Закрыть
image description
Микроэлектроника. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мікраэлектроніка. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Microelectronics. Photo by M. Guchek. BELTA
image description
Новая разработка компании beCloud . Фото Р. Насибулина. БЕЛТА
Новая распрацоўкаккампані і beCloud. Фота Р. Насібуліна. БЕЛТА
New development of company beCloud. Photo by R. Nasibulin. BELTA
image description
Вручение интернет-премии "ТИБО-2017". Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Уручэнне інтэрнэт-прэміі "ТИБО-2017". Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Presentation of the Internet award "TIBO-2017". Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
А. Лукашенко в офисе ООО "Бануба Девелопмент". Фото Н. Петрова.БЕЛТА
А. Лукашэнка ў офісе ТАА "Бануба Девелопмент". Фото М. Пятрова.БЕЛТА
A. Lukashenko in the office of Banuba Development LLC. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Парк высоких технологий. Минск. Фото БЕЛТА
Парк высокіх тэхналогій. Мінск. Фота БЕЛТА
High technology park. Minsk. BELTA photo

Інфармацыйныя тэхналогіі

У Беларусі хутка і паспяхова развіваецца сектар інфармацыйных тэхналогій (ІТ), што дазволіла ёй стаць адным з буйнейшых пастаўшчыкоў праграмнага забеспячэння ў свеце.

Беларусь бярэ ўдзел у праграмах развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) такіх міжнародных арганізацый, як ААН, Міжнародны саюз электрасувязі, Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі краін СНД, што забяспечвае сур′ёзную кансультацыйна-тэхнічную падтрымку пры распрацоўцы стратэгіі развіцця ІТ.

У краіне створана разгорнутая нарматыўная прававая база, прыняты правапрымяняльныя і арганізацыйныя меры па рэалізацыі рашэнняў Сусветнага саміту па інфармацыйным грамадстве, уключаючы развіццё ІКТ.

У мэтах стварэння спрыяльных умоў для павышэння канкурэнтаздольнасці галін беларускай эканомікі, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях, удасканалення ўмоў для распрацоўкі сучасных тэхналогій і павелічэння іх экспарту, прыцягнення ў гэту сферу айчынных і замежных інвестыцый у 2005 годзе ў Беларусі быў створаны Парк высокіх тэхналогій (ПВТ).

Беларускія спецыялісты ўдзельнічаюць у ІT-праектах любой складанасці, пачынаючы з сістэмнага аналізу, кансалтынгу, падбору апаратных сродкаў і заканчваючы канструяваннем і распрацоўкай складаных сістэм. Спажыўцамі беларускага праграмнага забеспячэння, створанага рэзідэнтамі ПВТ, з'яўляюцца вядомыя сусветныя карпарацыі, такія як Microsoft, HP, Coca-Cola, Colgate-Palmolive, Google, Toyota, Citibank, MTV, Expedia, Reuters, Samsung, HTC, Mitsubishi, British Petroleum, British Telecom, Лонданская фондавая біржа, Сусветны банк і іншыя. Па даных аднаго з найбуйнейшых ІТ-выданняў "Global Services", які публікуе штогадовы спіс вядучых правайдараў паслуг ІТ-аўтсорсінгу і аўтсорсінгу бізнес-працэсаў, у 2011 годзе шэсць кампаній – рэзідэнтаў ПВТ увайшлі ў сотню лепшых сусветных пастаўшчыкоў ІТ-паслуг. У 2021 годзе экспарт ПВТ дасягнуў абсалютнага рэкорду і склаў $3,2 млрд. Хуткімі тэмпамі расце і колькасць новых кампаній у ПВТ. За 2017–2021 гг. колькасць рэзідэнтаў Парка вырасла ў 5 разоў і павялічылася са 192 да 1065, а яго колькасць сёння складае больш за 78 тысяч чалавек. Гэта 2% ад занятых у эканоміцы Беларусі. Яны вырабляюць амаль 5% ВУП.

ПВТ дапамагае развіццю рэгіёнаў. Дзякуючы прававога рэжыму Парку, які дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Беларусі, рэзідэнт можа быць зарэгістраваны і весці сваю дзейнасць у любым пункце краіны. Сёння за межамі Мінска працуюць больш за 100 кампаній-рэзідэнтаў ПВТ і больш за 4 тысячы чалавек. Больш за 35 працэнтаў рэзідэнтаў ПВТ - прадпрыемствы з замежным капіталам. За апошнія пяць гадоў Парк прыцягнуў сумарна больш за $1,5 млрд. замежных інвестыцый. Акрамя таго, сёння ў ПВТ сканцэнтраваны 122 цэнтры распрацоўкі міжнародных кампаній.

Перадумовамі дынамічнага развіцця ІТ у Рэспубліцы Беларусь з′яўляюцца:

  • выгаднае геаграфічнае месцазнаходжанне;
  • прадстаўніцтва ў рэспубліцы найбуйнейшых кампаній у ІТ-галіне (IBA BELARUS, Epam  і інш.);
  • актыўная дзяржаўная падтрымка сектара ІТ-паслуг;
  • арыентацыя ўнутранага беларускага рынку на засваенне перадавых інфармацыйных тэхналогій.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы



Індустрыяльны парк "Great Stone" 

Навукова-тэхналагічная асацыяцыя "Іnfоpark"

Парк высокіх тэхналогій

УП "ГІВЦ Мінсельгасхарча"