Студзень
Скірмунт Аляксандр Ізідар (1799 Іванаўскі раён – 1870), дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, прамысловец, вынаходнік, першы беларус, які атрымаў афіцыйны патэнт на вынаходку – 225 гадоў з дня нараджэння
1 – Багаткевіч Мечыслаў (1904 Пастаўскі раён – 1942), рэлігійны дзеяч, блажэнны Рымска-каталіцкай царквы – 120 гадоў з дня нараджэння
1 – Уласаў Юрый Іванавіч (1924–1976), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
1 – Кавальчук Васіль Васільевіч (1944), артыст оперы (бас), народны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
1 – Пакумейка Вячаслаў Іванавіч (1949 Ганцавіцкі раён – 2008), дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны работнік культуры Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
1 – Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей (1974 Пухавіцкі раён), дзяржаўная ўстанова – 50 гадоў з часу адкрыцця (заснаваны ў 1968 г.)
3 – Раманюк Міхась (Міхаіл Фёдаравіч) (1944 Брагінскі раён – 1997), мастацтвазнавец, этнограф, даследчык народнага мастацтва і матэрыяльнай культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
5 – Сямашка Іосіф (1799–1868), царкоўны дзеяч, мітрапаліт Літоўскі і Віленскі, адна з самых значных фігур у канфесійнай гісторыі Беларусі, ініцыятар і актыўны ўдзельнік Полацкага царкоўнага сабора 1839 г., які прыняў рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да праваслаўнай – 225 гадоў з дня нараджэння
6 – Гольдфельд Віктар Маркавіч (1894–1982), скрыпач, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
6 – Мусін Ілья Аляксандравіч (1904–1999), дырыжор, педагог, народны артыст Расіі, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Узбекістана – 120 гадоў з дня нараджэння
7 – Царфін Файбіш-Шрага (1899 Смілавічы, г. п. – 1975), мастак, ілюстратар, дызайнер, паэт, прадстаўнік Парыжскай школы мастакоў – 125 гадоў з дня нараджэння
7 – Бур’ян Барыс Іванавіч (1924–2009), тэатральны крытык, празаік, драматург, сцэнарыст – 100 гадоў з дня нараджэння
7 – Шыловіч Георгій Уладзіміравіч (1924 Мінск, г. – 2011), пісьменнік, перакладчык, аўтар аповесцей, апавяданняў, казак для дзяцей – 100 гадоў з дня нараджэння
8 – Кольбэ Максімілян Марыя (свецкае імя Раймунд) (1894–1941), рэлігійны дзеяч, які пэўны час служыў у Гродзенскім кляштары францысканцаў, святы Рымска-каталіцкай царквы – 130 гадоў з дня нараджэння
8 – Дадзіёмаў Уладзімір Ільіч (1924 цяпер у межах г. Гомель – 1983), пісьменнік, аўтар раманаў, дакументальных аповесцей, нарысаў – 100 гадоў з дня нараджэння
8 – Савіцкі Алесь (Аляксандр Ануфрыевіч) (1924 Полацк, г. – 2015), пісьменнік, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (2002), кавалер ордэна Ф. Скарыны – 100 гадоў з дня нараджэння
8 – Сянько Ягор Ягоравіч (1934 Чашніцкі раён – 2012), вучоны-фізік, педагог, выдатнік народнай асветы Беларусі, выдатнік асветы СССР – 90 гадоў з дня нараджэння
9 – Лінёва (дзявочае Папрыц) Яўгенія Эдуардаўна (1854 Брэст, г. – 1919), фалькларыстка, спявачка, харавы дырыжор – 170 гадоў з дня нараджэння
10 – Каменская Ніна Васільеўна (1914 Асіповічы, г. – 1986), вучоны-гісторык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
10 – Канавалава Таіса Фёдараўна (1924–2011), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
10 – Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі (1974 Мінск, г.), дзяржаўная навуковая ўстанова – 50 гадоў з часу стварэння
11 – Уладзімір (свецкае імя Хіраска Уладзімір Рыгоравіч) (1874–1933), рэлігійны дзеяч, новапакутнік Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы – 150 гадоў з дня нараджэння
13 – Краўцоў Аляксандр Аляксандравіч (1874–1967), вучоны ў галіне будаўнічай механікі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння
14 – Нямчынаў Васіль Сяргеевіч (1894–1964), вучоны ў галіне эканомікі, акадэмік НАН Беларусі, АН СССР, УАСГНІЛ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946), Ленінскай прэміі (1965) – 130 гадоў з дня нараджэння
14 – Белы Віктар Аркадзевіч (Аронавіч) (1904–1983), кампазітар, педагог, музычны публіцыст, заслужаны артыст Беларусі, народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) – 120 гадоў з дня нараджэння
14 – Севярдэнка Васіль Пятровіч (1904–1978), вучоны ў галіне металазнаўства, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984, пасмяротна) – 120 гадоў з дня нараджэння
15 – Скальскі Сцяпан Уладзіміравіч (1899 Мінск, г. – 1972), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
17 – Якімовіч Алесь (Аляксандр Іванавіч) (1904 Уздзенскі раён – 1979), пісьменнік, адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 120 гадоў з дня нараджэння
18 – Казлоў Вілорый Аляксеевіч (1934 Мінск ці Плешчаніцы, г. п. – 2003), мастак тэлебачання, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
20 – Скварцоў Сяргей Канстанцінавіч (1904–1983), кінадзеяч, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
21 – Бачыла Фёдар Апанасавіч (1924 Мінскі раён – 1992), журналіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
21 – Стаховіч Алег Аляксандравіч (1934 Мінскі раён), архітэктар, сярод работ якога (у аўтарскім калектыве) Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі, галоўны ўваход у мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970) – 90 гадоў з дня нараджэння
24 – Шутовіч Янка (Іван Іосіфавіч) (1904 Смаргонскі раён – 1973), публіцыст, выдавец, літаратуразнавец, грамадскі і культурны дзеяч – 120 гадоў з дня нараджэння
24 – Чашчын Вадзім Леанідавіч (1949–2003), вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 75 гадоў з дня нараджэння
25 – Мартынаў Віктар Уладзіміравіч (1924–2013), мовазнавец, даследчык у галіне славістыкі, семантыкі і лінгвістычных аспектаў праблем штучнага інтэлекту, стваральнік Універсальнага семантычнага кода (УСК), заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
27 – Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч (1904 Клімавіцкі раён – 1977), архітэктар, сярод прац якога – праект забудовы праспекта Незалежнасці і Кастрычніцкай плошчы Мінска – 120 гадоў з дня нараджэння
28 – Чамадураў Яўген Рыгоравіч (1914–2006), мастак тэатра, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкістана, Літвы і Расіі, акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) – 110 гадоў з дня нараджэння
28 – Вінаградаў Міхаіл Кліменцьевіч (1944 Чашніцкі раён – 2020), заслужаны архітэктар Беларусі, асноўныя работы якога – археалагічны музей «Бярэсце» (Брэст), будынкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і чыгуначнага вакзала (Мінск), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2008) – 80 гадоў з дня нараджэння
29 – Абрамовіч Франц Вікенцьевіч (1864 Рэчыцкі павет – 1933), хірург, вучоны, аўтар прац па клінічнай хірургіі, арганізацыі хірургічнай дапамогі, заснавальнік хірургіі на Палессі – 160 гадоў з дня нараджэння
29 – Луцкевіч Антон Іванавіч (1884–1942), палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык, літаратурны крытык, публіцыст – 140 гадоў з дня нараджэння
29 – Баршч Міхаіл Восіпавіч (1904–1976), архітэктар, які прымаў удзел у аднаўленні Мінска ў 1949–1956 гг., педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 120 гадоў з дня нараджэння
29 – Бацвіннік Любоў Якаўлеўна (1914 Мінск, г. – 1980), дыктар беларускага радыё, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
29 – Баханькоў Арцём Яфімавіч (1924 Полацкі раён – 2001), мовазнавец, аўтар фундаментальных навуковых прац, укладальнік і навуковы рэдактар слоўнікаў-даведнікаў па беларускай мове – 100 гадоў з дня нараджэння
31 – Хелемскі Якаў Айзікавіч (Аляксандравіч) (1914–2003), паэт, празаік, перакладчык твораў беларускіх пісьменнікаў, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) – 110 гадоў з дня нараджэння