Закрыть
image description
ООО "Алютех Воротные Системы". СЭЗ "Минск". Фото О. Манчук. БЕЛТА
ТАА "Алютэх Варотныя Сістэмы". СЭЗ "Мінск". Фота А. Манчук. БЕЛТА
LLC "Alutech Gate Systems". FEZ "Minsk". Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Научно-производственное частное унитарное предприятие "Адани". СЭЗ "Минск". Фото О. Манчук. БЕЛТА
Навукова-вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "Адані. СЭЗ "Мінск". Фота А. Манчук. БЕЛТА
Scientific and Production Private Unitary Enterprise "Adani". FEZ "Minsk". Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Продукция ООО "БелЭмса". Могилёв. Фото О. Фойницкого. БЕЛТА
Прадукцыя ООО "БелЭмса". Магілёў. Фота А. Файніцкага. БЕЛТА
Products of Ltd. "BelEmsa". Mogilyov. Photo by O. Foinitsky. BELTA
image description
Белорусско-китайское региональное сотрудничество. Фото А. Дидевича. БЕЛТА
Беларуска-кітайскае рэгіянальнае супрацоўніцтва. Фота А. Дзідзевіча. БЕЛТА
Belarusian-Chinese regional cooperation. Photo by A. Didevich. BELTA
image description
Конгресс СЭЗ Северной и Восточной Европы. Гомель. Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Кангрэс СЭЗ Паўночнай і Усходняй Еўропы. Гомель. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
Congress of FEZ of Northern and Eastern Europe. Gomel. Photo by S. Kholodilin. BELTA
image description
Открытие нового предприятия в СЭЗ "Могилев". Фото О. Фойницкого. БЕЛТА
Адкрыццё новага прадпрыемства ў СЭЗ "Магілёў". Фота А. Файніцкага. БЕЛТА
Opening of a new enterprise in the Mogilev FEZ. Photo by O. Foinitsky. BELTA

Свабодная эканамічная зона

Свабодная эканамічная зона (СЭЗ) у Беларусі разглядаецца як частка тэрыторыі краіны з дакладна вызначанымі межамі і спецыяльным прававым рэжымам, які ўстанаўлівае спецыяльны парадак і ўмовы падаткаабкладання, валютнага, мытнага і іншага рэгулявання.

Развіццё СЭЗ накіравана на рэалізацыю такіх задач, як:

  • павелічэнне прытоку замежных інвестыцый, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату і прыцягненне стратэгічных інвестараў;
  • забеспячэнне спрыяльных умоў для прыцягнення новых і высокіх тэхналогій і перадавога замежнага вопыту;
  • стымуляванне экспарту і развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцей;
  • стварэнне новых рабочых месцаў.

Як і ва ўсім свеце, рэжым СЭЗ прадастаўляе прадпрыемствам магчымасць працаваць у спецыяльных ільготных умовах.
Тэрыторыя СЭЗ з’яўляецца часткай мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У сучасны момант у Беларусі створаны і працуюць шэсць свабодных эканамічных зон:

СЭЗ "Брэст" (1996) – першая свабодная эканамічная зона ў Рэспубліцы Беларусь. Яе агульная плошча складае 5004,0150 га. На пачатак 2023 г. у СЭЗ зарэгістравана 75 рэзыдэнтаў, у тым ліку 47 з удзелам замежнага капіталу. На прадпрыемствах выпускаецца каля 2000 найменняў прамысловай прадукцыі і тавараў: электратэхнічныя вырабы, машыны і абсталяванне дарожнай разметкі, фарбы і эмалі, газавыя і электрапліты, мэбля, морапрадукты, мясныя і кандытарскія вырабы. З моманту ўтварэння СЭЗ агульны аб'ём інвестыцый склаў 2,0 млрд. долараў. За 2022 г. суб'екты гаспадарання экспартавалі тавараў на суму 1 млрд. долараў. Геаграфія экспарту ўключае 70 краін свету.

СЭЗ "Віцебск" (1999). Вынікам дынамічнага развіцця СЭЗ з'яўляецца рэалізацыя 53 інвестыцыйных праектаў з удзелам капіталу з 14 краін свету. Асноўныя галіны прамысловага комплексу СЭЗ – лёгкая і дрэваапрацоўчая прамысловасць, машына- і станкабудаванне, электроніка, вытворчасць мэблі і прадуктаў харчавання. У сілу свайго геаэканамічнага становішча СЭЗ з'яўляецца своеасаблівым плацдармам у засваенні перспектыўных рынкаў тавараў і паслуг Расіі, краін Балтыі, Скандынавіі. На сённяшні дзень тэрыторыя СЭЗ "Віцебск" складае 2,764 тыс. га.

СЭЗ "Гомель-Ратон" (1998) налічвае 65 рэзідэнтаў з 15 краін з ўнутранымі і замежнымі інвестыцыямі. У СЭЗ размешчаны высокатэхналагічныя прадпрыемствы радыёэлектронікі, прыборабудавання, машынабудаўнічай, электратэхнічнай і кабельнай прамысловасці. Усе прадпрыемствы валодаюць свабоднымі вытворчымі плошчамі, складскімі памяшканнямі, развітай інфраструктурай, поўным комплексам інжынерных камунікацый. Экспарт прадукцыі ўдзельнікаў СЭЗ  ажыццяўляецца ў  65 краін.

СЭЗ "Гроднаінвест"  (2002). За 20 гадоў дзейнасці СЭЗ стала ключавой пляцоўкай для развіцця бізнесу ў Гродзенскай вобласці. Сёння рэзідэнтамі СЭЗ з'яўляюцца 78 прадпрыемстваў у сферы дрэваапрацоўкі і мэблевай вытворчасці, машынабудавання і металаапрацоўкі, харчовай і лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і лагістыкі з аб'ёмам вытворчасці звыш 2.1 млрд. долараў. Яны фарміруюць чвэрць усёй вытворчасці рэгіёну, звыш 40 % экспарту. Свае сродкі ў рэалізацыю праектаў уклалі інвестары з больш за 35 краін свету.

СЭЗ "Мінск" (1998). Стварэнне СЭЗ стала эфектыўным інструментам прамысловай палітыкі дзяржавы па забеспячэнні фарміравання спрыяльнага інвестыцыйнага і прадпрымальніцкага клімату ў Мінску і Мінскім рэгіёне. За час сваёй дзейнасці СЭЗ стала лідзіруючым прамысловым цэнтрам. Яскравым паказчыкам эфектыўнасці яго функцыянавання з'яўляецца вялікая колькасць зарэгістраваных прадпрыемстваў-рэзідэнтаў. Сярод іх  прадпрыемствы, якія ўжо ўпэўнена выйшлі на беларускі і замежныя рынкі і зарэкамендавалі сябе ў якасці канкурэнтаздольных вытворцаў і надзейных пастаўшчыкоў, а таксама тыя, якія толькі пачынаюць будаваць заводы і запускаць свае высокатэхналагічныя вытворчасці. Асноўнымі галінамі з'яўляюцца машынабудаванне і металаапрацоўка, аўтамабілебудаванне, дрэваапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, электроніка, паліграфія, упакоўка і інш. 85 краін свету імпартуюць прадукцыю, якая выпускаецца прадпрыемствамі СЭЗ, на суму больш за 17 млрд. долараў.

СЭЗ "Магілёў" (2002) складаецца з 18 участкаў агульнай плошчай 3339,4 га, якия адрозніваюцца развітай інжынерна-транспартнай інфраструктурай. Плошча свабодных зямельных участкаў для новага будаўніцтва складае больш за 420 га. На тэрыторыі СЭЗ ёсць больш за 120 тыс. кв. м вытворчых плошчаў, якія не выкарыстоўваюцца і прыдатныя для размяшчэння вытворчасцей. Перавагі рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у СЭЗ па заслугах ацанілі рэзідэнты, у ліку якіх прадпрыемствы, створаныя вядомымі замежнымі кампаніямі: нямецкай Джакей, аўстрыйскай – Кронаспан, расійскай – "Омск Карбон Груп" і інш. Па стану на пачатак 2020 г. у СЭЗ дзейнічае звыш 40 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў.