Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Чэрвень

Беларускі саюз архітэктараў (1935 Мінск, г.), грамадскае аб'яднанне, творчы саюз – 90 гадоў з часу стварэння

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1965), вышэйшая навучальная ўстанова – 60 гадоў з часу прыняцця рашэння аб адкрыцці

1 Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі (1975, Мінск, г.), дзяржаўная навуковая ўстанова – 50 гадоў з часу стварэння

3 Гугель Адольф Самойлавіч (Самуілавіч) (1915–1999), мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

3 – Вяршынін Канстанцін Андрэевіч (1900 – 1973), ваенны дзеяч, галоўны маршал авіяцыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 125 гадоў з дня нараджэння

5 – Цітоў Андрэй Аляксеевіч (05.06.1905 – 08.11.1981), удзельнік вызвалення Брагінскага раёна ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння

5 Герасімовіч Эльвіра Пятроўна (1925 Мінск, г. – 2015), дзеяч тэатральнага мастацтва, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

6 Дудараў Аляксей Ануфрыевіч (1950 Дубровенскі раён – 2023), драматург, сцэнарыст, тэатральны дзеяч, акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), прэміі Ленінскага камсамола (1984), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) – 75 гадоў з дня нараджэння

8 Дварчанін Ігнат Сымонавіч (1895, Дзятлаўскі раён – 1937), літаратуразнавец, паэт, публіцыст – 130 гадоў з дня нараджэння

10 – Гарошак Павел Антонавіч (1925, Расія – 1994, Мінск), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ст., двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі – 100 гадоў з дня нараджэння

12 Грацыянаў Пётр Аляксеевіч (1855–1918), вучоны ў галіне санітарыі, першы санітарны ўрач Мінска – 170 гадоў з дня нараджэння

12 Адамаў Уладзімір Уладзіміравіч (1875–1939), вучоны-батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння

13 Радзівіл Антоні Генрык (1775–1833), палітычны дзеяч, мецэнат, кампазітар, спявак – 250 гадоў з дня нараджэння 

14 Сербента Віталь Андрэевіч (1895–1980), вучоны ў галіне гісторыі і філасофіі, акадэмік НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

14 Забэйда-Суміцкі (сапраўднае Забэйда) Міхась (Міхаіл Іванавіч) (1900, Пружанскі раён – 1981), спявак (лірычны тэнар), адзін з яркіх прадстаўнікоў еўрапейскай вакальнай школы – 125 гадоў з дня нараджэння

15 Дзмітрыева Зінаіда Аляксандраўна (1925–1989), вучоны ў галіне бульбаводства, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

15 – Варанчук Андрэй Якаўлевіч (1915, Горваль, в., Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць –2007 Украіна), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ст., двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, педагог – 110 гадоў з дня нараджэння

15 – Фёдараў Мікалай Пятровіч (1915 –1944), удзельнік партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння

16 Рагавой Павел Пракопавіч (1895 Веткаўскі раён – 1985), вучоны ў галіне глебазнаўства, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 130 гадоў з дня нараджэння

16 Таран Уладзімір Васільевіч (1935–2009), музыкант, дырыжор, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

19 Купчынаў Барыс Іванавіч (1935 Мінск, г. – 2009), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны вынаходнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 90 гадоў з дня нараджэння

22 "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны" НАН Беларусі (1965 Мінск, г.), дзяржаўная навуковая ўстанова – 60 гадоў з часу стварэння

24 Чорны Кузьма (сапраўднае імя Раманоўскі Мікалай Карлавіч) (1900 Капыльскі раён – 1944), пісьменнік, перакладчык – 125 гадоў з дня нараджэння

25 Броўка Пятрусь (Пётр Усцінавіч) (1905 Ушацкі раён – 1980), паэт, празаік, народны паэт Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1962), Дзяржаўнай прэміі СССР (1947, 1951), Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1959), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1970), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) – 120 гадоў з дня нараджэння

27 – Зіньковіч Мітрафан Іванавіч (1900 Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць – 1943), ваенны дзеяч, удзельнік Грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёр танкавых войск, Герой Савецкага Саюза (1943) – 125 гадоў з дня нараджэння

28 Галаўчынер Віктар Якаўлевіч (1905 Мінск, г. – 1961), рэжысёр, драматург, народны артыст Беларусі і Літвы – 120 гадоў з дня нараджэння

28 Лягенчанка Марыя Іванаўна (1925–2009), вучоны ў галіне педыятрыі, заслужаны ўрач Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

29 Астроўскі Юрый Міхайлавіч (1925 Мінск, г. – 1991), вучоны-біяхімік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

29 Дзмітрыеў Андрэй Сяргеевіч (1925–1989), вучоны-фізіёлаг, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

30 – Гаўрылаў Пётр Міхайлавіч (1900 –1979), удзельнік саваецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў час Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1957) – 125 гадоў з дня нараджэння

30 Яшчарыцын Пётр Іванавіч (1915–2005), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 110 гадоў з дня нараджэння