюцца прадукты нафтаперапрацоўкі, калійныя ўгнаенні, грузавыя аўтамабілі, металапрадукцыя, трактары, шыны, малочная і мясная прадукцыя, лесаматэрыялы. Пад брэндамі «Made in Belarus, «Беларусь інтэлектуальная», «Belarus – the Taste of Nature», «Belarus - the Spirit of Comfort» праводзяцца ўнікальныя выстаўкі і экспазіцыі айчынных вытворцаў.

У імпарце найбольшае месца займаюць энергарэсурсы (нафта і прыродны газ), сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя (металы і вырабы з іх, сыравіна для хімічнай вытворчасці, часткі машын), тэхналагічнае абсталяванне.

Краіна актыўна развівае электронны гандаль як адзін з важных напрамкаў павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў і выхаду на новыя рынкі тавараў і паслуг. Большасць фірм у рэспубліцы ўжо займаюцца электронным гандлем, паколькі прамы продаж сваёй прадукцыі праз Інтэрнэт з'яўляецца самым прывабным кірункам укаранення інтэрнэт-тэхналогій у бізнесе. Выкарыстоўваючы сетку Інтэрнэт, прадпрыемствы атрымліваюць дадатковыя магчымасці выхаду на знешні рынак, пашыраюць каналы збыту, ствараюць эфектыўную сістэму ўзаемадзеяння пастаўшчыкоў і пакупнікоў. Далейшаму развіццю галіны ў гэтым кірунку будзе спрыяць выкананне мерапрыемстваў прынятай ў 2021 г. Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады, скіраванай на дасягненне на нацыянальным узроўні Мэт ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь

Беларуская гандлёва-прамысловая палата 

Беларуская ўніверсальная таварная біржа 

Гандлёвы дом “На Нямізе”

Дзяржаўны ўніверсальны магазін 

Першы каталог

Прадпартал 

Універмаг "Беларусь" 

Харчовы рынак Беларусі

ЦУМ «Мінск» 

Deal.by

Shop.by