Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Май

1 – Соф'я Слуцкая (дзявочае Алелькавіч, па мужу Радзівіл) (1585, Слуцк, г. – 1612), рэлігійная дзяячка, асветніца, святая Беларускай Праваслаўнай Царквы – 440 гадоў з дня нараджэння

1 – Мінскі цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага (1805) – 220 гадоў з часу адкрыцця

1 – Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч (1875, Смалявічы, г. – 1960), астраном і астрафізік, ганаровы акадэмік НАН Беларусі, акадэмік АН Казахстана, член-карэспандэнт АН СССР, заслужаны дзеяч навукі Казахстана, лаўрэат прэміі Парыжскай АН (1909) – 150 гадоў з дня нараджэння

5 – Гарэцкі Фадзей Антонавіч (1825, Віленскі павет – 1868), жывапісец, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Расіі, Польшчы і Францыі – 200 гадоў з дня нараджэння

6 – Гаўрук Юрка (Юрый Паўлавіч) (1905, Слуцк, г. – 1979), перакладчык, паэт, крытык, аўтар першай у Беларусі кнігі паэтычных перакладаў "Кветкі з чужых палёў" (1928) – 120 гадоў з дня нараджэння

7 – Далжонак Арэст Васільевіч (1935, Докшыцкі раён – 2016), дзеяч самадзейнага мастацтва, харавы дырыжор, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

8 – "Мінск – горад-герой" (1985), архітэктурна-скульптурны комплекс – 40 гадоў з часу адкрыцця

9 – Вялікая Айчынная вайна (1941–1945), вызваленчая вайна народаў СССР супраць фашысц¬кай Германіі і яе саюзнікаў, найважнейшая састаўная частка Другой сусветнай вайны – 80 гадоў з часу заканчэння

9 – Музей бітвы за Дняпро (1985, Лоеў, г. п.), дзяржаўная ўстанова культуры – 40 гадоў з часу адкрыцця (заснаваны 17.10.1983 г.)

9 – Мемарыяльны комплекс "Буйніцкае поле" (1995), мемарыял у гонар абаронцаў Магілёва – 30 гадоў з часу адкрыцця

12 – Ваньковіч Валенцій Мельхіёравіч (1800, Бярэзінскі раён – 1842), жывапісец, адзін з найбольш значных беларускіх мастакоў ХІХ ст. – 225 гадоў з дня нараджэння

12 – Лагвіновіч Іван Пятровіч (1935, Ганцавіцкі раён – 2015), трэнер (цяжкая атлетыка), заслужаны вынаходнік СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР – 90 гадоў з дня нараджэння

13 – Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч (1875, Ваўкавыскі раён – 1944), мастак, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў – 150 гадоў з дня нараджэння

13 – Паўлюкоўскі Уладзіслаў (1895, Стаўбцоўскі раён – 1955), пісьменнік, перакладчык, этнолаг, фалькларыст, мастак – 130 гадоў з дня нараджэння

13 – Станюта Стэфанія Міхайлаўна (1905, Мінск, г. – 2000), актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 120 гадоў з дня нараджэння

13 – Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч (1905, Беразіно, в., Докшыцкі раён, Віцебская вобласць – 1978), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння

14 – Акіф'еў Сяргей Іванавіч (14 ці 15.05.1925 – 1943), удзельнік вызвалення Брагінскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння

15 – Якубаў Гулям (15 мая ці 15 верасня 1915 – 1944), удзельнік вызвалення Быхаўскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння

15 – Янушкоўскі Іван Іванавіч (1915, Пыжы, в., Лёзненскі раён, Віцебская вобласць – 1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння

15 – Чэрскі Іван Дзяменцьевіч (Ян Дамінікавіч) (1845, Верхнядзвінскі раён – 1892), геолаг, географ, заолаг, даследчык Сібіры – 180 гадоў з дня нараджэння

16 – Ісачанка Уладзімір Рыгоравіч (1925, Гомель, г. – 2011), заслужаны архітэктар Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

17 – Нікіфароўскі Мікалай Якаўлевіч (1845, Віцебскі раён – 1910), этнограф, фалькларыст, асветнік – 180 гадоў з дня нараджэння 

20 – Жураўлёў Дзмітрый Мікалаевіч (1915, Жлобін, г. – 1988), музыказнавец, кантрабасіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

22 – Каспяровіч Мікалай Іванавіч (1900, Пухавіцкі раён – 1937), краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец, літаратуразнавец, этнограф – 125 гадоў з дня нараджэння

25 – Казлова Вольга Васільеўна (1925, Мінск, г. – 2009), літаратуразнавец, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

25 – Антошкін Іван (1900 – 1944), ваенны дзеяч, генерал-маёр авіяцыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1940) – 125 гадоў з дня нараджэння

26 – Цытовіч Мікалай Аляксандравіч (1900, Краснапольскі раён – 1984), вучоны ў галіне механікі грунтоў, член-карэспандэнт АН СССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950) – 125 гадоў з дня нараджэння

26 – Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (1995), дзяржаўная ўстанова культуры – 30 гадоў з часу заснавання

27 – Жылка Уладзімір Адамавіч (1900, Нясвіжскі раён – 1933), паэт, перакладчык – 125 гадоў з дня нараджэння

27 – Кжывань Анэля Тадэвушаўна (1925, Украіна – 1943, Леніна, аг., Горацкі раён, Магілёўская вобласць), удзельніца вызвалення Горацкага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджана ордэнамі Леніна, "Virtuti Militari" – 100 гадоў з дня нараджэння

29 – Багалюбаў Аляксандр Мікалаевіч (1900 – 1956), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Суворава, ордэнам Кутузава (І ст.), ордэнам Багдана Хмяльніцкага (І ст.), медалямі, імя якога носіць вуліца ў Гродне – 125 гадоў з дня нараджэння

30 – Няжноў Валянцін Сцяпанавіч (1915 –1944), удзельнік вызвалення Лоеўскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння

31 – Вінберг Георгій Георгіевіч (1905–1987), гідрабіёлаг і лімнолаг, член-карэспандэнт АН СССР, заслужаны дзеяч навукі Расіі – 120 гадоў з дня нараджэння