Красавік
Байкоў Мікалай Сафронавіч (красавік 1915 ці 1920 Покаць, в., Чачэрскі раён, Гомельская вобласць – 1943), удзельнік вызвалення Камарынскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння
1 – Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (1950 Мінск, г.), дзяржаўная ўстанова, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972) – 75 гадоў з часу стварэння
3 – Бабушкін Леанід Георгіевіч (1925 –1993), удзельнік вызвалення Гродзенскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), кавалер ордэна Леніна, імя якога носіць вуліца ў Гродне – 100 гадоў з дня нараджэння
6 – Шапіра Фёдар (Файвіш) Львовіч (1915, Віцебск, г. – 1973), вучоны ў галіне ядзернай фізікі, член-карэспандэнт АН СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) – 110 гадоў з дня нараджэння
7 – Плюта Уладзімір Яфімавіч (1935–2001), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 90 гадоў з дня нараджэння
7 – Варапаеў Іван Кірылавіч (1905, Трубільня, в., Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць – 1959), ваенны дзеяч, генерал-маёр артылерыі, удзельнік вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг. і савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава ІІ ст., Багдана Хмяльніцкага ІІ ст., двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі – 120 гадоў з дня нараджэння
10 – Здановіч Гаўрыіл Станіслававіч (1900, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць –1984), ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1945) – 125 гадоў з дня нараджэння
10 – Гарэцкі Гаўрыла Іванавіч (1900, Мсціслаўскі раён – 1988), вучоны-геолаг, географ, эканаміст, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) і Беларусі (1986) – 125 гадоў з дня нараджэння
10 – Ізапольскі Уладзімір Мікалаевіч (1935–2021), трэнер (барацьба грэка-рымская), заслужаны трэнер Беларусі і СССР – 90 гадоў з дня нараджэння
10 – Мінскі інструментальны завод (1945), закрытае акцыянернае таварыства па выпуску інструменту для метала- і дрэваапрацоўкі, а таксама інструменту бытавога прызначэння – 80 гадоў з часу стварэння
15 – Вальваценка Іван Кірылавіч (15.04. ці 28.04.1915 Мазалава, в., Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць – 1996), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння
16 – Клышка Анатоль Канстанцінавіч (1935, Баранавіцкі раён – 2021), пісьменнік, крытык, перакладчык, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
17 – Гаўрыіл Разанскі (свецкае імя Георгій) (1785–1862), архіепіскап Магілёўскі, Віцебскі, Разанскі, святы Беларускай Праваслаўнай Царквы – 240 гадоў з дня нараджэння
20 – Лятун Уладзімір Міхайлавіч (1935, Уздзенскі раён – 2001), скульптар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999) – 90 гадоў з дня нараджэння
22 – Круталевіч Барыс Прохаравіч (1900, Мінск, г. – 1928), спартсмен (рускія шашкі), першы ў Беларусі майстар спорту па шашках – 125 гадоў з дня нараджэння
23 – Свідзерскі Савелій Аляксеевіч (1905 Дзяньгубка, в., Крупскі раён, Мінская вобласць – 1977), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння
25 – Аборскі Іосіф Іванавіч (1915, Нараўлянскі раён – 1993), трэнер (барацьба грэка-рымская), заслужаны трэнер СССР – 110 гадоў з дня нараджэння
27 – Ананьеў Марцін Аляксеевіч (1900, Ісайкі, в., Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць –1982), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) – 125 гадоў з дня нараджэння
28 – Казіміроўскі Саламон Савельевіч (1915, Бабруйск, г. – 2011), рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 110 гадоў з дня нараджэння