Лістапад
«Алеся» (1924, Мінск, г.), штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс – 100 гадоў з пачатку выдання
1 – Вышалескі Сяргей Мікалаевіч (1874, Обаль, г. п. – 1958), вучоны ў галіне эпізааталогіі, акадэмік НАН Беларусі, ганаровы член УАСГНІЛ, заслужаны дзеяч навукі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) – 150 гадоў з дня нараджэння
1 – Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт (1934), установа адукацыі – 90 гадоў з часу стварэння
1 – Каламінскі Якаў Львовіч (1934, Нароўля, г. – 2019), вучоны-псіхолаг, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
5 – Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч (1864, Аршанскі раён – 1937), вучоны ў галіне заалогіі і заагеаграфіі, падарожнік, член-карэспандэнт АН СССР – 160 гадоў з дня нараджэння
5 – Хадасевіч-Лежэ Надзея Пятроўна (1904, Докшыцкі раён – 1983), французская мастачка, аўтар прац у манументальным і станковым жывапісе, манументальна-дэкаратыўным мастацтве – 120 гадоў з дня нараджэння
7 – Мікуцкі Станіслаў Паўлавіч (1814–1890), мовазнавец-славіст, фалькларыст, педагог – 210 гадоў з дня нараджэння
8 – Нарбут Тэадор (Фёдар Яўхімавіч) (1784, Воранаўскі раён – 1864), гісторык, археолаг, інжынер, аўтар праекта Бабруйскай крэпасці, даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага – 240 гадоў з дня нараджэння
8 – Ціхаміраў Клаўдзій Іванавіч (1864–1929), педагог, гісторык, краязнавец – 160 гадоў з дня нараджэння
8 – Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны(1924), вышэйшая навучальная ўстанова – 100 гадоў з часу адкрыцця
9 – Багласаў Сяргей Георгіевіч (1949, Магілёў, г. – 2021), архітэктар, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2014) – 75 гадоў з дня нараджэння
10 – Радзівіл Мацей (1749, Нясвіж, г. – 1800), дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, драматург, кампазітар – 275 гадоў з дня нараджэння
10 – Курбека Іван Сцяпанавіч (1934, Баранавіцкі раён – 2009), паэт, літаратуразнавец, музеязнавец – 90 гадоў з дня нараджэння
15 – Яворскі Мацвей Іванавіч (1884–1937), вучоны-гісторык, эканаміст, палітолаг, акадэмік НАН Беларусі і АН Украіны – 140 гадоў з дня нараджэння
16 – Семяжон Язэп (сапраўднае імя Семяжонаў Іосіф Ігнатавіч) (1914 Смалявіцкі раён – 1990), перакладчык, пісьменнік, крытык, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1982) – 110 гадоў з дня нараджэння
19 – Баброўскі Міхаіл Кірылавіч(1784 ці 1785–1848), славіст, арыенталіст, палеограф, гісторык, бібліяфіл, філосаф, святар, які стаяў каля вытокаў сусветнага славяназнаўства, спрыяў узнікненню беларусазнаўства, першы беларускі скарыназнавец, член Археалагічнай акадэміі ў Рыме – 240 гадоў з дня нараджэння
20 – Клімковіч Міхась (Міхаіл Мікалаевіч) (1899, Барысаўскі раён – 1954), пісьменнік, крытык, драматург – 125 гадоў з дня нараджэння
21 – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1914, Мінск, г.), вышэйшая навучальная ўстанова, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2016) – 110 гадоў з часу адкрыцця
23 – Беларускае таварыства інвалідаў па зроку (1924, Мінск, г.), грамадскае аб’яднанне – 100 гадоў з часу стварэння
24 – Ганчарык Міхаіл Мікалаевіч (1899, Смалявіцкі раён – 1986), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, пісьменнік – 125 гадоў з дня нараджэння
25 – Жаброўскі Тамаш (Томаш) (1714, каля г. Навагрудак, – 1758), архітэктар, матэматык і астраном – 310 гадоў з дня нараджэння
25 – Кудрэвіч Уладзімір Мікалаевіч (1884, Чавусы, г. – 1957), жывапісец-пейзажыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння
25 – Падгайскі Леанід Пракопавіч (1934–1980), мовазнавец, педагог, аўтар і суаўтар падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў і даведнікаў для пачатковай школы – 90 гадоў з дня нараджэння
26 – Рабцэвіч Валянцін Навумавіч(1934, Кіраўскі раён – 2008), вучоны ў галіне дапаможных гістарычных дысцыплін, стваральнік нумізматычнага кабінета БДУ – 90 гадоў з дня нараджэння
27 – Вейцман Хаім(1874, Іванаўскі раён – 1952), палітычны і дзяржаўны дзеяч Ізраіля, першы Прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль, вучоны-хімік – 150 гадоў з дня нараджэння
27 – Звездачотаў Мікалай Пятровіч (1904–1985), акцёр, народны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
28 – «Галантэя» (1924, Мінск, г.), адкрытае акцыянернае таварыства ў складзе канцэрна «Беллегпрам», буйнейшы вытворца скургалантарэйных вырабаў – 100 гадоў з часу заснавання
28 – Сарока Рыгор Сямёнавіч (1944, Маладзечанскі раён), дырыжор, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004) – 80 гадоў з дня нараджэння
29 – Валузнёў Анатоль Рыгоравіч (1904, Мінск, г. – 1990), вучоны ў галіне пладаводства, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
29 – Міцкевіч Мікалай Іванавіч (1914, Дзяржынск, г. – 1991), вучоны ў галіне фізікахіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
30 – Лынькоў Міхась (Міхаіл Ціханавіч) (1899, Віцебскі раён – 1975), пісьменнік, літаратуразнавец, народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1968) – 125 гадоў з дня нараджэння
30 – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (1924, Мінск, г.), дзяржаўная ўстанова – 100 гадоў з часу заснавання
30 – Фрадкін Яфім Самойлавіч (1924, Жлобінскі раён – 1999), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, заснавальнік навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы, акадэмік Расійскай АН, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1953) – 100 гадоў з дня нараджэння