Закрыть
image description
Проект Национальной библиотеки Беларуси к 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскіх  захопнікаў.
 Project of the National Library of Belarus for the 80th anniversary of the liberation of Belarus from the Nazi invaders.
image description
image description
Монумент "Мужество" Мемориального комплекса "Брестская крепость-герой". Скульптор А.П. Кибальников.
Манумент "Мужнасць" Мемарыяльнага комплексу" Брэсцкая крэпасць-герой". Скульптар А.П. Кібальнікаў.
The monument "Courage" of the Brest Hero Fortress Memorial Complex. Sculptor A.P.Kibalnikov.
image description
Минск. Монумент Победы.
Мінск. Манумент Перамогі.
Minsk. The Victory Monument.
image description
Минск. Проспект Независимости 9 мая.
Мінск. Праспект Незалежнасці 9 мая.
Minsk. Independence Avenue on May 9th.

Прадстаўнікі іншых народаў

КАНСТАНЦІН СЯРГЕЕВІЧ ЗАСЛОНАЎ (1910–1942)

Званне Героя Савецкага Саюза   прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 сакавіка 1943 года «за адвагу і геройства, праяўленыя ў партызанскай барацьбе ў тыле супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (пасмяротна).

Праслаўлены партызанскі камбрыг (ураджэнец Расіі) узначаліў падпольныя дыверсійныя групы ў Оршы, якія  за тры месяцы ажыццявілі  каля 100 крушенняў цягнікоў, вывелі са строю, знішчылі болей 200 паравозаў, тысячы вагонаў і цыстэрн, звыш 200 аўтамашын і іншай тэхнікі ворага, тым самым паразлівалі работу  чыгунаначнага вузла падчас бітвы пад  Масквой у 1941–1942 гг.  


СТАНІСЛАЎ АЛЕКСЕЕВІЧ ВАЎПШАСАЎ (1899–1976)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года «Аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза работнікам Народнага Камісарыята Дзяржаўнай Бяспекі СССР за ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства».

Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў (ураджэнец Літвы) з верасня 1941 г. у званні камандзіра батальёна асобнай мотастралковай брыгады асаблівага прызначэння НКУС СССР прымаў удзел у бітве пад Масквой. У сакавіку 1942 г. пад псеўданімам «Градаў» Ваўпшасаў узначаліў створаны ім партызанскі спецатрад дыверсантаў-лыжнікаў, які перайшоў лінію фронту і прыбыў да месца дзеяння ў Мінскай вобласці. Атрад, колькасць якога неўзабаве павялічылася да 700 чалавек, разгарнуў шырокамаштабную партызанскую вайну. Было здзейснена 57 буйных дыверсій, з якіх 42 у Мінску, пушчана пад адхон 187 чыгуначных эшалонаў, знішчана звыш 14 тыс. нямецкіх салдат і здраднікаў Радзімы. Пад камандаваннем С. А. Ваўпшасава атрад вырас у вялікае партызанскае злучэнне «Мясцовыя». Летам 1943 г. «Мясцовыя» прынялі самы актыўны ўдзел у «рэйкавай вайне». У выніку дзясяткі нямецкіх эшалонаў з салдатамі і тэхнікай так і не трапілі на Усходні фронт. Дапамога Чырвонай арміі, якая перайшла ў шырокамаштабнае наступленне, з боку партызан С. А. Ваўпшасава была каласальнай.


 МІКАЛАЙ ФРАНЦАВІЧ ГАСТЭЛА (1907–1941)

Званне Героя Савецкага Союза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 ліпеня 1941 года «за ўзорнае выкананне баявых заданнняў камандавання на фронце барацьбы з германскім фашызмам і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства», (пасмяротна).

Мікалай Францавіч Гастэла (ураджэнец Расіі) з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў эпіцэнтры баявых дзеянняў. Да гэтага часу ён камандаваў 4-й эскадрылляй 207-га авіяпалка ў званні капітана. За першыя пяць дзён вайны лётчык ажыццявіў 3 баявых вылеты. У ходзе гэтых аперацый быў нанесены моцны ўдар па групоўкам  праціўніка на дзяржаўнай мяжы ў раёне Брэста, Пружан, Кобрына, знішчана каля 40 нямецкіх самалётаў на Віленскім аэрадроме. 26 чэрвеня 1941 г. Мікалаем Гастэла быў здзейснены бессмяротны гераічны подзвіг : у 40 км ад Мінска, паблізу вёскі Радашковічы ахоплены полымем бамбардзіроўшчык, ён накіраваў на калону варожых танкаў і цыстэрн. Апошні баявы вылет Мікалая Францавіча Гастэла, які ажыцявіў «вогненны таран», стаў слаўным радком у гераічнай гісторыі бітвы народа за свабоду Бацькаўшчыны.



СУНДУТКАЛІ ІСКАЛІЕЎ (1924–1944)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства», (пасмяротна).

Сундуткалі Іскаліеў (ураджэнец Казахстана) у 1942 г. стаў чырвонармейцам і пасля заканчэння палкавой школы ў званні радавога быў залічаны аўтаматчыкам у 556-й стралковы полк 169-й стралковай дывізіі. З ліпеня 1942 г. удзельнічаў у баях, быў двойчы паранены. Асабліва адзначыўся пры вызваленні Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці падчас наступальнай аперацыі «Баграціён». У ноч з 23 на 24 чэрвеня 1944 г. чырвонаармейцы пачалі штрум Лудчыцкай вышыні. Каб дапамагчы баявым таварышам Іскаліеў закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Дзякуючы яго подзвігу байцы прарвалі абарону праціўніка і захапілі вышыню.


АНДРЭЙ МІТРАФАНАВІЧ КІЖАВАТАЎ (1907–1941)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоено Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 мая 1965 года «за выкананне боевых заданняў камандавання на франтах барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» (пасмяротна).

Андрэй Мітрафанавіч Кіжаватаў (ураджэнец Расіі) у чэрвені 1941 г. у званні лейтэнанта узначаліў 9-ю пагранічную заставу, якая размяшчалася ў Брэсцкай крэпасці. У першы дзень вайны застава прыняла ўдар фашысцкіх полчышчаў. Калі ад будынку засталіся адны руіны Кіжаватаў са сваімі байцамі перайшоў да абароны казармы 333-га стралковага палка і Цярэспальскіх варот. Ён да апошняга ўздыху заставаўся баявым камандзірам абаронцаў Брэсцкай цытадэлі. Кіжэватаў загінуў смерцю героя, калі прыкрываў пагранічнікаў, якія пайшлі на падрыў пераправы, узведзенай фашыстамі праз Буг.




НАДЖАФКУЛІ РАДЖАБАЛІ АГЛЫ РАФІЕЎ (1912–1970)

Званне Героя Совецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 верасня 1944 года « за ўзорнае выкананне баявых задач камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства».

Наджафкулі Рафіеў (ураджэнец Таджыкістана) пасля заканчэння тэрміновай службы ў бронетанкавых войсках застаўся ў арміі. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ўжо быў на фронце. Удзельнічаў у баях пад Жытомірам, Харкавам і Палтавай, у ходзе якіх танкавы экіпаж пад яго камандаваннем наносіў значны ўрон тэхніцы і жывой сіле праціўніка. Наджафкулі Рафіеў асабліва праявіў сябе ў баях за вызваленне Беларусі. У ходзе аперацыі «Баграціён» 26 чэрвеня 1944 г. танкавы ўзвод пад яго камандаваннем імкліва авалодаў пераправай праз раку Пціч і адрэзаў праціўніку шляхі адыходу. 27 чэрвеня танкісты вызвалілі вёску Гарадок, 30 чэрвеня – Слуцк и пасёлак Леніна, 8 чэрвеня першымі ўвайшлі ў Бабруйск. Было захоплена 76 грузавікоў, 8 аўтамашын і матацыклаў, 4 склады з гаручым і харчаваннем, знішчана 5 легкавых аўтамашын і матацыклаў, 3 процітанкавыя гарматы. Мужнасць, адвага, гераізм лейтэнанта Наджафкулі Рафіева, здольнасць бліскуча распрацоўваць тактыку бою былі высока ацэнены камандаваннем.



ГУЛЯМ ЯКУБАЎ (1915–1944)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года « за ўзорнае выкананне баявых задач камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» (пасмяротна).

Гулям Якубов (ураджэнец Узбекістана) пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў армію і накіраваны на курсы па ўдасканаленні каманднага саставу. Пасля іх заканчэння ў лістападзе 1942 г. ён ужо ўдзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Як выдатны камандзір стралковай роты Якубаў асабліва праявіў сябе ў бітве за Сталінград, у баях за стратэгныя вышыні ў Смаленскай і Арлоўскай абласцях. Гераічна змагаўся Якубаў і на тэрыторыі Беларусі. У вёсцы Воранаўка Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў ноч з 24 на 25 лістапада 1943 г. ён са сваім падраздзяленнем не дапусціў падмацавання праціўніка.

Свой апошні подзвіг Якубаў здзейсніў у баях за стратэгічна важную Лудчыцкую вышыню на Быхаўшчыне. За 20 гадзін роты Г. Якубава і У. Мартынава адбілі 40 атак і знішчылі больш за 400 нямецкіх солдат і афіцэраў. Вышыня была ўзята і ўтрымана.  У гэтым баі Г. Якубаў, У. Мартынаў і 165 салдат гераічна загінулі.


АРАЗ АНАЕЎ (1913–1943)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» (пасмяротна).

Араз Анаеў (ураджэнец Туркменістана) у кастрычніку 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную армію. У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пачаў удзельнічаць з 1942 г. у званні гвардыі старшыні шабельнага ўзвода 55-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі. Асабліва праявіў сябе 21 верасня 1943 г. пры фарсіраванні ракі Днепр. Гераізмам і адвагай Анаеў адзначыўся таксама 4 кастрычніка таго ж года ў баі каля в. Калыбань на Гомельшчыне. Адважны воін загінуў 23 кастрычніка 1943 г. у баі каля вёскі Дуброўка Гомельскай вобласці.


ДАМУЛО АЗІЗАЎ (1913–1943)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года «за паспяховае фарсіраванне ракі Днепр, трывалае закрапленне плацдарма на заходнім беразе ракі Днепр і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» (пасмяротна).

Дамуло Азізаў (ураджэнец Таджыкістана) у 1942 г. быў прызваны ў рады Чырвонай арміі і з красавіка гэтага года ўжо ваяваў на Заходнім, а з лютага 1943 г. – на Цэнтральным франтах. У званні малодшага сержанта ён камандаваў кулямётным рахункам 120-га стралковага палка 69-й стралковай дывізіі. У верасні–кастрычніку 1943 г. Дамуло Азізаў асабліва праявіў сябе ў баях за горад Сеўск Бранскай вобласці і пры фарсіраванні Дняпра. Сын таджыцкага народа гераічна загінуў 24 кастрычніка 1943 г. пры вызваленні вёскі Астравы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.


 

ЯН ЯНАВІЧ ФОГЕЛЬ (1898–1944)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 г. «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» (пасмяротна).

Ян Фогель (ураджэнец Латвіі) на франтах Вялікай Айчыннай войны з ліпеня 1943 г. У складзе 3-й арміі Бранскага фронту ён прыняў удзел у наступальнайй аперацыі, якая завяршылася перамогай і вызваленнем Бранска. З лістапада 1943 г. Ян Фогель у званні генерал-маёра ўзначаліў 120-ю гвардзейскую Чырвонасцяжную стралковую дывізію, якая ўдзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай, Рагачоўска-Жлобінскай і Калінкавіцка-Мазырскай наступальных аперацыях.

З 24 чэрвеня па 08. Ліпеня 1944 г. пад камандаваннем Фогеля дывізія вызваліла больш за 250 беларускіх гарадоў і вёсак, захапіла 51 гармату, 39 мінамётаў, 67 кулямётаў, 80 аўтамашын, узяла ў палон амаль 3 тыс. гітлераўцаў. 8 ліпеня 1944 г. генерал-маёр Я.Я. Фогель быў смяротна паранены ў баі за Навагрудак.

 

ДЖУМАШ АСАНАЛІЕЎ (1923–1944)

Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» (пасмяротна)

Джумаш Асаналіеў (ураджэнец Кыргызстана) быў прызваны ў Чырвоную армію ў 1942 г. Удзельнічаў у Курскай дузе, у баях за вызваленне Беларусі. У ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі пры фарсіраванні Заходняй Дзвіны. 24 чэрвеня 1944 г. Асаналіеў у ліку першых кулямётчыкаў паспяхова пераправіўся на заняты фашыстамі бераг каля вёскі Лабейкі (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці). У ходзе бою ён замяніў цяжка параненага камандзіра кулямётнага разліку і разам з баявымі таварышамі адбіваў бесперапынныя атакі праціўніка. 25 чэрвеня 1944 г. байцы разліку загінулі і Асаналіеў застаўся адзін. Ён падпусціў на блізкую адлегласць гітлераўцаў і агнём кулямёта расстрэльваў пакуль не скончыліся боепрыпасы. Калі ворагі падыйшлі зусім блізка, апошняй гранатай падарваў сябе і фашыстаў.