Інвестыцыйная дзейнасць
Інвестыцыйная дзейнасць у рэспубліцы ажыццяўляецца на аснове Інвестыцыйнага кодекса Рэспублікі Беларусь і рэалізуецца ў наступных формах:
- заснаванне камерцыйнай арганізацыі;
- набыццё маёмасці або маёмасных правоў, а менавіта: долі ў статутным фондзе юрыдычнай асобы, уключаючы выпадкі павелічэння статутнага фонду юрыдычнай асобы; нерухомай маёмасці; каштоўных папер; правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці; канцэсій; абсталявання; іншых асноўных сродкаў.
Кодэкс вызначае агульныя прававыя ўмовы ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці ў Беларусі і накіраваны на яе стымуляванне і дзяржаўную падтрымку, а таксама на абарону правоў інвестараў на тэрыторыі краіны.
У рэспубліцы пастаянна вядзецца работа па паляпшэнні ўмоў інвесціравання. Садзейнічае гэтаму шэраг абставін: выгаднае эканоміка-геаграфічнае становішча Беларусі, прывабны інвестыцыйны клімат, развітая інфраструктура, наяўнасць кваліфікаванай рабочай сілы.
Замежныя крэдыты, што паступаюць у краіну, як правіла, носяць мэтавы характар і накіроўваюцца на структурную перабудову эканомікі, мадэрнізацыю дзеючых прадпрыемстваў, пашырэнне выпуску спажывецкіх тавараў. Найбольш перспектыўнымі галінамі для прытоку замежнага капіталу з’яўляюцца: электроніка, аўтамабілебудаванне, нафтахімія, будаўніцтва, лесаперапрацоўка, вытворчасць тавараў народнага спажывання і прадуктаў харчавання, перапрацоўка другаснай сыравіны, вытворчасць медыцынскага абсталявання і г.д.
У працэсе інвестыцыйнай дзейнасці, у тым ліку пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, інвестары маюць права атрымаць дзяржаўную падтрымку: гарантыі, ільготы і прэферэнцыі з мэтай стымулявання інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўная падтрымка інвестыцыйных праектаў аказваецца ў выглядзе ільгот па падатковых і мытных плацяжах, гарантый урада Рэспублікі Беларусь, цэнтралізаваных інвестыцыйных рэсурсаў і накіравана на павышэнне інвестыцыйнага іміджу краіны за мяжой.
Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы
Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў
Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі