Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Лістапад

1 Крыловіч Уладзімір Мікалаевіч (1895, Дзяржынскі раён – 1937), акцёр тэатра і кіно, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра, заслужаны артыст Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

1 – Аўдзееў Анатолій Канстанцінавіч (19251996), удзельнік вызвалення Смалявіцкага раёна, Герой Савецкага Саюза (1945) — 100 гадоў з дня нараджэння

4 – Канстанцінаў Міхаіл Пятровіч (19001990), военачальнік, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Палескай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, генерал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (1945) – 125 гадоў з дня нараджэння

4 – Крэйзер Якаў Рыгоравіч (1905–1969), ваенны дзеяч, генерал арміі, удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1941) – 120 гадоў з дня нараджэння

5 – Гуляев Дмитрий Тимофеевич (1915–1943), удзельнік партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны – 110 гадоў з дня нараджэння

5 – Гуляеў Дзмітрый Цімафеевіч (1915–1943), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) – 110 гадоў з дня нараджэння

6 Ходзька Леанард (1800, Маладзечанскі раён – 1871), выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф – 225 гадоў з дня нараджэння

6 Фядосаў Уладзімір Васільевіч (1950, Лёзненскі раён – 2011), вучоны-эканаміст, ганаровы архівіст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

8 Святаполк Ізяславіч (у хрышчэнні Міхаіл) (1050–1113), князь полацкі, тураўскі, вялікі князь кіеўскі – 975 гадоў з дня нараджэння 

8 Супруненка Дзмітрый Аляксеевіч (1915–1990), вучоны-матэматык, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 110 гадоў з дня нараджэння

9 Кавалёнак Міхаіл Іванавіч (1900, Бярэзінскі раён – 1958), вучоны-медык, заслужаны ўрач Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

11 Чабярук Алена Іванаўна (1925, Барысаўскі раён – 2007), мовазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) і Беларусі (2000) – 100 гадоў з дня нараджэння

12 Далгаплоск Барыс Аляксандравіч (1905, Чашніцкі раён – 1994), хімік, акадэмік АН СССР, лаўрэат Ленінскай прэміі (1984), Дзяржаўнай прэміі СССР (1941, 1949) – 120 гадоў з дня нараджэння

15 Беларускае радыёвяшчанне (1925) – 100 гадоў з дня выхаду першай перадачы

15 Тоўсцік Аркадзь Апанасавіч (1925, Глускі раён – 2009), партыйны і грамадскі дзеяч, журналіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

16 Скрыган Ян (Іван Аляксеевіч) (1905, Капыльскі раён – 1992), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 120 гадоў з дня нараджэння

16 Белавусаў Алег Паўлавіч (1945, Слуцк, г. – 2009), мастацтвазнавец, дзеяч кінамастацтва, сцэнарыст, рэжысёр, заснавальнік і мастацкі кіраўнік майстэрні мультфільмаў кінастудыі "Беларусьфільм" (1975–1989) – 80 гадоў з дня нараджэння

19 Дарашэвіч Міхаіл Васілевіч (1900, Орша, г. – 1968), дзяржаўны дзеяч, вучоны-геадэзіст, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

19 Жучкевіч Вадзім Андрэевіч (1915, Лоеў, г. п. – 1985), вучоны-географ, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

19 Паджараў Віктар Кузьміч (1925, Магілёўскі раён – 1998), вучоны ў галіне лясной меліярацыі і рэкультывацыі зямель, заслужаны лесавод Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

19 – Курачкін Павел Аляксеевіч (1900–1990), ваенны дзеяч, удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал арміі, Герой Савецкага Саюза (1945) — 125 гадоў з дня нараджэння

19 – Новікаў Аляксандр Аляксандравіч (1900, Расія — 1976, Расія), ваенны дзеяч, Галоўны маршал авіяцыі, удзельнік грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнаў, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, двойчы Герой Савецкага Саюза (красавік, верасень 1945), узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Суворава І ст., ордэнамі Кутузава І ст., Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, замежнымі ўзнагародамі — 125 гадоў з дня нараджэння

21 – Уласаў Міхаіл Максімавіч (1925–1943), удзельнік вызвалення Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння

21 Дзянісаў Міхаіл Іванавіч (1900–1971), артыст оперы (лірыка-драматычны барытон), народны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

22 Скарульскі Антон (Антоні Адам) (1715–1777), філосаф, педагог, святар – 310 гадоў з дня нараджэння

22 – Пятраеў Аляксандр Акімавіч (1925–1944), удзельнік вызвалення Барысава ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння

23 Луначарскі Анатоль Васільевіч (1875–1933), дзяржаўны і партыйны дзеяч, пісьменнік, крытык, мастацтвазнавец – 150 гадоў з дня нараджэння

23 Ярмоліна Ларыса Аляксандраўна (1900, Мазыр, г. – 1984), актрыса, тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

23 – Бухтуеў Міхаіл Арцёмавіч (1925–1944), удзельнік вызвалення Акцябрскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння

24 – Мультан Мікалай Мікалаевіч (1900, Някрасаўшчына, в., Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць —1975), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна – 125 гадоў з дня нараджэння

24 Любімаў Леў Уладзіміравіч (1905–1977), дырыжор, народны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

25 – Бескін Ізраіль Саламонавіч (1895, Віцебск, г.  1964), военачальнік, генерал-лейтэнант артылерыі, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945)  130 гадоў з дня нараджэння

26 – Завадоўскі Міхаіл Мікалаевіч (1900  1960), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна — 125 гадоў з дня нараджэння

26 Аляшкевіч Іван Баніфатавіч (1900, Кіраўскі раён – 1977), хірург, вучоны, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

26 Семяняка Юрый Уладзіміравіч (1925, Мінск, г. – 1990), кампазітар, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 100 гадоў з дня нараджэння

27 Пукст Рыгор Канстанцінавіч (1900, Гомель, г. – 1960), кампазітар, аўтар першай беларускай оперы для дзяцей "Марынка", заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння