Верасень
Турчыновіч Восіп (Іосіф Цэзар) Вікенцьевіч (1824 – ?), вучоны-гісторык, правазнавец, аўтар «Агляду гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў» (1857) – першай сістэматызаванай гісторыі Беларусі з даўнейшых часоў да канца ХVІІІ ст. – 200 гадоў з дня нараджэння
«Здравоохранение» (1924, Мінск, г.), навукова-практычны медыцынскі часопіс – 100 гадоў з пачатку выдання
Мінскі завод «Тэрмапласт» (1944), адкрытае акцыянернае таварыства, вядучае прадпрыемства Беларусі па выпуску вырабаў з пластычных мас – 80 гадоў з часу заснавання
1 – Брагінскі раён (1924, Гомельская вобласць), адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гомельскай вобласці – 100 гадоў з часу ўтварэння
1 – Салавей Лія Мацвееўна (1934, Мядзельскі раён), фалькларыстка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння
1 – Яскевіч Уладзімір Мікалаевіч (1949 Брагінскі раён), спявак (барытон), народны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
3 – Гурскі Барыс Мікалаевіч (1934, Мінск, г. – 1992), вучоны-геолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння
6 – Белахвосцік Валянцін Сяргеевіч (1934, Бярэзінскі раён – 2003), акцёр, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1989) – 90 гадоў з дня нараджэння
7 – Карыцкі Міхал (1714, Гродзенская вобласць – 1781), паэт, педагог, грамадскі дзеяч – 310 гадоў з дня нараджэння
8 – Плешавеня Аляксандр Мікітавіч (1924, Любанскі раён – 1993), вучоны-гісторык, архівіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
8 – Бандарэнка Мікалай Аляксандравіч (1934, Рэчыцкі раён – 2005), вучоны-гісторык, архівіст, археограф, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 90 гадоў з дня нараджэння
12 – Авенарыус Мікалай Пятровіч (1834–1903), дзеяч народнай асветы, археолаг, краязнавец, педагог, адзін з заснавальнікаў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1864–1920) – 190 гадоў з дня нараджэння
13 – Яўраеў Рувім Янкелевіч (1914–1987), артыст оперы, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
13 – Лабанок Алесь Іванавіч (1944, Мар’іна Горка, г. – 2005), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
14 – Шырокаў Аляксандр Міхайлавіч (1924–2003), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
15 – Браянкоў Віктар Міхайлавіч (1914–1976), віяланчэліст, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
16 – Кашэльнікава Раіса Мікалаеўна (1904, Хойніцкі раён – 1980), актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
17 – «Агатка, ці Прыезд пана» (1784, Нясвіж, г.), камічная опера Я. Д. Голанда, першы вядомы арыгінальны музычна-сцэнічны твор, створаны і пастаўлены на Беларусі – 240 гадоў з дня прэм'еры
17 – Раманаў Сяргей Рыгоравіч (1914–2001), мастак, які працаваў у станковай і кніжнай графіцы, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
17 – Карпенка Генадзь Дзмітрыевіч (1949, Мінск, г. – 1999), вучоны ў галіне тэхналогіі распрацоўкі новых матэрыялаў і пакрыццяў, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння
17 – Харын Юрый Сямёнавіч (1949), вучоны-матэматык, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 75 гадоў з дня нараджэння
18 – Марушкевіч Мікалай Цімафеевіч (1924, Жлобінскі раён – 1994), журналіст, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
19 – Канавалаў Яўмен Рыгоравіч (1914, Дрыбінскі раён – 1974), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 110 гадоў з дня нараджэння
19 – Галубовіч Генадзь Міхайлавіч (1934, Капыльскі раён – 1992), графік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
19 – Швед Пётр Іванавіч (1934, Міёрскі раён – 2003), вучоны ў галіне аховы паверхні цвёрдых цел палімернымі матэрыяламі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973) – 90 гадоў з дня нараджэння
20 – Гродзенская вобласць(1944), адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларусі – 80 гадоў з часу ўтварэння
21 – Грум-Гржымайла Кандрат Іванавіч (1794, Магілёў, г. – 1874), урач, грамадскі дзеяч, выдавец і рэдактар медыцынскай газеты «Друг здравия» (1833–1869), кавалер ордэна Святой Ганны ІІ ступені, Святога Станіслава ІІІ ступені, Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ІІІ і ІV ступеней – 230 гадоў з дня нараджэння
22 – Мранговіус Вільям Юльевіч (1874–1938), вучоны ў галіне венералогіі і дэрматалогіі, заснавальнік кафедры скурна-венерычных хвароб БДУ – 150 гадоў з дня нараджэння
23 – Дмухайла Іван Сямёнавіч (1914–2007), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
23 – Вольскі (сапраўднае Вольскі-Зэйдэль) Артур Вітальевіч (1924, Дзяржынск, г. – 2002), паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык – 100 гадоў з дня нараджэння
23 – Парфёнаў Віктар Іванавіч(1934), вучоны ў галіне батанікі і экалогіі, заснавальнік беларускай фларыстычнай школы, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 90 гадоў з дня нараджэння
24 – Пецюкевіч Мар’ян Язэпавіч (1904, Браслаўскі раён – 1983), этнограф, публіцыст, грамадскі дзеяч – 120 гадоў з дня нараджэння
24 – Шорахаў Яўген Фёдаравіч (1934–2014), вучоны-гісторык, архівіст, археограф, ганаровы архівіст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
25 – Гораў Канстанцін Васільевіч (1904–1988), вучоны ў галіне металазнаўства, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 120 гадоў з дня нараджэння
26 – Чарнышэнка Іосіф Дзмітрыевіч (1924–1995), вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
29 – Голуб Леў Уладзіміравіч (1904–1994), кінарэжысёр, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Польшчы, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 120 гадоў з дня нараджэння
30 – Міцкевіч Даніла Канстанцінавіч (1914, Пінск, г. – 1996), вучоны-хімік, сын Якуба Коласа, збіральнік і папулярызатар спадчыны песняра, арганізатар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння