Закрыть
image description
Белорусские деньги. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Беларускія грошы. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Belarusian money. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
Белорусская валютно-фондовая биржа. Фото БЕЛТА
Беларуская валютна-фондавая біржа. Фота БЕЛТА
Belarusian currency and stock exchange. BELTA photo
image description
Денежные знаки Беларуси. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Грашовыя знакі Беларусі. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Banknotes of Belarus. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
Национальный банк Республики Беларусь. Фото БЕЛТА
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Фота БЕЛТА
National Bank of the Republic of Belarus. BELTA photo
image description
Торги на Белорусской валютно-фондовой бирже. Фото Н. Абложей. БЕЛТА
Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Фота Н. Аблажэй. БЕЛТА
Trades on the Belarusian currency and stock exchange. Photo by N. Ablozhey. BELTA

Фінансы

Фінансава-крэдытная сістэма Беларусі складаецца з бюджэтнага сегмента, банкаўскай сістэмы, а таксама ўключае фінансавыя сродкі пазабюджэтных фондаў, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадзян.

На тэрыторыі рэспублікі праводзіцца адзіная бюджэтна-фінансавая, падатковая, грашова-крэдытная, валютная палітыка. Нацыянальнай валютай з'яўляецца беларускі рубель. Функцыю кіравання, планавання і прагназавання ў фінансавай сферы ажыццяўляюць Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі, а таксама Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Мэта, задачы і прыярытэтныя кірункі развіцця фінансавага рынку Рэспублікі Беларусь на сярэднетэрміновую перспектыву вызначаны Дзяржаўнай праграмай «Кіраванне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага рынку» на 2020 год і на перыяд да 2025 года. Сярод чакаемых вынікаў выканання праграмы –  збалансаванасць і ўстойлівасць бюджэтнай сістэмы, павышэнне якасці кіравання дзяржаўнымі фінансамі, далейшае развіццё рынку каштоўных папер, страхавой і аўдытарскай дзейнасці.

Бюджэтная сістэма Рэспублікі Беларусь уключае рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты. Даходы бюджэту фармiруюцца за кошт падаткаў, якiя вызначаюцца законам, іншых абавязковых плацяжоў, а таксама іншых паступленняў. Агульнадзяржаўныя расходы ажыццяўляюцца за кошт рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з яго расходнай часткай. Згодна  дзеючаму заканадаўству  могуць стварацца пазабюджэтныя фонды.

Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь забяспечвае поўнае сістэмнае рэгуляванне банкаўскай сферы краіны, якая ўяўляе сабой прынятую ў міжнароднай практыцы двухузроўневую сістэму, што складаецца з цэнтральнага банка – Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь – і камерцыйных банкаў другога ўзроўню. На 22.01.2024 г. на тэрыторыі рэспублікі дзейнічаюць 21 банк і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый. Нацыянальны банк як галаўная арганізацыя рэгулюе крэдытныя адносіны, грашовае абарачэнне, вызначае парадак разлікаў і валодае выключным правам эмісіі грошай. З 1992 г. супрацоўнічае з Міжнародным валютным фондам. На рознічным банкаўскім рынку Беларусі лідзіруючыя пазіцыі займае «Беларусбанк»,  які прапануе новыя і ўдасканальвае дзеючыя тавары і паслугі, улічваючы інтарэсы і патрэбы ўсіх катэгорый кліентаў.  У рамках міжнароднай прэміі «Banking Awards 2021» «Беларусбанк» атрымаў узнагароду  у намінацыі «Лепшы рознічны банк».

Плацёжная сістэма "Белкарт" забяспечвае трымальнікам банкаўскіх плацёжных картак, прадпрыемствам гандлю і сэрвісу, банкам доступ да бяспечнай і хуткай сістэмы электронных плацяжоў на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Устаноўленыя правілы і працэдуры плацёжнай сістэмы з'яўляюцца асновай для ажыццяўлення эмісіі, эквайрынгу, працэсінгу, а таксама правядзення разлікаў па аперацыях з выкарыстаннем картак «Белкарт».

З улікам сусветных тэндэнцый актыўна развіваецца рынак электронных грошай: з 9 лістапада 2004 г. у рэспубліцы дзейнічае першая беларуская сістэма «Электронныя грошы», прызначаная для ажыццяўлення плацяжоў у Інтэрнэце і з дапамогай SMS-паведамленняў. У цяперашні час выпуск у абарачэнне электронных грошай у краіне ажыццяўляюць восем банкаў.

Рэалізацыя на банкаўскім рынку інавацый, накіраваных на паскарэнне лічбавай трансфармацыі банкаўскага абслугоўвання і плацёжнай сістэмы дазволіць стымуляваць успрымальнасць нацыянальнай эканомікі да глабальных працэсаў лічбавай трансфармацыі і задзейнічае нявыкарыстаны патэнцыял эканамічнага росту.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы


Адзіны партал электронных паслуг

Альфа-Банк

Асацыяцыя беларускіх банкаў 

Асацыяцыя лізінгадаўцаў

Асацыяцыя развіцця фінансавага рынку (АРФІН)

Банк гандлёвы капітал

Банк Дабрабыт

Банк развіцця Рэспублікі Беларусь

Банк «Рашэнне» 

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр

Белаграпрамбанк

Беларусбанк

Беларускi народны банк 

БелВЭБ

Белгазпрамбанк 

Белінвестбанк


ВТБ

Дзяржаўная праграма «Кіраванне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага рынку» на 2020 год і на перыяд да 2025 года

МТБанк

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Парытэтбанк

Прыорбанк 

РРБ

Рэспубліканская асацыяцыя мікрафінансавых арганізацый

Сбер Банк

Статусбанк

Tэхнабанк

Унутраная плацёжная сістэма Рэспублікі Беларусь «БЕЛКАРТ»

BSB Bank

EasyPay 

Zepter Bank