Закрыть
image description
Проект Национальной библиотеки Беларуси к 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскіх  захопнікаў.
 Project of the National Library of Belarus for the 80th anniversary of the liberation of Belarus from the Nazi invaders.
image description
image description
Монумент "Мужество" Мемориального комплекса "Брестская крепость-герой". Скульптор А.П. Кибальников.
Манумент "Мужнасць" Мемарыяльнага комплексу" Брэсцкая крэпасць-герой". Скульптар А.П. Кібальнікаў.
The monument "Courage" of the Brest Hero Fortress Memorial Complex. Sculptor A.P.Kibalnikov.
image description
Минск. Монумент Победы.
Мінск. Манумент Перамогі.
Minsk. The Victory Monument.
image description
Минск. Проспект Независимости 9 мая.
Мінск. Праспект Незалежнасці 9 мая.
Minsk. Independence Avenue on May 9th.

Героі беларускага падполля

МІКАЛАЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ КЕДЫШКА (1923–1943)

Званне Героя Савецкага Саюза  было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года «за асаблівыя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.» (пасмяротна).

Мікалай Кедышка нарадзіўся 13 жніўня 1923 г. у Мінску. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, сям'і не ўдалося эвакуіравацца, таму прыйшлося застацца ў Мінску. Тут 18-цігадовы Мікалай арганізаваў і восенню 1941 г. узначаліў падпольную групу, якая да 1943 г. вырасла ў вялікую арганізацыю колькасцю  каля 300 чалавек. Члены групы здейснілі больш 40 дыверсій, знішчалі аккупантаў і калабарацыяністаў, дапамагалі савецкім ваеннапалонным уцякаць з мясцовых канцлагераў. Мікалай трымаў падпольную друкарню і радыёпрыёмнікі, асабіста прымаў удзел у дыверсіях. 7 лістапада 1943 г., трапіўшы ў засаду на явачнай кватэры, ўступіў у няроўны бой. Паранены, ён адстрэльваўся пакуль былі патроны, апошнюю кулю пакінуў сабе. Герою-падпольшчыку было ўсяго 20 гадоў. 


ІСАЙ ПАЎЛАВІЧ КАЗІНЕЦ (1910–1942)

Званне Героя Савецкага Саюза  прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года «за асаблівыя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.» (пасмяротна).

Летам 1941 г. І.П. Казінец і К.Д. Грыгор’еў стварылі адну з першых падпольных груп у Мінску: «групу нафтавікоў». У лістападзе 1941 г. Казінец быў абраны сакратаром Мінскага падпольнага гарадскога камітэта КП(б)Б. Пад яго кіраўніцтвам была ўстаноўлена сувязь з партызанскімі атрадамі, якія дзейнічалі ў ваколіцах Мінска, праведзена болей 100 дыверсійных акцый на Мінскім чыгуначным вузле і іншых стратэгічных аб’ектах акупантаў. Ісай Паўлавіч займаўся адпраўкай партызанам зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў, папаўненнем асабовага саставу, вывадам яўрэяў за межы горада. 26 сакавіка 1942 г. разам з членамі падпольнага камітэта быў арыштаваны. У фашысцкіх засценках ён падвергся жахлівым катаванням, але не сказаў ні слова. 7 мая 1942 г. Ісай Паўлавіч Казінец і 27 удзельнікаў падполля былі повешаны ў гарадскім скверы. Падрабязней


ІВАН КАНСТАНЦІНАВІЧ КАБУШКІН (1915–1943)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года «за асаблівыя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.» (пасмяротна).

Іван Кабушкін (ураджэнец Брэстчыны) Вялікую Айчынную вайну сустрэў у Беластоцкай вобласці БССР у званні малодшага лейтэнанта 169-га стралковага палка 86-й стралковай дывізіі. З кастрычніка 1941 г. ён на чале невялікай баявой групы выконваў разведвальныя і дыверсійныя аперацыі, здзяйсняў дзёрзкія налёты на варожыя аўтамашыны. У маі 1942 г. прызначаны кіраўніком аператыўнай групы Мінскага подпольнага гаркама КП(б)Б па барацьбе з варожымі агентамі и правакатарамі. 4 лютага 1943 г. пры выкананні баявога задання І. К. Кабушкін быў схоплены гітлераўцами. 4 ліпеня гэтага ж года пасля жорсткіх катаванняў, нягледзячы на якія не выдаў нікога з таварышаў, смелы і мужны падпольшчык быў пакараны смерцю ў мінскай турме.


АЛЕНА РЫГОРАЎНА МАЗАНІК (1914–1996)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 года «за ўзорнае выкананне баявога задання ў тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства».

Алена Рыгораўна Мазанік (ураджэнка Міншчыны) у гады Вялікай Айчыннай вайны працавала пакаёўкай у нямецкага ката гаўляйтара В. Кубэ. Разам з партызанскай разведчыцай Надзеяй Віктараўнай Траян і ўдзельніцай Мінскага патрыятычнага падполля Марыяй Барысаўнай Осіпавай рыхтавала план забойства гаўляйтэра. 21 верасня 1943 г. Мазанік увайшла ў яго асабняк  з мінай, якую ёй перадала Осіпава, і ў 11 гадзін вечара ўстанавіла паміж спружынамі матраца ложка В. Кубэ. Нямецкі карнік, вінаваты ў гібелі вялікай колькасці мірных жыхароў, быў знішчаны ноччу выбухам міны. Падрабязней


МАРЫЯ БАРЫСАЎНА ОСІПАВА (1908–1999)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 года «за ўзорнае выкананне баявога задання ў тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства».

Марыя Осіпава (ураджэнка Віцебшчыны) у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і распаўсюджванні зводак савецкага інфармбюро, была сувязной паміж кіраўнікамі мінскага падполля, партызанскімі атрадамі і брыгадамі, якія дзейнічалі ў Мінскай вобласці. Гэта гераічная жанчына арганізоўвала выратаванне, забяспячэнне дакументамі і адпраўку ў партызанскія атрады савецкіх ваеннапалонных і ўзнікаў гета, займалася дастаўкай зброі і боепрыпасаў.

Марыя Барысаўна Осіпава – адна з арганізатараў аперацыі «Возмездие» па ліквідацыі гаўляйтара В. Кубе. Яна ўстанавіла сувязь з Аленай Рыгораўнай Мазанік, якая працавала ў доме нацыста, і перадала ёй міну. У ноч на 22 верасня 1943 г. гэтай мінай фашыст быў падарваны. Падрабязней


 УЛАДЗІМІР СЦЯПАНАВІЧ АМЕЛЬЯНЮК (1917–1942)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года «за асаблівыя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.,» (пасмяротна).

Уладзімір Амельянюк нарадзіўся ў Пскоўскай вобласці (Расія). Ужо ў самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўся сям'я будучага Героя ўключылася ў барацьбу з акупантамі, а іх дом стаў месцам збору партызан. Уладзімір адным з першых у Мінску арганізаваў праслухоўванне маскоўскага радыё. Ён прымаў зводкі Савецкага інфармбюро, запісваў інфармацыю і размножваў яе на лістоўках, якія расклейваў па горадзе.

Уладзімір Амельянюк уваходзіў у Мінскі падпольны камітэт КП(б)Б. Пасля рашэння гаркама аднавіць друкаванне газеты «Звязда» стаў загадчыкам аддзела агітацыі і прапаганды, а таксама рэдактарам выдання. Падрыхтваў першы нумар, які выйшаў 18 мая 1942 г. Праз 8 дзён У. Амельянюк быў застрэлены агентам СД у ходзе перастрэлкі каля Чырвонага касцёла ў Мінску. Падрабязней


 ВЕРА ЗАХАРАЎНА ХАРУЖАЯ (1903–1942)

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 мая 1960 года «за актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці і праяўлены гераізм у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў» (пасмяротна).

Вера Харужая (ураджэнка Бабруйска) у пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў партызанскім атрадзе В.З. Каржа, з вясны 1942 г. – у апараце ЦК КП(б)Б у Маскве. У верасні 1942 г. яна была накіравана ў акупіраваны Віцебск з заданнем арганізаваць там партыйнае падполле. Створаная група падпольшчыкаў на чале з В. Харужай збірала даныя для камандавання савецкіх войск, правяла шмат дыверсій на чыгунцы, заводах, арганізавала выбух у кінатэатры для фашыстаў. 13 лістапада 1942 г. з-за здрады Вера Захараўна разам з іншымі ўдзельнікамі падпольнай групы была схоплена. Зверскія катаванні працягваліся каля месяца. Дакладная дата гібелі В.З. Харужай застаецца невядомай. Падрабязней