Верасень
2 – Смірноў Юрый Васільевіч (1925, Расія –1944 Аршанскі раён, Віцебская вобласць), удзельнік вызвалення Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння
3 – Райскі Барыс Іпалітавіч (1915–1993), дырыжор, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
7 – Бадунова Палута (Пелагея Аляксандраўна) (1885 Гомель, г. – 1938), грамадска-палiтычны дзеяч, публіцыст, педагог – 140 гадоў з дня нараджэння
7 – Сікора Іван Паўлавіч (1885 Шаркаўшчынскі раён – 1966), селекцыянер-аматар, заслужаны аграном Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння
7 – Астапчык Станіслаў Аляксандравіч (1935 Мар'іна Горка, г. – 2015), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і машынабудавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння
8 – Чарствой Яўген Давыдавіч (1945 Быхаў, г. – 2022), вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
10 – Паладзін Аляксандр Уладзіміравіч (1885–1972), вучоны ў галіне біяхіміі, акадэмік АН СССР, НАН Беларусі, АН Украіны, АМН СССР, лаўрэат Ленінскай прэміі (1929) – 140 гадоў з дня нараджэння
11 – Раманаў Еўдакім Раманавіч (1855 Гомельскі павет – 1922), этнограф, фалькларыст, археолаг, мовазнавец, краязнавец, педагог – 170 гадоў з дня нараджэння
11 – Рыжанкоў Уладзімір Мікалаевіч (1945 Добруш, г. – 1996), заслужаны трэнер Беларусі, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
11 – Баталаў Фёдар Аляксеевіч (1900–1941), удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1941) – 125 гадоў з дня нараджэння
11 – Русіянаў Іван Мікітавіч (1900, Расія –1984), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік грамадзянскай вайны, абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1978) – 125 гадоў з дня нараджэння
12 – Аслікоўскі Мікалай Сяргеевіч (1900, Украіна –1971), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 125 гадоў з дня нараджэння
14 – Кальцаты Аркадзь Мікалаевіч (сапраўднае імя Капялевіч Абрам Навумавіч) (1905–1995), кінааператар, кінарэжысёр, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1951, 1952) – 120 гадоў з дня нараджэння
15 – Мінская духоўная семінарыя імя Трох Свяціцеляў Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата) (1785 Слонімскі раён), вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы – 240 гадоў з часу адкрыцця
15 – Юшкевіч Яўгеній Паўлавіч (1915 Гомель, г. – 2001), інжынер шляхоў зносін, заслужаны работнік транспарту Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
15 – Колас Міхаіл Яўхімавіч (1935 Лельчыцкі раён – 2022), акцёр і рэжысёр, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
17 – Нікалаенка Яўген Макаравіч (1905, Вудага, в., Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць –1961), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант авіяцыі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1939) – 120 гадоў з дня нараджэння
17 – Карпенка Акім Паўлавіч (1915, Лоеў, г. п., Гомельская вобласць –1974), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння
19 – Бялоў Сяргей Міхайлавіч (1925–2003), вучоны ў галіне машынабудавання, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 100 гадоў з дня нараджэння
20 – Стэцкі Казімір Пятровіч (1905 Барысаўскі павет – 1984), рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
20 – Засінец Міхась Мікалаевіч (1935 Ельскі раён – 1982), самадзейны жывапісец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
21 – Рахцеенка Іван Навумавіч (1905 Дубровенскі раён – 1988), вучоны ў галіне батанікі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
21 – Чуніхін Сяргей Антонавіч (1905–1985), вучоны-матэматык, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
21 – Папоў Іосіф Сцяпанавіч (1915–1984), рэжысёр, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 110 гадоў з дня нараджэння
21 – Роман Алег Уладзіслававіч (1925–2013), вучоны ў галіне парашковай металургіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 100 гадоў з дня нараджэння
24 – Пузына Альбіна Габрыеля (1815 Смаргонскі раён – 1869), пісьменніца, мемуарыстка – 210 гадоў з дня нараджэння
25 – Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч (1875 Драгічынскі раён – 1940), грамадска-культурны і рэлігійны дзеяч, перакладчык, педагог, фалькларыст – 150 гадоў з дня нараджэння
25 – Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі (1975 Віцебск, г.), дзяржаўная навуковая ўстанова – 50 гадоў з часу стварэння
26 – Крумінь Іван Андрэевіч (1915, Гарадок, г., Віцебская вобласць – 2003), удзельнік вызвалення Лоеўскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння
27 – Чысцякоў Іван Міхайлавіч (1900 Расія –1979 Расія), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 125 гадоў з дня нараджэння
27 – Паршын Фёдар Ігнатавіч (27.09.1915 – после 1991), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння
29 – Раманаў Павел Мінаевіч (1905–1944), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння
30 – Васілеўскі Аляксандр Міхайлавіч (1895–1977), ваенны і дзяржаўны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай войнаў, вайны з Японіяй, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944, 1945) – 130 гадоў з дня нараджэння