Малы і сярэдні бізнес
Сфера бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь уяўляе сабой сектар эканомікі, які перспектыўна развіваецца і паступова павялічвае свой унёсак у забеспячэнне агульнага эканамічнага росту. Гэта шмат у чым спрыяе фарміраванню канкурэнтнага асяроддзя, павелічэнню вытворчасці тавараў народнага спажывання, значна пашырае спектар паслуг насельніцтву, што ў цэлым надае дадатковую стабільнасць эканоміцы Беларусі.
У складзе бізнес-асяроддзя самымі шматлікімі з'яўляюцца сярэднія і малыя прадпрыемствы. Іх размеркаванне па рэгіёнах характарызуецца дастаткова высокай ступенню канцэнтрацыі ў сталіцы і буйных гарадах. Пераважная спецыялізацыя гэтых прадпрыемстваў – сфера гандлю. Аднак у апошнія гады паступальна павялічваецца ўдзельная вага аб'ёму іх прамысловай вытворчасці ў суадносінах да агульнарэспубліканскага паказчыка.
Развіццё бізнес-асяроддзя ў нашай краіне з'яўляецца адным з нацыянальных прыярытэтаў эканомікі. Дзеянні, што прымаюцца дзяржавай, накіраваны на паляпшэнне дзелавога асяроддзя, садзейнічанне ўваходжанню Беларусі ў лік краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для вядзення бізнесу. З мэтай павелічэння яго ўнёску ў сацыяльна-эканамічныя дасягненні краіны. На стварэнне спрыяльнага дзелавога асяроддзя для прадпрымальніцтва, стымуляванне ініцыятыўнасці і прадпрымальнасці грамадзян накіравана Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады. Пры яе распрацоўцы забяспечвалася пераемнасць задач, кірункаў развіцця і падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва папярэдняга пяцігоддзя. У краіне сфарміравана інфраструктура дзяржаўнай падтрымкі і рэгулявання прадпрымальніцтва, у якую ўваходзяць цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва і інкубатары малога прадпрымальніцтва. Шэраг норм, накіраваных на спрашчэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення ліцэнзуемых відаў дзейнасці, удасканаленне парадку спынення дзеяння ліцэнзій, змяшчае Указ, падпісаны кіраўніком дзяржавы 2 верасня 2019 г. № 326 «Аб удасканаленні ліцэнзавання".
Пазітыўным момантам для росту камерцыйнай дзейнасці з'яўляецца падатковае абкладанне і крэдытаванне на льготных умовах. Для пачынаючых прадпрымальнікаў, якія маюць сапраўды значныя і сур'ёзныя бізнес-ідэі, дзяржава прадастаўляе даступныя крэдыты з нізкай працэнтнай стаўкай і доўгім тэрмінам выплат. Такім чынам, у кожнага з беларускіх грамадзян або іншаземцаў, якія маюць від на жыхарства, ёсць шанец пры ўмове аптымальнага спалучэння жадання і фінансавых магчымасцей адкрыць і паспяхова кіраваць сваім бізнесам у Беларусі.
Прынятыя комплексныя меры далі магчымасць сфарміраваць атмасферу новага бізнес-клімату на аснове дзелавых адносін і ўзаемнага даверу дзяржавы і бізнесу, спрасціць не толькі працэс адкрыцця, але і ўмовы вядзення прадпрымальніцтва.
Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы
Міністэрства aнтыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь
Міністэрства па налогах і зборах Рэспублікі Беларусь
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Асацыяцыя лізінгадаўцаў Беларусі
Бізнес саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага
Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады
Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў (МССПіП)
Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва
Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў
Савет па развіцці прадпрымальніцтва
VBIZNESE.by (Бізнес-партал «Усе пра бізнес»)