Красавік
2 – Акуліч Уладзімір Лявонцьевіч (1904–1972), кінааператар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
4 – Гашкевіч Іосіф Антонавіч (1814, Хойніцкі раён – 1875), дыпламат, мовазнавец, даследчык Японіі і Кітая, арыенталіст, натураліст, лаўрэат Дзямідаўскай прэміі Пецярбургскай АН (1858) – 210 гадоў з дня нараджэння
4 – Струеў Віктар Іванавіч (1864–1924), архітэктар, па праектах якога ўзведзенены Мінская царква Аляксандра Неўскага, будынак Мінскага царкоўна-археалагічнага музея, званіца Барысаўскага Васкрасенскага сабора і інш. – 160 гадоў з дня нараджэння
4 – Чарвакоў Васіль Фёдаравіч (1894–1976), вучоны ў галіне судовай медыцыны, арганізатар судова-медыцынскай службы ў сістэме аховы здароўя Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Расіі – 130 гадоў з дня нараджэння
4 – Кашыра Юрый (Ежы) Фадзеевіч (1904, Міёрскі раён – 1943), каталіцкі святар, блажэнны Рымска-каталіцкага Касцёла – 120 гадоў з дня нараджэння
4 – Мазанік Алена Рыгораўна (1914, Пухавіцкі раён – 1996), заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
6 – Хведаровіч Мікола (сапраўднае імя Чарнушэвіч Мікалай Фёдаравіч) (1904, Капыль, г. – 1981), паэт, празаік, перакладчык – 120 гадоў з дня нараджэння
7 – Галуза Іларыён Рыгоравіч (1899, Сенненскі раён – 1977), вучоны ў галіне заалогіі і паразіталогіі, акадэмік АН Казахстана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) – 125 гадоў з дня нараджэння
8 – Вінаградава Інэса Леанідаўна (1934, Хойнікі, г. – 2023), харавы дырыжор, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
9 – Літвінаў (сапраўднае Гурэвіч) Леў Маркавіч(1899, Мінск, г. – 1963), рэжысёр тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі і Татарстана – 125 гадоў з дня нараджэння
10 – Фрыдман Міхаіл Ізраілевіч (1894–1975), рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
10 – Абрамовіч Аляксандр Міхайлавіч(1944, Нясвіжскі раён – 2018), правазнавец, дзяржаўны дзеяч Беларусі, заслужаны юрыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
12 – Лі Соф’я Дзмітрыеўна (1904, Сенненскі раён – 1980), жывапісец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
12 – Калядэнка Аляксандр Іванавіч (1934, Мінск, г.), танцоўшчык, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
13 – Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч (1914–1995), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, адзін з арганізатараў прамысловай вытворчасці кармавых дабавак і іх выкарыстання ў Беларусі, акадэмік УАСГНІЛ, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
14 – Румянцаў Мікалай Пятровіч (1754–1826), дзяржаўны дзеяч, дыпламат, ганаровы член Расійская АН, мецэнат, калекцыянер, дзякуючы намаганням якога Гомель стаў сапраўдным еўрапейскім горадам – 270 гадоў з дня нараджэння
14 – Шапіра Майсей Навумавіч (1884, Мінск, г. – 1970), вучоны ў галіне хірургіі, траўматалогіі і артапедыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя – 140 гадоў з дня нараджэння
16 – Луцэвіч Алег Вікенцьевіч (1924, Пухавіцкі раён – 2015), мастак у галіне кніжнай, часопіснай і станковай графікі, педагог – 100 гадоў з дня нараджэння
17 – Ржэцкая Лідзія Іванаўна (1899, Мінск, г. – 1977), актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) – 125 гадоў з дня нараджэння
18 – Тышкевіч Яўстафій Піевіч (1814, Лагойск, г. – 1873), гісторык, археолаг, этнограф, краязнавец, музеязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі, заснавальнік і старшыня Віленскай археалагічнай камісіі, ганаровы член Пецярбургскай і Стакгольмскай АН, Лонданскага археалагічнага інстытута – 210 гадоў з дня нараджэння
18 – Пуроўскі Канстанцін Васільевіч (1894, Мінск, г. – 1965), артыст оперы, фалькларыст, лібрэтыст – 130 гадоў з дня нараджэння
22 – Дунін-Горкавіч Аляксандр Аляксандравіч (1854, Ружаны, г. п. – 1927), географ, краязнавец, этнограф, педагог – 170 гадоў з дня нараджэння
23 – Конан Уладзімір Міхайлавіч (1934, Навагрудскі раён – 2011), вучоны ў галіне філасофіі, культуралогіі і гісторыі, літаратурны крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 90 гадоў з дня нараджэння
25 – Барысенка Васіль Васільевіч (1904, Барысаў, г. – 1984), літаратуразнавец, крытык, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1980) – 120 гадоў з дня нараджэння
25 – Алейнікаў Пётр Марцінавіч (1914, Шклоўскі раён – 1965), кінаакцёр, які стварыў яскравыя вобразы сучаснікаў 1930–1950-х гг. у фільмах «Сямёра смелых» (1936), «Камсамольск» (1938), «Трактарысты» (1939), «Вялікае жыццё» (1940–1958) і інш. – 110 гадоў з дня нараджэння
25 – Шчарбакоў Сяргей Васілевіч (1934–2014), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і машынабудавання, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 90 гадоў з дня нараджэння
26 – Гурскі Ілья Данілавіч (1899, Уздзенскі раён – 1972), пісьменнік, драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
26 – Аркашоў Васіль Іванавіч (1914–1996), фотакарэспандэнт, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
28 – Буднік Уладзімір Іванавіч (1949, Жыткавічы, г. – 2007), кампазітар, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) – 75 гадоў з дня нараджэння