Закрыть
image description
Проект Национальной библиотеки Беларуси к 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскіх  захопнікаў.
 Project of the National Library of Belarus for the 80th anniversary of the liberation of Belarus from the Nazi invaders.
image description
image description
Монумент "Мужество" Мемориального комплекса "Брестская крепость-герой". Скульптор А.П. Кибальников.
Манумент "Мужнасць" Мемарыяльнага комплексу" Брэсцкая крэпасць-герой". Скульптар А.П. Кібальнікаў.
The monument "Courage" of the Brest Hero Fortress Memorial Complex. Sculptor A.P.Kibalnikov.
image description
Минск. Монумент Победы.
Мінск. Манумент Перамогі.
Minsk. The Victory Monument.
image description
Минск. Проспект Независимости 9 мая.
Мінск. Праспект Незалежнасці 9 мая.
Minsk. Independence Avenue on May 9th.

Юныя Героі

МАРАТ ІВАНАВІЧ КАЗЕЙ (1929–1944)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года «за асаблівыя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.» (пасмяротна).

Марат нарадзіўся на Міншчыне. У першыя дні вайны яго вёска была акупіравана фашыстамі. Пасля забойства маці, якая схавала ў сваёй хаце партыйных дзеячаў, дванаццацігадовы хлопчык у ліпені 1942 г. разам з сястрой пайшоў у партызаны. Марат хадзіў у тыл ворага для збору даных, не раз прымаў удзел у дыверсіях на аўтамабільных і чыгуначных дарогах. За праяўленыя ў яго першым баі адвагу і мужнасць быў прадстаўлены да медаля «За адвагу». У сакавіку 1943 г. юны партызан здзейсніў гераічны ўчынак у баі атрада з карнікамі, за што быў узнагароджаны медалём  «За баявыя заслугі».

11 мая 1944 г. Марат трапіў у засаду, будучы цяжка параненым, адстрэльваўся да апошняга патрона, а калі яны скончыліся, астатняй гранатай падарваў сябе і фашыстаў.


ЗІНАІДА МАРТЫНАЎНА ПАРТНОВА (1926–1944)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1958 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага, гераізм, праяўлены ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі» (пасмяротна).

Зінаіда Мартынаўна Партнова нарадзілася ў Ленінградзе. Будучы членам кіраўніцтва падпольнай камсамольска-маладзёжнай арганізацыі «Юныя мсціўцы». З дапамогай юных падпольшчыкаў было здзейснена некалькі дыверсій на чыгунцы, узарвана вадакачка, што затрымала адпраўку на фронт каля дзясятка варожых эшалонаў. Подпольшчыкі падарвалі мясцовую электрастанцыю, спалілі ільнозавод, вывялі са строю некалькі грузавікоў.

У жніўні 1943 г. З. Партнова стала разведчыцай партызанскага атрада імя К.Я. Варашылава. Яна пранікала ў гарнізоны акупантаў і здабывала каштоўныя звесткі. Пры выкананні аднаго з баявых заданняў Зіна была схоплена гітлераўцамі. Яе жорстка катавалі, аднак не дабіўшыся поспеху, мужную, нязломленую юную партызанку расстралялі 10 студзеня 1944 г.