Жнівень
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў (1945), адкрытае акцыянернае таварыства – 80 гадоў з часу стварэння
2 – Некрашэвіч Ілья Рыгоравіч (1905 Мазыр, г. – 1993), вучоны-фізік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
2 – Максімаў Юрый Леанідавіч (1925–2007), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
6 – Догель Мацей (1715 Лідскі павет – 1760), педагог, гісторык-архівіст, прававед – 310 гадоў з дня нараджэння
6 – Міран Казімір Феліксавіч (1895 Стаўбцоўскі раён – 1972), вучоны ў галіне лесаводства, заслужаны лесавод Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
8 – Куняўскі Макс Самуілавіч (1935 Магілёў, г. – 1998), заслужаны эканаміст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
10 – Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" (1995), дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова – 30 гадоў з часу стварэння
14 – Міхальчук Сяргей Апанасавіч (1925 Капыльскі раён – 1995), пісьменнік, перакладчык, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
14 – Пратасеня Віктар Сазонтавіч (Сазонавіч) (1925 Салігорскі раён – 2001), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
14 – Дабужынскі Мсціслаў Валяр'янавіч (1875–1957), жывапісец, графік і тэатральны мастак, першы дырэктар Віцебскага народнага мастацкага вучылішча – 150 гадоў з дня нараджэння
15 – Бубноўскі Вацлаў Аляксандравіч (1865 Расонскі раён – 1945), скульптар, кераміст – 160 гадоў з дня нараджэння
15 – Ермакоў Фрол Андрэевіч (1915 –1943), удзельнік вызвалення Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) — 110 гадоў з дня нараджэння
16 – Кавалёў Міхаіл Васільевіч (1925, Клімавіцкі раён – 2007), дзяржаўны дзеяч, горны інжынер, заслужаны будаўнік Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
16 – Падлужны Аляксандр Іосіфавіч (1935 Мсціслаўскі раён – 2005), мовазнавец, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
21 – Сідарэнка Георгій Іванавіч (1925–2014), вучоны-кардыёлаг, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны вынаходнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 100 гадоў з дня нараджэння
28 – Белавусаў Павел Кірылавіч (1915–1980), скульптар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 110 гадоў з дня нараджэння
29 – Манумент у гонар маці-патрыёткі (1975, Жодзіна, г.), мемарыяльны комплекс, прысвечаны беларускай жанчыне-маці, патрыётцы Н.Ф. Купрыянавай – 50 гадоў з часу адкрыцця
30 – "Камволь" (1955, Мінск, г.), адкрытае ацыянернае таварыства па выпуску тканін – 70 гадоў з пачатку вытворчай дзейнасці
30 – Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей (1995), установа культуры – 30 гадоў з часу заснавання
30 – Сабалеўскі Аляксандр Пятровіч (1905, Гарадок, г., Віцебская вобласць – 1988), ваенны медык, удзельнік 812-дзённага дрэйфу ледакола "Георгій Сядоў" у Паўночным Ледавітым акіяне (1937–1940), Герой Савецкага Саюза (1940) – 120 гадоў з дня нараджэння
31 – Шыманоўскі Аляксандр Нічыпаравіч (1850, Светлагорскі раён – 1918), этнограф, фалькларыст – 175 гадоў з дня нараджэння
31 – Казека Янка (Іван Дарафеевіч) (1915, Кіраўскі раён – 2000), крытык, літаратуразнавец, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 110 гадоў з дня нараджэння