Студзень
Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна (1935), установа культуры, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998) – 90 гадоў з пачатку дзейнасці
"Зорька" (1945, Мінск, г.), газета для дзяцей і падлеткаў – 80 гадоў з пачатку выдання
Бабруйскі гарбарны камбінат (1965), адкрытае акцыянернае таварыства – 60 гадоў з пачатку дзейнасці
Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў (1965), адкрытае акцыянернае таварыства – 60 гадоў з пачатку дзейнасці
1 – Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч (1925, Буда-Кашалёўскі раён – 2003), вучоны ў галіне гісторыі культуры, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 100 гадоў з дня нараджэння
2 – Дзёмін Іван Міхайлавіч (1915–1992), гаспадарчы дзеяч, адзін з арганізатараў аўтамабільнай прамысловасці Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1968, 1978) – 110 гадоў з дня нараджэння
2 – Дзямідчык Яўген Паўлавіч (1925, Барысаў, г. – 2010), вучоны ў галіне онкахірургіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
2 – Ермаловіч Міхаіл Мікалаевіч (1935, Гомель, г. – 1998), трэнер (веславанне на байдарках і каноэ), заслужаны трэнер СССР – 90 гадоў з дня нараджэння
3 – Хадыка Уладзімір Марцінавіч (1905, Пухавіцкі раён – 1940), паэт, перакладчык – 120 гадоў з дня нараджэння
4 – Наркевіч-Ёдка Вітольд Аляксандравіч (1835, Капыльскі раён – 1898), урач-афтальмолаг, аўтар навуковых прац у галіне хвароб вачэй – 190 гадоў з дня нараджэння
4 – Дарашкевіч Яўген Адамавіч (1935, Смалявіцкі раён – 2012), вучоны ў галіне парашковай металургіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння
5 – Жлоба Мікалай Фёдаравіч (1935, Гомель, г. – 2022), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989) – 90 гадоў з дня нараджэння
6 – Маслоўская Ганна Іванаўна (1920, Курсевічы, в., Пастаўскі раён, Віцебская вобласць – 1980), удзельніца партызанскага руху ў Вілейскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі – 105 гадоў з дня нараджэння
6 – Мар Мікалай Якаўлевіч (1865–1934), вучоны-лінгвіст, археолаг і этнограф, акадэмік НАН Беларусі, Пецярбургскай АН і АН СССР – 160 гадоў з дня нараджэння
6 – Дрэчын Сямён Уладзіміравіч (Вульфавіч) (1915, Мінск, г. – 1993), артыст балета, балетмайстар, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950) – 110 гадоў з дня нараджэння
7 – Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч (1910, Цвярская губерня –1942 Віцебская вобласць), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943), кавалер ордэнаў Леніна (1942, 1943)
10 – Бірыч Таццяна Васільеўна (1905, Барысаўскі раён – 1993), вучоны ў галіне афтальмалогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
10 – Куцэнка Аляксей Рыгоравіч (1925–2014), спартсмен і трэнер-выкладчык па барацьбе (грэка-рымская, вольная, дзюдо, самба), заслужаны трэнер Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
11 – Фольбарт Аляксандр Федаравіч (1800, Магілёў, г. – 1876), вучоны-прыродазнавец, медык-хірург, палеантолаг – 225 гадоў з дня нараджэння
12 – Шэйкін Іван Трафімавіч (1915 – 2003), удзельнік вызвалення Шумілінскага і Бешанковіцкага раёнаў у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння
13 – Маркаў Даніла Аляксандравіч (1895–1976), вучоны ў галіне неўрапаталогіі, фізіятэрапіі і курарталогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 130 гадоў з дня нараджэння
14 – Яфрэмаў Васіль Сяргеевіч (1915, Расія –1990, Украіна), ваенны дзеяч, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, двойчы Герой Савецкага Саюза (май, жнівень 1943), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны І ст., двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі – 110 гадоў з дня нараджэння
14 – Забагонскі Сямён Аляксандравіч (1910–1955), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Верхнядзвінскага раёна
15 – Горын (сапраўднае Каляда) Павел Восіпавіч (1900, Бяроза, г. – 1938), вучоны-гісторык, дзяржаўны дзеяч Беларусі, акадэмік НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
15 – Пакроўскі Георгій Фёдаравіч (1915–2002), ваенны дзеяч, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння
15 – Румянцаў Пётр Аляксандравіч (1725–1796), расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-фельдмаршал, мецэнат, з 1775 г. уладальнік Гомеля – 300 гадоў з дня нараджэння
19 – Абухаў Віктар Цімафеевіч (1900 – 1975), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-палкоўнік танкавых войск, Герой Савецкага Саюза (1944) – 125 гадоў з дня нараджэння
24 – Тарыч (сапраўднае Аляксееў) Юрый Віктаравіч (1885, Полацк, г. – 1967), кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі і Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння
25 – Гулькевіч Юрый Валянцінавіч (1905–1974), вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі, член-карэспандэнт АМН СССР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
25 – Пухаў Мікалай Паўлавіч (1895, Расія – 1958 Расія), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік вызвалення г.п. Камарын у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Суворава І ст., двума ордэнамі Кутузава І ст., ордэнам Багдана Хмяльніцкага І ст., медалямі, узнагародамі іншых краін (Польшча, Чэхаславакія) – 130 гадоў з дня нараджэння
27 – Ахола-Вало Алексантэры (Аляксандр Пятровіч; 1900–1997), мастак, скульптар, архітэктар, вучоны-філосаф, пісьменнік, чые жыццё і творчасць у 1919–1930 гг. былі звязаны з Беларуссю
27 – Бабій Зіновій Іосіфавіч (1935–1984), артыст оперы (лірыка-драматычны тэнар), народны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
28 – Баталаў Рыгор Міхайлавіч (1915, Віцебск, г. – 1988), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны ордэнам Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава ІІ-й ступені, Айчыннай вайны І-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі – 110 гадоў з дня нараджэння
29 – Ярмоленка Мікалай Фёдаравіч (1900, Аршанскі раён – 1972), вучоны-хімік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
30 – Арлоўскі Кірыла Пракопавіч (1895, Мышкавічы, аг., Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць – 1968 Мышкавічы, аг., Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць), удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943), гаспадарчы дзеяч, кіраўнік легендарнага калгаса "Рассвет" (1944–1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1958), узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі – 130 гадоў з дня нараджэння
30 – Бярэзінскі біясферны запаведнік (1925, Мінская і Віцебская вобласці), дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова – 100 гадоў з часу стварэння
30 – Ляўкоў Эрнст Аркадзевіч (1935, Мінск, г. – 1996), вучоны ў галіне геалогіі, краязнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння
30 – Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (1975), адкрытае акцыянернае таварыства – 50 гадоў з пачатку дзейнасці