Партызаны-Героі
КІРЫЛ ПРАКОПАВІЧ АРЛОЎСКІ (1895–1968)
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 верасня 1943 года «за ўзорнае выкананне заданняў у тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў і праяўленае пры гэтым геройства».
Кірыл Пракопавіч Арлоўскі (ураджэнец Магілёўшчы) гераічна змагаўся ў тыле ворага. Арганізаваная ім у кастрычніку 1942 г. разведвальна-дыверсійная група «Сокалы» вырасла ў вялікі партызанскі атрад, які налічваў больш за 200 байцоў. Атряд бліскуча выконваў задачы, якія ставіліся перад ім: па распрацаваных Арлоўскім планах партызаны ажыццяўлялі дыверсіі, налёты, узрывалі масты і эшалоны, знішчалі жывую сілу праціўніка. У лютым 1943 г. у адным з баёў з гітлераўцамі К.П. Арлоўскі атрымаў цяжкае раненне, але ўжо ў канцы мая ізноў стаў у строй, працягваючы камандаваць атрадам. У канцы жніўня ён быў адазваны ў Маскву, а 21 верасня са сталіцы ў Машукоўскія лясы прыйшла телеграма аб прысваенні К.П. Арлоўскаму звання Героя Савецкага Саюза.
ВАСІЛЬ ЗАХАРАВІЧ КОРЖ (1899–1967)
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года «за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага рухў ў Беларусі».
Легендарны партызанскі камандзір, генерал-маёр Васіль Захаравіч Корж лічыцца арганізатарам першага партызанскага атрада ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Багаты баявы вопыт ураджэнец Салігоршчыны набыў у 1920-я гг., удзельнічаючы ў партызанскай барацьбе ў Заходняй Беларусі. Вайну Корж пачаў камандзірам атрада колькасцю 16 байцоў, а да прыходу Чырвонай арміі ў 1944 г. ужо камандаваў партызанскім злучэннем у 15 тыс. чалавек. Імя Васіля Захаравіча Каржа ўвайшло ва ўсе выданні і працы аб гераічнай партызанскай барацьбе на беларускай зямлі. Славуты камандзір узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны В.З. Корж праявіў сябе таленавітым арганізатарам сельскай гаспадаркі. Узначалены ім калгас «Партызанскі край» на Піншчыне стаў калгасам-мільянерам і ўдзельнікам выставы УДНГ у Маскве.
АЛЯКСАНДР ЛАЎРЭНЦЬЕВІЧ ІСАЧАНКА (1919–1942)
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года «за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага рухў ў Беларусі» (пасмяротна).
Аляксандр Ісачанка нарадзіўся 14 сакавіка 1919 г. на Гомельшчыне. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ён актыўна ўключыўся ў барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі: удзельнічаў у абароне Гомеля, займаўся пераводам у падполле Гомельскай гарадской камсамольскай арганізацыі. 15 жніўня 1941 г. з групай камсамольцаў пайшоў у партызанскі атрад «Бальшавік». У пачатку 1942 г. пад яго камандаваннем у атрадзе была створана падрыўная група. Падрыўнікі на чале з Ісачанкам пусцілі пад адхон 58 варожых эшалонаў, знішчылі 87 танкаў, автамабіляў, бранірованых машын, шмат іншай баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка. На асабістым баявым рахунку Аляксандра 6 пушчаных пад адхон варожых эшалонаў. Усяго за няпоўных тры месяцы, калі ён быў камандзірам камсамольска-падрыўной групы, яна ажыццявіла шэраг вельмі паспяховых баявых аперацый. 8 кастрычніка 1942 г. А.Л. Ісачанка гераічна загінуў.
ІВАН КУЗЬМІЧ ЗАХАРАЎ (1909–1982)
Званне Героя Савецскага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года «за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі».
Іван Кузьміч Захараў (ураджэнец Міншчыны) у лістападзе 1941 г. быў накіраваны на акупіраваную тэрыторыю Асвейшчыны для арганізацыі партызанскага руху. Першай акцыяй партызан пад яго кіраўніцтвам стала засада 29 сакавіка 1942 г., у выніку якой было знішчана 250 нямецкіх салдат і афіцэраў. У красавіку 1942 г. Захараў сфарміраваў і ўзначаліў партызанскі атрад, які ў жніўні быў пераўтвораны ў партызанскую брыгаду імя М.В. Фрунзе. Будучы камандзірам брыгады І. К. Захараў з чэрвеня 1942 г. па снежань 1943 г. адначасова быў першым сакратаром Асвейскага подпольнага райкама КП(б)Б. 16 верасня 1943 г. яму было прысвоена званне «палкоўнік».
ФЁДАР ПЯТРОВІЧ КОТЧАНКА (1918–1995)
Званне Героя Савецскага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года «за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцскіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі».
Фёдар Пятровіч Котчанка (ураджэнец Віцебшчыны) ў жніўні 1941 г. уступіў у партызанскі атрад «Бальшавік», створаны ў лясах Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. 20 жніўня стаў удзельнікам сваёй першай баявой аперацыі – засадзе на Чарнігаўскай шашы, у выніку якой была знішчана калона нямецкіх аўтамашын. Фёдар Котчанка ўваходзіў у склад падрыўной групы, якой кіраваў яго сябар А. Ісачанка. У канцы чэрвеня была ажыццяўлена першая дыверсія: узарваны цягнік і 12 вагонаў на маршруце Гомель – Рэчыца. Праз дзень на ўчастку чыгункі Гомель – Жлобін падрыўнікі пусцілі пад адхон цягнік і 9 вагонаў з фашыстамі. У верасні 1942 г. пасля гібелі камандзіра групы Ісачанкі яе ўзначаліў Котчанка. Пад яго камандаваннем група перарасла ў моладзевы дыверсійны атрад, які ажыццявіў шмат паспяховых баявых аперацый.
УЛАДЗІМІР ЕЛІСЕЕВІЧ ЛАБАНОК (1907–1984)
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 верасня 1943 г. «за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцскіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі».
Уладзімір Елісеевіч Лабанок (ураджэнец Міншчыны) быў камандзірам злучэння партызанских брыгад Полацка-Лепельскай зоны. За 26 дзён бесперапынных і цяжкіх баёў партызаны знішчылі звыш 8 тыс. нямецкіх салдат і афіцэраў і каля 13 тыс. ранілі, былі падбіты 59 варожых танкаў, 111 аўтамашын, 7 бронемашын, 22 гарматы і 2 самалёты. У ноч з 4 на 5 мая 1944 г. каля вёсак Пліно і Паперына Ушацкага раёна партызаны ажыццявілі гераічны прарыў блакады і вывелі з акружэння каля 15 тыс. мірных жыхароў.
АЛЯКСЕЙ ЯФІМАВІЧ КЛЯШЧОЎ (1905–1968)
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указом Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года «за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцскіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі».
Аляксей Яфімавіч Кляшчоў (ураджэнец Гомельшчыны) калі пачалася Вялікая Айчынная вайна застаўся на Піншчыне для кіраўніцтва падпольнай партыйнай работай і арганізацыі партызанскага руху. З 27 красавіка па 10 кастрычніка 1943 г. Кляшчоў кіраваў Пінскім партызанскім злучэннем. Пад яго камандаваннем працягваліся актыўныя баявыя дзеянні супраць нямецкіх акупантаў. Толькі з мая па лістапад 1943 г. было пушчана пад адхон 109 воінскіх эшалонаў, разгромлена дзесяць варожых гарнізонаў, узарвана 38 мостоў, выведзены са строю Днепра-Бугскі канал. За ўмелае камандаванне партызанскім злучэннем у верасні 1943 г. А.Я. Кляшчову прысвоена воінскае званне «генерал-маёр». У кастрычніку 1943 г. ён быў выкліканы на Вялікую зямлю для кіраўніцтва аператыўнай групай штаба 61-й арміі па каардынацыі дзеянняў пінскіх партызан і наступаючых часцей Чырвонай арміі.
РАМАН НАВУМАВІЧ МАЧУЛЬСКІ (1903–1990)
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указом Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года «за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцскіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі».
Раман Навумавіч Мачульскі (ураджэнец Міншчыны) застаўся ў тыле ворага і стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага подполля і партызанскага руху ў Мінскай вобласці. З верасня 1942 да мая 1943 г. ён выконваў абявязкі першага сакратара абкама і быў камандзірам злучэння партызанскіх атрадаў. Да ліпеня 1944 г. у падпарадкаванні Мачульскага знаходзіліся 9 партызанскіх брыгад і 2 асобныя атрады агульнай колькасцю 10436 байцоў. Пад яго камандаваннем было здзейснена шмат паспяховых баявых аперацый. Усяго на баявым рахунку злучэння 793 пушчаных пад адхон варожых эшалоны, 2955 разбітых і знішчаных аўтамашын, 63 бронемашыны, 88 танкаў і 11 самалётаў, 18779 перабітых чыгуначных рэек. Падчас аперацыі «Баграціён» партызаны злучэння Мачульскага, адцягваючы ўвагу дзясяткаў тысяч нямецкіх салдат, вялікай колькасці тэхнікі, спрыялі паспяховаму наступленню савецкіх войскаў.
НАДЗЕЯ ВІКТАРАЎНА ТРАЯН (1921–2011)
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 кастрычніка 1943 года «за ўзорнае выкананне баявога задання ў тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства».
Надзея Траян (ураджэнка Віцебшчыны) ва ўзросце дзевятнаццаці гадоў адважна ўступіла ў барацьбу з акупантамі спачатку ў складзе мінскага падполля, затым у складзе маладзёжнай падпольнай групы ў Смілавічах. У чэрвені 1942 г. Надзея далучылася да партызанскага руху. Яна была сувязной, разведчыцай, медсястрой партызанскіх атрадаў брыгады «Дзядькі Колі». У разведцы ёй дапамагала выдатнае валоданне нямецкай мовай, на якой яна размаўляла без акцэнту. Надзея таксама прымала удзел у баявых дзеяннях супраць акупантаў. У 1943 г. яна разам з Аленай Мазанік и Марыяй Осіпавай выканала адказнае заданне па ліквідацыі гаўляйтэра Кубэ: кат беларускага народа быў забіты ў ноч на 22 верасня ў выніку выбуху
магнітнай міны, закладзенай у яго ложак Аленай Мазанік.
МІНАЙ ПІЛІПАВІЧ ШМЫРОЎ (1891–1964)
Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года “за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым гераізм і адвагу і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі”.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ураджэнец Віцебшчыны Мінай Шмыроў арганізаваў партызанскі атрад, колькасць якога ў верасні 1941 г. налічвала больш за 100 байцоў. Да гэтага часу лясныя мсціўцы правялі 27 баявых аперацый у раёне інтэнсіўнага руху гітлераўскіх войск па дарогах Сураж – Усвят, Сураж – Веліж і Усвят – Веліж, наносячы значны ўрон акупантам. У красавіку 1942 г. партызанскія атрады Суражскага раёна аб'ядналіся ў Першую Беларускую партызанскую брыгаду пад камандаваннем Шмырова (Бацькі Міная).
Вясной 1942 г. брыгада і іншыя партызанскія атрады разам з часткамі Чырвонай арміі стварылі і ўтрымлівалі легендарныя Суражскія (Віцебскія) «вароты», якія праіснавалі да канца верасня гэтага года. У лістападзе Мінай Піліпавіч быў адазваны ў распараджэнне Беларускага штаба партызанскага руху, дзе займаўся распрацоўкай тактыкі партызанскай барацьбы ў Беларусі.
АЛЯКСАНДР СЯМЁНАВІЧ АЗОНЧЫК (1908–1992)
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года «за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцскіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі».
Аляксандр Сямёнавіч Азончык (ураджэнец Віцебшчыны) у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, арганізаваў на акупіраванай тэрыторыі, групу партызан для дыверсійнай работы ў тыле ворага. Партызанамі пускаліся пад адхон чыгуначныя саставы, псаваліся лініі сувязі, спальваліся масты і склады, знішчаліся аўтамашыны праціўніка. У чэрвені 1942 г. група ўвайшла ў склад партызанскай брыгады Вілейскага злучэння, а ў снежні 1943 г. была пераўтворана ў атрад «Патрыёт», які пад умелым кіраўніцтвам Азончыка паспяхова выканаў больш чатырохсот баявых аперацый. Найбольш небяспечныя заданні А.С. Азончык браў на сябе, праяўляючы прыклады гераізма і адвагі. Асабіста ён пусціў пад адхон 47 варожых эшалонаў з жывой сілай і ваеннай тэхнікай і ажыццявіў 138 складаных баявых аперацый. За тры гады барацьбы з нямецка-фашысцкімі акупантамі яму ўдалося захаваць жыццё амаль усіх байцоў атрада.
ІОСІФ АЛЯКСАНДРАВІЧ БЕЛЬСКІ (1903–1966)
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года «за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі»
Іосіф Аляксандравіч Бельскі (ураджэнец Міншчыны) у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у эвакуацыі прадпрыемстваў і ўстаноў Барысава. У ліпені ён увайшоў у склад Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б і заняўся арганізацыяй партызанскай дзейнасці на Міншчыне. Неўзабаве ў паўднёвых раёнах вобласці пачалі актыўныя дзеянні супраць акупантаў 5 партызанскіх атрадаў і 4 групы. Пры ўдзеле Бельскага былі таксама створаны 63 падпольныя партарганізацыі ў Мінскай і Палескай абласцях. Акрамя арганізатарскай і прапагандысцкай работы Бельскі прымаў удзел у баявых аперацыях, у якіх праяўляў сябе як рашучы і адважны воін. У пачатку мая 1943 г. пасля адпраўкі раненага Мачульскага на лячэнне ў Маскву ўзначаліў Мінскае партызанскае злучэнне. У 1944 г., калі пачалося вызваленне Мінска і Мінскай вобласці, злучэнне І.А. Бельскага сваімі баявымі аперацыямі адцягвала з фронту жывую сілу праціўніка, тым самым аказвала значную дапамогу войскам Чырвонай арміі.