Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Снежань

«Бярозка» (1924 Мінск, г.), штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс для дзяцей і падлеткаў – 100 гадоў з пачатку выдання

Гайдукоў Мікалай Міхайлавіч (1874–1928), вучоны ў галіне батанікі, пачынальнік альгалагічных даследаванняў на Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння

2 – Несцярэнка Васіль Барысавіч (1934–2008), вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння

4 Альпяровіч Леў Абрамавіч (1874 Вілейскі раён – 1914), жывапісец, рысавальшчык, аўтар партрэтаў, пейзажаў, бытавых кампазіцый – 150 гадоў з дня нараджэння

5 Сыркін Якаў Ківавіч (1894 Мінск, г. – 1974), вучоны-фізікахімік, акадэмік АН СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1943) – 130 гадоў з дня нараджэння

5 – Няхай Рыгор Восіпавіч (1914 Бярэзінскі раён – 1991), пісьменнік, перакладчык, педагог – 110 гадоў з дня нараджэння

6 Лінкевіч Вера Раманаўна (1924 Мазырскі раён – 2008), вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі – 100 гадоў з дня нараджэння

8 Марыя Юзефа Габсбург (1699–1757), каралева польская і вялікая княгіня літоўская, курфюрсціна саксонская, жонка караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста ІІІ – 325 гадоў з дня нараджэння

9 Фурса Леанід Пятровіч (1934 Свіслач, г. – 2020), трэнер-выкладчык (барацьба вольная), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, сярод выхаванцаў якога – прызёры чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёны СССР, уладальнікі Кубкаў свету і СССР А. Карніцкі, П. Сандзюк, А. Саўко і інш. – 90 гадоў з дня нараджэння

9 – «Гомельбудматэрыялы» (1949), адкрытае акцыянернае таварыства – 75 гадоў з часу заснавання

11 Воінаў Анатоль Аляксандравіч (1934 Мінск, г. – 1995), архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог, заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння

12 Завадскі Адам (1814–1875), друкар, які выдаў першую кнігу В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» (1846), друкаваў творы А. Б. Ёхера, І. Ходзькі, Я. Чачота, Ю. Крашэўскага, У. Фялінскай, У. Сыракомлі – 210 гадоў з дня нараджэння

12 – Пашкевіч Нічыпар Еўдакімавіч (1924 Талачынскі раён – 2003), крытык, літаратуразнавец, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1966) – 100 гадоў з дня нараджэння

12 – «Мінскінжпраект» (1974), камунальнае праектна-вышукальнае прадпрыемства – 50 гадоў з часу стварэння

15 Юдовін Саламон Барысавіч(1894 Бешанковічы, г. п. – 1954), мастак, аўтар прац у станковай і кніжнай графіцы, экслібрысе – 130 гадоў з дня нараджэння

17 Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» (1924 Мінск, г.), вядучае прадпрыемства кінаіндустрыі Беларусі – 100 гадоў з часу стварэння

18 Гартынскі Мікалай Рыгоравіч (1799 Магілёў, г. – 1887), юрыст, гісторык, археограф, перакладчык – 225 гадоў з дня нараджэння

19 Мікуліч Аляксей Ігнатавіч (1934 Ляхавіцкі раён – 2021), вучоны ў галіне антрапалогіі, экалогіі, папуляцыйнай генетыкі чалавека, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 90 гадоў з дня нараджэння

20 Даброцін Аляксандр Аляксандравіч(1904–1985), беларускі і расійскі акцёр, рэжысёр і педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі – 120 гадоў з дня нараджэння

20 – Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі (1949 Жодзіна, г.), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства – 75 гадоў з часу стварэння

21 Нісневіч Ізідар Герасімавіч (1914 Мінск, г. – 1977), музыказнавец, музычны крытык, даследчык пытанняў нацыянальнай кампазітарскай творчасці, выканальніцтва – 110 гадоў з дня нараджэння

21 – Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч (1934 Касцюковіцкі раён – 1996), пісьменнік, перакладчык, публіцыст, драматург, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1979), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 90 гадоў з дня нараджэння

24 Даленга-Хадакоўскі Зарыян Якаўлевіч (сапраўднае імя Чарноцкі Адам) (1784 Лагойскі раён – 1825), славяназнавец, адзін з пачынальнікаў беларускай, рускай, польскай і ўкраінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі – 240 гадоў з дня нараджэння

24 – Іаасаф Магілёўскі (свецкае імя Уладзімір Давыдавіч Жавахаў) (1874–1937), князь, свяшчэннамучанік, епіскап – 150 гадоў з дня нараджэння

24 – Дудар Алесь (сапраўднае імя Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч) (1904 Петрыкаўскі раён – 1937), паэт, тэатральны крытык, перакладчык, адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк» – 120 гадоў з дня нараджэння

24 – Бялова Антаніна Аляксееўна (1924–1993), мастак кіно, жывапісец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

25 Сілівановіч Нікадзім Юревіч (1834 Вілейскі раён – 1919), жывапісец, педагог, акадэмік Пецярбургскай АМ – 190 гадоў з дня нараджэння

25 – Лагоўская Алена Іванаўна(1904 Чэрвень, г. – 1981), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

25 – Сцяшковіч Таццяна Піліпаўна (1904 Чэрвень, г. – 1986), мовазнавец, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

25 –  Чавускі Міхась (Міхаіл Маркавіч; Майсей Моталевіч) (1904 Жлобінскі раён – 1984), пісьменнік, драматург, сатырык – 120 гадоў з дня нараджэння

27 –  Лясун Святлана Лаўрэнцьеўна (1949 Быхаўскі раён), баяністка, педагог, народная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

29 Тарасаў Віктар Паўлавіч (1934–2006), акцёр, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966) – 90 гадоў з дня нараджэння

31 –  Уладзіміраў Пётр Уладзіміравіч (1854–1902 ці пасля 1913), філолаг-славіст, гісторык літаратуры, адзін з заснавальнікаў беларусазнаўства – 170 гадоў з дня нараджэння