Кастрычнік
4 – Пяцялін Сяргей Васільевіч (1925–1944), удзельнік вызвалення Асіповіцкага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння
6 – Смуглевіч Францішак (1745–1807), жывапісец, графік – 280 гадоў з дня нараджэння
7 – Агінскі Міхал Клеафас (1765–1833), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай Імперыі, дыпламат, кампазітар, літаратар – 260 гадоў з дня нараджэння
7 – Смольскі Мікалай Уладзіслававіч (1905, Нароўля, г. – 1976), вучоны ў галіне батанікі, акадэмік НАН Беларусі і АН Таджыкістана, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 120 гадоў з дня нараджэння
8 – Якімаў Пётр Іванавіч (1915, Крупкі, г. – 2008), педагог, заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
8 – Лазарэнка Іван Сідаравіч (1895 –1944), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., удзельнік вызвалення Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, поўны Георгіеўскі кавалер, Герой Савецкага Саюза (1944) – 130 гадоў з дня нараджэння
8 – Чэрнікаў Рыгор Ільіч (1905–1994), удзельнік вызвалення Магілёўскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 120 гадоў з дня нараджэння
10 – Жыткавічы (1500), горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці – 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах
10 – Леанкоў Аляксандр Мітрафанавіч (1915, Жлобінскі раён – 1996), вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, заслужаны энергетык Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
10 – Арцёменка Кацярына Гаўрылаўна (1925–1998), майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
10 – Балгарын Сяргей Іванавіч (1925–2002), удзельнік вызвалення Віцебскай і Гродзенскай абласцей у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), кавалер ордэна Леніна, ганаровы грамадзянін Ліды – 100 гадоў з дня нараджэння
12 – Анцаў Міхаіл Васільевіч (1865–1945), кампазітар, харавы дырыжор, педагог, адзін з арганізатараў Віцебскай народнай кансерваторыі (1918) – 160 гадоў з дня нараджэння
13 – Грыцынін Канстанцін Данілавіч (1905–1943), удзельнік вызвалення Брагінскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння
15 – Данілаў Пётр Аляксеевіч (1915–1944), удзельнік вызвалення Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння
15 – Чабатароў Раман Сямёнавіч (1905, Ушацкі раён – 1981), вучоны ў галіне паразіталогіі, акадэмік НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
18 – Бахмецьеў Іван Андрыянавіч (1915 ці 1917 –2004), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943), кавалер двух ордэнаў Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння
22 – Казелка Канстанцін Кандратавіч (1915, Калінкавічы, г. – 1989), самадзейны майстар-разьбяр па дрэве, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
24 – Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН) (1945), міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымання міру, бяспекі і развіцця супрацоўніцтва паміж усімі краінамі – 80 гадоў з дня прыняцця Беларусі ў склад членаў-заснавальнікаў
25 – Сямёнаў Андрэй Лявонцьевіч (1900–1982), вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
25 – Шкляраў Фёдар Рыгоравіч (1925, Ветка, г. – 1988), краязнавец, калекцыянер, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
27 – Пяроў Дзмітрый Міхайлавіч (1915–1986), удзельнік вызвалення Гарадоцкага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння
28 – Пінская рымска-каталіцкая епархія (Пінская дыяцэзія, Пінскае біскупства) (1925), адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі – 100 гадоў з часу заснавання
29 – Вішкароў Барыс Якаўлевіч (1905–1974), акцёр, рэжысёр, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
30 – Бембель Андрэй Ануфрыевіч (1905, Віцебская губерня – 1986), скульптар, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970) – 120 гадоў з дня нараджэння
30 – Шындзікаў Мікалай Фаміч (1925, Любіж, в., Горацкі раён, Магілёўская вобласць 1945), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння
31 – Буйко Пётр Міхайлавіч (1895, Бельск, г., Бельскі павет, Гродзенская губерня (цяпер Польшча) 1943, Украіна), вучоны-медык, удзельнік партызанскага і падпольнага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 130 гадоў з дня нараджэння
31 – Шчаблакоў Аляксандр Дзмітрыевіч (1925–2011), удзельнік вызвалення Бешанковіцкага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння
31 – Вінакураў Яўген Фёдаравіч (1925–2012), вучоны ў галіне будаўнічай механікі, заслужаны будаўнік Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння