Закрыть
image description
Проект Национальной библиотеки Беларуси к 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскіх  захопнікаў.
 Project of the National Library of Belarus for the 80th anniversary of the liberation of Belarus from the Nazi invaders.
image description
image description
Монумент "Мужество" Мемориального комплекса "Брестская крепость-герой". Скульптор А.П. Кибальников.
Манумент "Мужнасць" Мемарыяльнага комплексу" Брэсцкая крэпасць-герой". Скульптар А.П. Кібальнікаў.
The monument "Courage" of the Brest Hero Fortress Memorial Complex. Sculptor A.P.Kibalnikov.
image description
Минск. Монумент Победы.
Мінск. Манумент Перамогі.
Minsk. The Victory Monument.
image description
Минск. Проспект Независимости 9 мая.
Мінск. Праспект Незалежнасці 9 мая.
Minsk. Independence Avenue on May 9th.

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі

Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў

УКАЗ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 5 кастрычніка 2023 г. № 316
У мэтах каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне пастанаўляю:
1. Стварыць Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (далей – Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт).
2. Зацвердзіць: склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта (прыкладаецца); Палажэнне аб Рэспубліканскім арганізацыйным камітэце (прыкладаецца); план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (прыкладаецца).
3. Фінансаванне расходаў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, ажыццяўляецца ў 2024-2025 гадах: дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, што фінансуюцца з рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, – за кошт сродкаў, якія прадугледжваюцца ім у адпаведных бюджэтах, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам; іншымі арганізацыямі - за кошт уласных сродкаў, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
4. Дзяржаўным органам і арганізацыям: аказваць садзейнічанне Рэспубліканскаму арганізацыйнаму камітэту ў вырашэнні ўскладзеных на яго задач; аб'яднаць намаганні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прафсаюзных, ветэранскіх, маладзёжных і іншых грамадскіх аб'яднанняў, грамадзян для падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне; прыняць меры па аказанні дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў вырашэнні пытанняў сацыяльна-бытавога забеспячэння.
5. Гэты ўказ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта
ПЛАН падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне