Люты
1 – Кухта Марцін Міхайлавіч (1875–1956), друкар, выдавец кніг, заснавальнік друкарні ў Вільні – 150 гадоў з дня нараджэння
1 – Баладурын Іван Пятровіч (1905 –1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння
2 – Афанасьеў Віктар Міхайлавіч (1925 –1982), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), кавалер ордэна Леніна, імя якога носіць адна з вуліц у Гродне – 100 гадоў з дня нараджэння
4 – Радзівіл Мікалай (мянушка Чорны) (1515, Нясвіж, г. – 1565), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ – 510 гадоў з дня нараджэння
5 – Маўрышчаў Віктар Сямёнавіч (1925–1989), заслужаны эканаміст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
6 – Кулакоўскі Ігнат Рыгоравіч (1800, Пружанскі раён – 1870), грамадскі і культурна-асветны дзеяч, педагог – 225 гадоў з дня нараджэння
7 – Маструкоў Мікалай Трафімавіч (1915 –1943), удзельнік вызвалення Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), кавалер ордэна Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння
8 – Еўдакімаў Аляксей Пятровіч (1925 –1943), удзельнік вызвалення Лоеўскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння
10 – Крэмер Сямён Давыдавіч (1900, Гомель, г. – 1990 ці 1991), ваенны дзеяч, удзельнік Грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр танкавых войск, Герой Савецкага Саюза (1944), ганаровы грамадзянін г. Маладечна – 125 гадоў з дня нараджэння
11 – Кусянкоў Мікола (Мікалай Сяргеевіч) (1935, Добрушскі раён – 2004), пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1991), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (2000) – 90 гадоў з дня нараджэння
12 – Кіраўскі раён (1935), адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёўскай вобласці – 90 гадоў з часу ўтварэння
12 – Чуйкоў Васіль Іванавіч (1900, Расія – 1982 Расія), ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза, удзельнік грамадзянскай, савецка-польскай і савецка-фінлядскай войн, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945), унагароджаны дзевяццю ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Суворава І ст., ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі, узнагародамі іншых краін – 125 гадоў з дня нараджэння
13 – Радзівіл (дзявочае Вішнявецкая) Францішка Уршуля (1705–1753), пісьменніца, паэтэса, першая жанчына-драматург у ВКЛ, заснавальніца Нясвіжскага тэатра Радзівілаў – 320 гадоў з дня нараджэння
14 – Дзядзюшка Уладзімір Іосіфавіч (1905, Мінск, г. – 1973), акцёр, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) – 120 гадоў з дня нараджэння
14 – Наржымскі Уладзімір Аляксандравіч (1915, Цімкавічы, в., Капыльскі раён, Мінская вобласць – 1988), ваенны лётчык, вучоны ў галіне ваенных навук, педагог, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі – 110 гадоў з дня нараджэння
15 – Арлоў Цімафей Мікалаевіч (1915 –1943), удзельнік вызвалення Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння
15 – Кабушкін Іван Канстанцінавіч (1915, Малахоўцы, в., Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць –1943), удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1965) – 110 гадоў з дня нараджэння
15 – Дрыбінскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей (1995), дзяржаўная ўстанова культуры, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012) – 30 гадоў з часу заснавання
16 – Навуменка Іван Якаўлевіч (1925, Васілевічы, г. – 2006), народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1972) – 100 гадоў з дня нараджэння
16 – Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі (1925 Мінск, г.), дзяржаўная ўстанова – 100 гадоў з часу заснавання
17 – Вінакураў Фёдар Пятровіч (1900–1990), вучоны ў галіне гідратэхнікі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
18 – Цімашэнка Сямён Канстанцінавіч (1895 –1970), дзяржаўны і ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза (1940, 1965), камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі (1946–1960) – 130 гадоў з дня нараджэння
18 – Магілеўчык Захар Кузьміч (1895, Бялыніцкі раён – 1975), вучоны ў галіне гігіены і санітарыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
18 – Бельскі Яўграф Іосіфавіч (1925, Мінск, г. – 2000), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
18 – Картэс Сяргей Альбертавіч (1935–2016), кампазітар, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 90 гадоў з дня нараджэння
19 – Высоцкі Георгій Мікалаевіч (1865–1940), глебазнавец, лесавод і геабатанік, заснавальнік лясной доследнай справы ў Беларусі, акадэмік УАСГНІЛ і АН УССР – 160 гадоў з дня нараджэння
20 – Казакоў Васіль Сцяпанавіч (1935, Чавускі раён – 2018), урач, дзяржаўны дзеяч, заслужаны ўрач Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
20 – Бондар Таіса Мікалаеўна (1945, Рудзенск, г. п. – 2005), пісьменніца, перакладчыца, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" (2004) – 80 гадоў з дня нараджэння
21 – Саладкоў Цімафей Ерафеевіч (1915, Магілёўскі раён – 1995), вучоны-гісторык, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
24 – Кутарга Сцяпан Сямёнавіч (1805, Мсціслаў, г. – 1861), прыродазнавец, геолаг, педагог, папулярызатар навукі – 220 гадоў з дня нараджэння
25 – Кляшчоў Аляксей Яўхімавіч (1905, Міхнавічы, в., Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць – 13.12.1968 Расія), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ст., медалямі – 120 гадоў з дня нараджэння
25 – Міранскі Рыгор Абрамавіч (1875, Віцебская губерня – пасля 1926 г. лёс невядомы), фотамастак, адзін з першых фотарэпарцёраў Мінска, служачы пажарнай службы – 150 гадоў з дня нараджэння
27 – Клімчук Фёдар Данілавіч (1935, Драгічынскі раён – 2018), мовазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 90 гадоў з дня нараджэння