Сакавік
1 – Панкевіч Павел Якаўлевіч (1895, Лепельскі павет – 1938), вучоны ў галіне педагогікі, акадэмік НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
1 – Хахракоў Фёдар Паўлавіч (1925–1944), удзельнік вызвалення Камянецкага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння
3 – Леўчанка Зінаіда Мікалаеўна (1925–1980), заслужаны архітэктар Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
4 – Цітоў Іван Трафімавіч (1875–1949), вучоны-патолагаанатам, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння
8 – Карсека Сяргей Віктаравіч (1925, Мінск, г. – 1998), трэнер (веласіпедны спорт), заслужаны трэнер Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
8 – Радзімцаў Аляксандр Ільіч (1905–1977), военачальнік, генерал-палкоўнік, удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 г., двойчы Герой Савецкага Саюза (1937, 1945) – 120 гадоў з дня нараджэння
9 – Ніжнікава Тамара Мікалаеўна (1925–2018), артыстка оперы (каларатурнае сапрана), народная артыстка Беларусі і СССР – 100 гадоў з дня нараджэння
12 – Гаравец Аляксандр Канстанцінавіч (1915, Машканы, в., Сенненскі раён, Віцебская вобласць –1943 Расія), лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі – 110 гадоў з дня нараджэння
13 – Камароў Георгій Восіпавіч (1905 –1973), ваенны дзеяч, генерал-маёр авіяцыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння
13 – Курбатаў Ігар Міхайлавіч (1905–1969), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
14 – Сяркова Яўгенія Яўстаф'еўна (1900–1985), урач, адна з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
15 – Радзівіл Крыштоф (1585–1640), ваенны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ – 440 гадоў з дня нараджэння
15 – Жылкін Барыс Дзмітрыевіч (1895–1979), вучоны ў галіне лесаводства, заслужаны лесавод Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
17 – Багамолаў Герасім Васільевіч (1905–1981), вучоны ў галіне гідрагеалогіі і прыкладной геалогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1947, 1952) і Беларусі (1972) – 120 гадоў з дня нараджэння
17 – Ермаловіч Валянцін Іванавіч (1925, Дзяржынскі раён – 2004), рэжысёр, акцёр, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986) – 100 гадоў з дня нараджэння
21 – Філарэт (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч) (1935–2021), дзеяч Беларускай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Герой Беларусі (2006) – 90 гадоў з дня нараджэння
22 – Кухарчык Пётр Дзмітрыевіч (1945, Клецкі раён – 2014), вучоны ў галіне оптаэлектронікі і радыёфізікі, педагог, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
22 – Жолудзеў Віктар Рыгоравіч (1905 –1944), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння
23 – Лучынскі Аляксандр Аляксандравіч (1900, Украіна – 1990, Расія), ваенны дзеяч, генерал арміі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Суворава І ст., ордэнам Суворава ІІ ст., ордэнам Кутузава І ст., ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ст., ганаровы грамадзянін Брэста – 125 гадоў з дня нараджэння
23 – Стары Улас (сапраўднае імя Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч) (1865, Валожын, г. – 1939), паэт, фалькларыст – 160 гадоў з дня нараджэння
25 – Вечар Аляксандр Сцяпанавіч (1905, Слуцкі раён – 1985), вучоны ў галіне біяхіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, паэт – 120 гадоў з дня нараджэння
25 – Карзянкова Аляўціна Аляксандраўна (1935–2002), артыстка балета, балетмайстар, педагог, народная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
26 – Лізюкоў Аляксандр Ільіч (1900, Гомель, г. –1942), ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны, абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1941), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1936, 1941), ордэнам Жукава (2018) – 125 гадоў з дня нараджэння
29 – Корш-Саблін (сапраўднае Саблін) Уладзімір Уладзіміравіч (1900–1974), кінарэжысёр, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай кінематаграфіі, народны артыст Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950) і Беларусі (1968) – 125 гадоў з дня нараджэння
29 – Грынблат Майсей (Міхаіл) Якаўлевіч (1905, Мінск, г. – 1983), этнограф, фалькларыст, гісторык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 120 гадоў з дня нараджэння
29 – Мірончык Уладзімір Юстынавіч (1915, Слуцкі раён – 1990), медык-хірург, заслужаны ўрач Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
31 – Маслякоў Георгій Гаўрылавіч (31.03. ці 01.04.1925 – 1943), удзельнік вызвалення Брагінскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння