Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Снежань

3 – Еншын Міхаіл Александравіч (1900 – 1984), Герой Савецкага Саюза (1945), генерал-лейтэнант (1955), ганаровы грамадзянин г. Быхаў (1983) – 125 гадоў з дня нараджэння

4 – Лосік Алег Аляксандравіч (1915 – 2012), ваенны дзеяч, маршал бранятанкавых войск, удзельнік вызвалення Мінска ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), ганаровы грамадзянін г. Мінска (1987), г. Ельня і г. Ярцава (Расія), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава ІІІ ст., двума ордэнамі Айчыннай вайны І ст., двума ордэнамі Чырвонай Зоркі – 110 гадоў з дня нараджэння

5 Шарэцкі Віктар Канстанцінавіч (1925 Навагрудскі раён – 1993), дзеяч самадзейнага мастацтва, харавы дырыжор, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

8 Скобелеў Эдуард Марцінавіч (1935 Мінск, г. – 2017), пісьменнік, публіцыст, літаратуразнавец, крытык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1998), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005) – 90 гадоў з дня нараджэння

12 Акулаў Мікалай Сяргеевіч (1900–1976), вучоны ў галіне фізікі, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) і Беларусі (1976) – 125 гадоў з дня нараджэння

13 Кудрашова Клаўдзія Кузьмінічна (1925–2012), беларуская і расійская артыстка оперы (мецца-сапрана), народная артыстка Беларусі і СССР – 100 гадоў з дня нараджэння

14 Дарожкін Мікалай Апанасавіч (1905–1993), вучоны-міколаг і фітапатолаг, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) – 120 гадоў з дня нараджэння

15 – Яромушкін Мікалай Мікалаевіч (1925–1943), удзельнік вызвалення Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння

16 Сярдобаў Мікалай Мікалаевіч (1905–1990), артыст оперы (лірыка-драматычны барытон), педагог, народны артыст Беларусі, заслужаны артыст Арменіі – 120 гадоў з дня нараджэння

17 Габасаў Рафаіл Фёдаравіч (1935–2020), вучоны ў галіне матэматыкі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

18 Ходзька Іосіф Іванавіч (1800 Крывічы, г. п. – 1881), географ, геадэзіст, тапограф, ваенны дзеяч – 225 гадоў з дня нараджэння

19 Лемцюгова Валянціна Пятроўна (1935–2018), мовазнавец, патрыярх беларускай тапанімікі – 90 гадоў з дня нараджэння

20 "Настаўніцкая газета" (1945 Мінск, г.), выданне асветнікаў Рэспублікі Беларусь – 80 гадоў з пачатку выдання

20 – Гурэвіч Сямён Шоламавіч (1915, Чэрвень, г., Мінская вобласць –1982), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння

22 "ОршаСырЗавод" (1955), даччынае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства – 70 гадоў з часу заснавання

23 Катаеў Віталь Вітальевіч (1925–1999), дырыжор, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі – 100 гадоў з дня нараджэння

24 ці 25 Селях-Качанскі Вячаслаў Антонавіч (1885 Лагойск, г. – 1976), спявак, рэжысёр, музычна-грамадскі і тэатральны дзеяч, арганізатар Беларускага студыйнага хору (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь), пастаноўшчык першай на беларускай мове оперы "Русалка" А. Даргамыжскага – 140 гадоў з дня нараджэння

25 Пастарнацкі Фёдар Ігнатавіч (1845 Мінскі раён – 1902), вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны, адзін з заснавальнікаў бальнеалогіі і курарталогіі – 180 гадоў з дня нараджэння

25 Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна (1900), дзяржаўная ўстанова – 125 гадоў з часу адкрыцця

25 Слуцкі цукроварафінадны камбінат (1965 Слуцк, г.), адкрытае акцыянернае таварыства – 60 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю

26 Семянкоў Віктар Іванавіч (1925 Мсціслаўскі раён – 2015), вучоны ў галіне правазнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

26 Арсеньеў Віктар Васільевіч (1950 Брэст, г. – 2012), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 75 гадоў з дня нараджэння

27 Гомельскі хімічны завод (1965), адкрытае акцыянернае таварыства па выпуску фосфаразмяшчальных і мінеральных ўгнаенняў – 60 гадоў з пачатку дзейнасці

28 Агурцоў Мікалай Георгіевіч (1925–2008), вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны настаўнік Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

31 Кедраў-Зіхман Аскар Карлавіч (1885–1964), вучоны ў галіне аграхіміі, акадэмік НАН Беларусі, УАСГНІЛ, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння

31 Равінская (Рэвінская) Ніна Антонаўна (1925 Мінск, г. – 2006), артыстка аперэты (сапрана), заслужаная артыстка Беларусі і Расіі – 100 гадоў з дня нараджэння

31 – Костычаў Сцяпан Фёдаравіч (1915–1943), удзельнік вызвалення Лоеўскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння

31 – Хахракоў Сямён Васільевіч (1915 – 1945), удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945) – 110 гадоў з дня нараджэння