2025
У 2025 годзе спаўняецца:
Паштовая сувязь ў Беларусі (885) – 1140 гадоў з часу першага ўпамінання ў "Аповесці мінулых гадоў" пасланцоў князя Алега да радзімічаў
Заслаўе (каля 985), горад у Мінскім раёне – 1040 гадоў з часу ўзнікнення гарадзішча "Замэчак"
Ваўкавыск (1005), горад, цэнтр раёна Гродзенскай вобласці – 1020 гадоў з часу заснавання
Тураўская епархія (1005), адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай Праваслаўнай Царквы, адна са старэйшых праваслаўных епархій у Беларусі – 1020 гадоў з часу заснавання (адноўлена ў 1992 г.)
Браслаў (пад 1065), горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці – 960 гадоў з часу першага ўпамінання ў летапісе Быхаўца і хроніцы М. Стрыйкоўскага
Міна Полацкі (не пазней 1065, Полацк, г. – 1116), епіскап полацкі, адзін з першых архіпастыраў, які спрыяў распаўсюджванню хрысціянства на тэрыторыі Беларусі, святы Беларускай Праваслаўнай Царквы – 960 гадоў з дня нараджэння
Мсціслаў (1135), горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці – 890 гадоў з часу першага ўпамінання ў грамаце князя Расціслава Смаленскага
Мазыр (пад 1155), горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці – 870 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах
Міндоўг (1195?– 1263), заснавальнік і першы вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага – 830 гадоў з дня нараджэння
Гедзімін (Гедымін) (каля 1275–1341), вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага – 750 гадоў з дня нараджэння
Андрэй Альгердавіч (Андрэй Полацкі) (1325?–1399), князь полацкі, пскоўскі і трубчэўскі, палкаводзец – 700 гадоў з дня нараджэння
Вітаўт (у хрышчэнні Аляксандр) (1350–1430), князь гродзенскі, трокскі, вялікі князь і адзін з самых выдатных дзяржаўных дзеячаў ВКЛ – 675 гадоў з дня нараджэння
Лугвен (Лугвень, Лінгвен, Лангвен; у праваслаўі Сямён) (каля 1355–1431), князь наўгародскі, мсціслаўскі – 670 гадоў з дня нараджэння
Жыгімонт (Сігізмунд) Кейстутавіч (каля 1365–1440), вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага – 660 гадоў з дня нараджэння
Соф'я Гальшанская (Друцкая) (1405?–1461), жонка вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы – 620 гадоў з дня нараджэння
Від (Вед) Антоній (1500–1558), нямецкі картограф, мастак і гравёр, аўтар карты ўсходняй часткі Беларусі і Маскоўскага вялікага княства, якая дала пачатак беларуска-літоўскай картаграфіі XVІ ст. – 525 гадоў з дня нараджэння
Глінская Алена Васільеўна (каля 1505 ці каля 1508, Івацэвіцкі раён – 1538), прадстаўніца княжацкага роду Глінскіх, вялікая княгіня маскоўская, жонка вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ, маці першага рускага цара Івана ІV (Грознага) і рэгентка ў гады яго маленства – 520 гадоў з дня нараджэння
Базылік Цыпрыян (Кіпрыян) (1535?–пасля 1600), дзеяч культуры, паэт, перакладчык, кампазітар, кнігавыдавец – 490 гадоў з дня нараджэння
Зізаній (Тустаноўскі) Лаўрэнцій Іванавіч (сапраўднае імя, верагодна, Куколь) (1550–1560-я гг. – каля 1634), педагог, паэт, мовазнавец, перакладчык, царкоўны дзеяч – 475 гадоў з дня нараджэння
Рымша Андрэй (каля 1550, Баранавіцкі раён – пасля 1599), паэт, заснавальнік панегірычнай паэзіі ў старажытнай беларускай літаратуры – 475 гадоў з дня нараджэння
Столін (1555), горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці – 470 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах
"Евангелле напрастольнае" (1575), помнік старажытнабеларускага кнігадрукавання, выдадзены П. Мсціслаўцам у друкарні братоў Мамонічаў – 450 гадоў з часу выдання
Баплан Гіём Левасэр дэ (каля 1600–1673 ці пасля 1675), французскі інжынер-фартыфікатар, картограф, які склаў карту "Вялікае Княства Літоўскае і Белая Русь", дзе ўпершыню назва "Беларусь" вынесена ў загаловак – 425 гадоў з дня нараджэння
Семяновіч Казімір (каля 1600 – пасля 1651), інжынер і тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст – 425 гадоў з дня нараджэння
Жахоўскі Цыпрыян (Кіпрыян) (каля 1635, Полацкае ваяводства – 1693), дзеяч уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай, заснавальнік Супрасльскай друкарні – 390 гадоў з дня нараджэння
Вашчанка Максім Ярмалініч (1650-я гг., Магілёў, г. – 1708), друкар (Слуцк, Магілёў) і гравёр па медзі, адзін з заснавальнікаў Магілёўскай школы гравюры – 375 гадоў з дня нараджэння
Ветка (1685), горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці – 340 гадоў з часу заснавання
Гескі Ксаверы Дамінік (1700? – 1764), жывапісец, гравёр – 325 гадоў з дня нараджэння
Глаўбіц Іаган (Ян) Крыштоф (1700? – 1767), архітэктар, стваральнік шматлікіх каталіцкіх храмаў на Беларусі – 325 гадоў з дня нараджэння
Сітанскі Леан (Лявон) (каля 1745, Гродна, г. – 1800), скрыпач, дырыжор, педагог, адзін з выдатнейшых музыкантаў свайго часу, пад кіраўніцтвам якога Гродзенская капэла Тызенгаўза стала адной з лепшых у Еўропе – 280 гадоў з дня нараджэння
Быкоўскі Ігнацій Якса (1750, Мінскі раён – 1819 ці 1817), пісьменнік, філосаф, перакладчык – 275 гадоў з дня нараджэння
Главацкі Антоні (каля 1750–1811), тэатральны мастак і партрэтыст – 275 гадоў з дня нараджэння
Нясвіжская друкарня (1750-я гг., Нясвіж, г. – 1790-я гг.), першая на тэрыторыі Беларусі друкарня, якая карысталася кірыліцай і выдала "Катэхізіс" С. Буднага – першую кнігу на беларускай мове – 275 гадоў з пачатку існавання
Гродзенская капэла Тызенгаўза (1765, Гродна, г. – 1780), прыдворны аркестр А. Тызенгаўза, адзін з найбольшых і найлепшых па прафесійным узроўні сярод калектываў падобнага роду ў Вялікім Княстве Літоўскім – 260 гадоў з пачатку існавання
Гродзенская друкарня (1775, Гродна, г. – 1796?), адно з найбуйнейшых выдавецтваў у Беларусі ў канцы XVІІІ ст. – 250 гадоў з пачатку існавання
Гродзенская медыцынская акадэмія (1775, Гродна, г. – 1781), першая ў Беларусі вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу – 250 гадоў з пачатку існавання
Гродзенскі батанічны сад (1775, Гродна, г. – 1781), заснаваны пры Гродзенскай медыцынскай акадэміі вучоным Ж. Э. Жыліберам – 250 гадоў з часу заснавання
Дмахоўскі Вікенцій (1805 ці 1807, Гродзеншчына – 1862), жывапісец, тэатральны дэкаратар, ілюстратар – 220 гадоў з дня нараджэння
Савіч Франц Андрэевіч (каля 1815, Пінскі раён – каля 1845), паэт, публіцыст, рэвалюцыянер-дэмакрат, аўтар аднаго з першых палітычных памфлетаў у гісторыі вызваленчага руху Беларусі – 210 гадоў з дня нараджэння
Брафман Якаў Аляксандравіч (каля 1825, Клецк, г. – 1879), літаратурны дзеяч, публіцыст, адзін з пачынальнікаў фатаграфіі ў Мінску – 200 гадоў з дня нараджэння
Вяроўкін Міхаіл Лаўрэнцьевіч (1825–1896), архівіст, археограф, адзін са складальнікаў і рэдактараў "Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў" – найбуйнейшага серыйнага выдання дакументаў па гісторыі ўсходняй Беларусі XVІ–XVІІІ стст. – 200 гадоў з дня нараджэння
Паскевіч Ірына Іванаўна (1835–1925), жонка Ф. І. Паскевіча – уладальніка Гомеля, якая большую частку жыцця правяла ў Гомелі і славілася дабрачыннымі справамі, аўтар першага перакладу рамана Л. М. Талстога "Вайна і мір" на французскую мову – 190 гадоў з дня нараджэння
Пінскі ордэна Знак Пашаны суднабудаўніча-суднарамонтны завод (1885), адкрытае акцыянернае таварыства, старэйшае суднабудаўнічае прадпрыемства Беларусі – 140 гадоў з часу заснавання
"СтанкаГомель" (1885), адкрытае акцыянернае таварыства па вырабе металарэзных станкоў – 140 гадоў з часу заснавання
Аксельрод Рыгор Сямёнавіч (1900, Бялыніцкі раён – 1972), вучоны і вынаходнік, вынайшаў астранамічны гадзіннік, станок па вырабе ланцужкоў Галя, апарат для сшывання кравяносных сасудаў (у суаўтарстве), схему бульбаўборачнага камбайна, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) – 125 гадоў з дня нараджэння
Барысаўскі шпаланасычальны завод (1900), адкрытае акцыянернае таварыства – 125 гадоў з часу пабудовы
Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы (1900) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка праваслаўнай царквы на Беларусі – 120 гадоў з часу ўтварэння (адноўлена ў 1992 г.).
Крошнер Міхаіл Яўхімавіч (Яфімавіч) (1900–1942), кампазітар, аўтар першага нацыянальнага балета "Салавей", заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
Станказавод "Чырвоны барацьбіт" (1900, Орша, г.), адкрытае акцыянернае таварыства па вытворчасці металаапрацоўчага абсталявання – 125 гадоў з часу заснавання
Астрамечаўская бібліятэка імя Ф. Ф. Паўленкава (1905, Брэсцкі раён), адна з першых на Беларусі бясплатных народных бібліятэк, заснаваная на сродкі фонду прагрэсіўнага кнігавыдаўца Ф. Ф. Паўленкава – 120 гадоў з часу заснавання
"Камунарка" (1905, Мінск, г.), сумеснае адкрытае акцыянернае таварыства – 120 гадоў з часу атрымання гандлёвага пасведчання Р. В. Рачкоўскім
"Хозяин" (1925, Мінск, г.), штомесячны вытворча-практычны часопіс сельскагаспадарчага профілю – 100 гадоў з пачатку выдання
Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна (1935), установа культуры – 90 гадоў з часу стварэння
Слуцкі сыраробны камбінат (1935), адкрытае акцыянернае таварыства – 90 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (1945, Мінск, г.), вышэйшая навучальная ўстанова, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1945), вышэйшая навучальная ўстанова – 80 гадоў з часу адкрыцця
Завод "Легмаш" (1945, Орша, г.), адкрытае акцыянернае таварыства – 80 гадоў з часу стварэння
"МотаВелаЗавод" (1945 Мінск, г.), таварыства з абмежаванай адказнасцю – 80 гадоў з часу заснавання
Музейна-паркавы комплекс "Перамога" (1945, Мінск, г.) – 80 гадоў з часу адкрыцця
"Нёман" (1945, Мінск, г.), літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс – 80 гадоў з пачатку выдання
"Керамін" (1950, Мінск, г.), адкрытае акцыянернае таварыства па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў – 75 гадоў з часу вырабу першай прадукцыі
Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (1965, Мінск, г.), дзяржаўная навуковая ўстанова, вядучая арганізацыя Рэспублікі Беларусь па фундаментальных і прыкладных даследаваннях у галіне інфармацыйных тэхналогій – 60 гадоў з часу стварэння
Азарыцкі мемарыяльны комплекс (1965), прысвечаны памяці вязняў Азарыцкіх лагераў смерці – 60 гадоў з часу стварэння
Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў (1965), адкрытае акцыянернае таварыства – 60 гадоў з пачатку дзейнасці
Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (1965, Мінск, г.), дзяржаўная навуковая ўстанова – 60 гадоў з часу стварэння
"Лакафарба" (1965, Ліда, г.), адкрытае акцыянернае таварыства, адно з буйнейшых прадпрыемстваў краіны ў галіне вытворчасці лакафарбавых матэрыялаў – 60 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі
"Малочны гасцінец" (1965, Мінск, г.), камунальнае ўнітарнае прадпрыемства – 60 гадоў з пачатку дзейнасці
Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне "Палессе" (1965), адкрытае акцыянернае таварыства па вытворчасці трыкатажных вырабаў – 60 гадоў з часу заснавання
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (1975, Мінск, г.), вядучая вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне культуры – 50 гадоў з часу стварэння
"Палессеэлектрамаш" (1975, Лунінец, г.), адкрытае акцыянернае таварыства, адно з вядучых вытворцаў электрарухавікоў у Беларусі – 50 гадоў з пачатку будаўніцтва
"Парк камянёў" (1975, Мінск, г.), геалагічны музей пад адкрытым небам, помнік прыроды рэспубліканскага значэння – 50 гадоў з часу заснавання (адкрыты ў 1985 г.)
"Світанак" (1975, Жодзіна, г.), адкрытае акцыянернае таварыства па вытворчасці трыкатажу – 50 гадоў з часу заснавання
Мемарыяльны комплекс партызанскай славы "Усакіна" (1985, Клічаўскі раён) – 40 гадоў з часу адкрыцця
"Аўцюкі" (1995, Калінкавіцкі раён), рэспубліканскі фестываль народнага гумару – 30 гадоў з пачатку правядзення
"Залаты шлягер" (1995, Магілёў, г.), міжнародны музычны фестываль – 30 гадоў з пачатку правядзення
Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі (1995), штогадовы зборнік, вядучае навуковае выданне
Беларусі ў галіне кнігазнаўства – 30 гадоў з часу заснавання
"Беларускі археаграфічны штогоднік" (2000, Мінск, г.), навуковае выданне Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь і Беларускага НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы – 25 гадоў з часу заснавання