Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Сакавік

Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (1944), вышэй­шая навучальная ўстанова – 80 гадоў з пачатку дзейнасці

1   «Маладзечнамэбля» (1954), закрытае акцыянернае таварыства, адно з вядучых прад­прыемстваў мэблевай прамысловасці Беларусі – 70 гадоў з часу заснавання

2   Міронскі Аляксандр Васільевіч (1899–1955), рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) – 125 гадоў з дня нараджэння

2  – Бірычэўскі Аляксей Іванавіч(1914–1987), артыст тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

3  Талкачова Галіна Сямёнаўна (1934, Мінск, г. – 2020), актрыса тэатра, народная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

4  Лышчынскі Казімір (1634, Брэсцкі раён – 1689), мысліцель, грамадска-палітычны дзеяч, педагог – 390 гадоў з дня нараджэння

4  Коршунаў Аляксандр Фаміч (1924, Горацкі раён – 1991), літаратуразнавец, даслед­чык старажытнай беларускай літаратуры, тэкстолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) – 100 гадоў з дня нараджэння

4  Ражанава Лідзія Міхайлаўна (1924–2015), артыстка балета, народная артыстка Бе­ларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

4  Дзялендзік Анатоль Андрэевіч(1934, Салігорскі раён – 2019), драматург, празаік, сцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

4  Яновіч Леанід Аляксандравіч (1934, Слуцкі раён – 2022), вучоны-матэматык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1993) – 90 гадоў з дня нара­джэння

4  Тамашэвіч Іван Мікалаевіч (1949, Шклоўскі раён), спявак (барытон), баяніст, педагог, народны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

6  Самцэвіч Пётр Андрэевіч (1899, Крупскі раён – 1941), лінгвіст, фалькларыст, края­знавец, адзін з арганізатараў Барысаўскага краязнаўчага музея – 125 гадоў з дня нараджэння

6 – Духан Абрам Рыгоравіч (1924, Мінск, г. – 1979), архітэктар, сярод прац якога – пра­екты будынкаў Мінскага галоўпаштамта, Цэнтральнага тэлеграфа, галоўны корпус Бела­рускага дзяржаўнага ўніверсітэта, архітэктурны комплекс адміністрацыйна-грамадскіх будынкаў на праспекце Пераможцаў – 100 гадоў з дня нараджэння

6  Курак Віктар Віктаравіч (1944–2012), вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэанімата­логіі, аўтар прац у галіне інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі запаленча-гнойных захворванняў у дзяцей, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

8  Зяльдовіч Якаў Барысавіч (1914, Мінск, г. – 1987), фізік-тэарэтык, адзін з засна­вальнікаў навуковай школы фізіка-хімічных працэсаў гарэння, дэтанацыі і ўдарных хваль, акадэмік АН СССР, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Лонданскага каралеўскага таварыства, лаўрэат Ленінскай прэміі (1957), Дзяржаўнай прэміі СССР (1943, 1949, 1951, 1953) – 110 гадоў з дня нараджэння

9  Паражняк Тарас Мікалаевіч (1924–2017), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мас­тацтва (кераміка, шкло, метал), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

11  Лазаковіч Тамара Васільеўна (1954–1992), спартсменка і трэнер (гімнастыка спар­тыўная), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка, сярэбраны і бронзавы прызёр ХХ летніх Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен), чэмпіёнка свету і СССР (1970), абсалют­ная чэмпіёнка Еўропы (1971) – 70 гадоў з дня нараджэння

13  Зінкевіч Марыя Міронаўна (1924, Мінскі раён – 2010), актрыса, заслужаная артыст­ка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

14  Клебановіч Міхась (Міхаіл Іванавіч) (1934, Слуцкі раён), пісьменнік, сцэнарыст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

14  Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній(1974), рэспубліканскае ўнітарнае прамыс­ловае прадпрыемства – 50 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю

15  Прыстром Мар'ян Станіслававіч (1944, Дзяржынскі раён), вучоны ў галіне кардыялогіі і геранталогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

15  Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1964 Мінск, г.), вышэйшая навучальная ўстанова – 60 гадоў з часу адкрыцця

18  Стаповіч (Стэповіч) Альбін Мацвеевіч (1894, Астравецкі раён – 1934), грамадска-палітычны і музычны дзеяч, публіцыст – 130 гадоў з дня нараджэння

18  Гальперына Юдзіф Самойлаўна (1914, Мазыр, г. – 1985), актрыса, заслужаная ар­тыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

18  Бяляўскі Васіль Мікалаевіч (1924, Аршанскі раён – 2008), мастак, які працаваў у галіне станковага жывапісу, аўтар шэрага тэматычных кампазіцый на тэму Вялікай Айчын­най вайны, партрэтаў, нацюрмортаў – 100 гадоў з дня нараджэння

18  Умрэйка Дзмітрый Сцяпанавіч (1934, Мінск, г. – 2015), вучоны-фізік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

19  Марціноўскі Яўген Іванавіч (1874, Мсціслаў, г. – 1934), вучоны ў галіне паразіта­логіі, мікрабіялогіі і эпідэміялогіі, адзін з арганізатараў барацьбы з малярыяй у СССР, заслужаны дзеяч навукі Расіі – 150 гадоў з дня нараджэння

19  Садзін Уладзімір Сцяпанавіч (1924–2010), мастак, які працаваў у станковай графіцы і жывапісе, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

21  Ільінскі Мікола (Мікалай Канстанцінавіч) (1899, Мір, г. п. – 1943), драматург, акцёр, тэатральны дзеяч – 125 гадоў з дня нараджэння

21 Дудчанка Мікалай Рыгоравіч (1944–2022), харэограф, рэжысёр, сцэнарыст, педа­гог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

22  Гаўрыіл Беластоцкі (1684–1690), святы пакутнік-дзіцятка Беларускай Праваслаўнай Царквы – 340 гадоў з дня нараджэння

23 Галіна Вольга Уладзіміраўна (1899, Жалудок, г. п. – 1980), актрыса, педагог, народ­ная артыстка Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

23  Ясавееў Марат Гумеравіч (1949, Маладзечна, г. – 2019), вучоны-геолаг і гідрагеолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння

23 – Ласкаўнёў Аляксандр Пятровіч (1949, Расоны, г. п.) вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, акадэмік НАН Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

24 –  Цютчаў Іван Артамонавіч (1834–1893), хімік і мінералог, адзін з пачынальнікаў хімічнай навукі і асветы ў Беларусі – 190 гадоў з дня нараджэння

24  Ступакоў Юрый Фёдаравіч (1934–1999), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Бела­русі – 90 гадоў з дня нараджэння

27 – Ляшэнка Ларыса Дзмітрыеўна (1914–2004), дзеяч самадзейнага мастацтва, балет­майстар, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

28  Белы Мікалай Рыгоравіч (1914–1976), вучоны-медык, фтызіатр, педагог, заслужа­ны ўрач Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

28  Мохарт Вячаслаў Андрэевіч (1924, Слуцкі раён – 2003), вучоны ў галіне ўралогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

28  Цвірка Кастусь (Канстанцін Аляксеевіч) (1934, Старадарожскі раён), паэт, празаік, перакладчык, фалькларыст, этнограф – 90 гадоў з дня нараджэння

29  Бранавіцкі Аляксандр Юльянавіч (1914, Слуцкі раён – 1975), вучоны ў галіне пата­фізіялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

29  Новаш Уладзімір Іванавіч (1924, Мінск, г. – 2004), вучоны ў галіне электраэнерге­тыкі і энергасістэм, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння 

30 Ракоўскі Сяргей Дзмітрыевіч (1899, Магілёў, г. – 1962), інжынер-геолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 125 гадоў з дня нараджэння