Эканоміка і бізнес
Рэспубліка Беларусь – экспартна арыентаваная дзяржава з развітай прамысловасцю, сельскай гаспадаркай і сектарам паслуг. Асноўныя эканамічныя тэндэнцыі ў развіцці краіны ў значнай ступені вызначае прамысловасць. Гэта галіна вырабляе чвэрць валавога ўнутранага прадукту. У ёй засяроджана каля 37% усіх асноўных сродкаў краіны, працуе 23% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы. Аснову прамысловай вытворчасці складае апрацоўчая прамысловасць.
Цяперашні этап рэфармавання і развіцця эканомікі Беларусі звязаны са зменамі ў эканамічнай палітыцы дзяржавы, накіраванай на паступовую лібералізацыю эканамічных адносін, прыватызацыю, развіццё недзяржаўнага сектара эканомікі, малога і сярэдняга бізнесу. З развіццём бізнес-асяроддзя звязана рашэнне задач па забеспячэнні эканамічнага росту краіны і пераходу на інавацыйны шлях развіцця. У адпаведнасці з прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця, вызначанымі ў канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2035 г. у краіне дзейнічае «Стратэгія развіцця малога и сярэдняга прадпрымальніцтва «Беларусь – краіна паспяховага прадпрымальніцтва» на перыяд да 2030 года», прыняты Дзяржаўныя праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады», «Аграрны бізнес» на 2021–2025 гады, створана і дзейнічае сетка суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Сельская гаспадарка спецыялізавана на вырошчванні традыцыйных для ўмераных шырот культур. У раслінаводстве пераважаюць збожжавыя: пераважна ячмень, жыта, пшаніца; бульба, кармавыя культуры; пашыраюцца аб'ёмы вырошчвання зернебабовых і алейных культур. У жывёлагадоўлі ў асноўным вырошчваецца буйны рагаты скот для вытворчасці малака і мяса, а таксама свінні і птушка. Акрамя таго, у краіне засяроджана 19,9% сусветных пасеваў ільну.
На тэрыторыі рэспублікі праводзіцца адзіная бюджэтна-фінансавая, падатковая, грашова-крэдытная, валютная палітыка. Нацыянальнай валютай з'яўляецца беларускі рубель. Функцыю кіравання, планавання і прагназавання ў фінансавай сферы ажыццяўляюць Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Бюджэтна-падатковая палітыка накіравана на падтрыманне ўстойлівасці бюджэтнай сістэмы з дапамогай стварэння стабільнай даходнай базы за кошт удасканалення падатковай сістэмы. Мэта, задачы і прыярытэтныя кірункі развіцця фінансавага рынку Рэспублікі Беларусь на сярэднетэрміновую перспектыву вызначаны Дзяржаўнай праграмай «Упраўленне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага рынку» на 2020 год і на перыяд да 2025 года.
Сур'ёзная стаўка робіцца на развіццё лагістыкі, удасканаленне сістэмы перавозкі пасажыраў і грузаў. Лагістычная сістэма Беларусі пабудавана на эфектыўным выкарыстанні геаграфічнага становішча. Праз тэрыторыю рэспублікі праходзяць шляхі, якія злучаюць краіны Еўрасаюза з Расіяй, Казахстанам і іншымі азіяцкімі краінамі. Асноўныя транспартныя патокі праходзяць на ўсход – у Расію і краіны Азіяцкага рэгіёну, на поўнач – у парты Балтыйскага мора, на захад – у краіны Еўропы і на поўдзень – у краіны Чарнаморскага рэгіёну. Прыняты дзяржаўныя праграмы «Транспартны комплекс» на 2021–2025 гады, «Дарогі Беларусі» на 2021–2025 гады, якія накіраваны на забеспячэнне ўстойлівай мабільнасці і задавальненне патрэбы эканомікі ў канкурэнтаздольных і эфектыўных транспартных паслугах.
Выгаднае геаграфічнае становішча рэспублікі, развітыя транспартныя і камунікацыйныя сеткі, спрыяльны інвестыцыйны клімат ствараюць добрыя магчымасці для актыўнага і ўзаемнага міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю. Экспарт тавараў і паслуг у 2020 г. склаў $ 37 041,9 млн. Краіна ўстойліва займае 2 месца ў сусветным экспарце калію, беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукты харчавання пастаўляліся ў 117 краін, $ 2,5 млрд склаў экспарт беларускіх камп’ютарных паслуг. Па экспарце гэтага віду паслуг на душу насельніцтва Беларусь апярэджвае такія краіны, як ЗША, Рэспубліка Карэя, Японія, Польшча, Кітай, Расія. Актыўна развіваецца электронны гандаль. Сёння гэта форма гандлёвых адносін разглядаецца як шлях да стварэння цывілізаванага, празрыстага, высокаарганізаванага рынку прадукцыі, паслуг і тэхналогій.
Далейшая эканамічная, тэхнічная і тэхналагічная палітыка ў галіне нацыянальнай эканомікі накіравана на забеспячэнне яе эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці на аснове пераходу на інавацыйны, высокатэхналагічны, навукаёмісты тып развіцця. У 2021 г. прыняты шэраг дзяржаўных праграм: «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады, «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2021–2025 гады, «Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады», накіраваных на ўкараненне інфармацыйна-камунікацыйных і перадавых вытворчых тэхналогій у галіны нацыянальнай эканомікі і сферы жыццядзейнасці грамадства.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Міністэрства aнтыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Бізнес саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага
Брэнды Беларусі
Брэнды Беларусі
Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады
Дзяржаўная праграма «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады
Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады
Дзяржаўная праграмм «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2021–2025 гады
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
The Brand EAEU (сайт Брэнд ЕАЭС) – ТОП-100 беларускіх брэндаў