Кастрычнік
Сітэрман Лазар Якаўлевіч (1894 Мазыр, г. – 1941), вучоны ў галіне кардыялогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
1 – Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі (1944), заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь – 80 гадоў з часу стварэння
1 – Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі (1974 Мінск, г.), установа адукацыі па падрыхтоўцы спецыялістаў для грамадзянскай і дзяржаўнай (ваеннай) авіяцыі Рэспублікі Беларусь – 50 гадоў з часу стварэння
2 – Хрыпач Уладзімір Аляксандравіч (1949 Мінск, г.), вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 75 гадоў з дня нараджэння
4 – Карповіч Міхал Францішак (1744 Камянец, г. – 1803), палітычны і царкоўны дзеяч, багаслоў-асветнік, удзельнік паўстання 1794 г. – 280 гадоў з дня нараджэння
4 – Ясінскі Антон Мікітавіч (1864–1933), вучоны-гісторык, акадэмік НАН Беларусі – 160 гадоў з дня нараджэння
5 – Сокал Майсей (Міхаіл) Барысавіч (1904–1975), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
6 – Скарута Таццяна Мікалаеўна (1924–2007), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
7 – Рубанаў Сяргей Фёдаравіч (1914 Дубровенскі раён – 1987), вучоны-педагог, заслужаны настаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
9 – Казека Іван Іванавіч (1914 Лоеў, г. п. – 1991), вучоны ў галіне гісторыі і філасофіі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
10 – Варвашэвіч Мікалай Фёдаравіч (1934 Ганцавіцкі раён – 2001), рэжысёр, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
11 – Ліпатаў Сяргей Міхайлавіч (1899–1961), вучоны ў галіне фізікахіміі, акадэмік НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
13 – Жыркевіч Міхаіл Іванавіч (1899 Крычаўскі раён – 1984), мовазнавец, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
14 – Бабарэка Адам Антонавіч (1899 Капыльскі раён – 1938), пісьменнік, крытык, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша» – 125 гадоў з дня нараджэння
15 – Мурашка Анцінея Рыгораўна (1924 Слуцкі раён – 2011), мовазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) – 100 гадоў з дня нараджэння
15 – Солапаў Міхаіл Рыгоравіч (1924–2019), баяніст, педагог, дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
16 – Касценіч Ерафей Васілевіч (1854 Хоцімскі раён – 1906), вучоны ў галіне афтальмалогіі, хірург, які зрабіў сотні бясплатных афтальмалагічных аперацый жыхарам Магілёўскай, Мінскай і Смаленскай губерняў – 170 гадоў з дня нараджэння
18 – Кірыльчанка Пётр Міхайлавіч (1914–1997), альтыст, педагог, дырыжор, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
19 – Аўсянкін Аляксандр Андрэевіч (1924–2006), спартсмен і трэнер (фехтаванне), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, выдатнік фізічнай культуры і спорту Беларусі, чэмпіён СССР (1952, 1954), сярэбраны (1953) і бронзавы (1954, 1955, 1957) прызёр чэмпіянатаў СССР, чэмпіён Беларусі (1947–1957) – 100 гадоў з дня нараджэння
20 – Пляшчанка Сяргей Іванавіч (1924–2014), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
21 – Свёнтак (Свёнтэк) Казімір (1914–2011), дзеяч Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, арцыбіскуп-мітрапаліт, першы беларускі кардынал – 110 гадоў з дня нараджэння
21 – Дулаў Андрэй Васільевіч (1924–2018), вучоны ў галіне юрыдычных навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
21 – Садыхаў Рауф Хасровавіч (1944–2015), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 80 гадоў з дня нараджэння
22 – Ляшук Юрый Фёдаравіч (1949 Гродна, г. – 2004), вучоны ў галіне дакладнай механікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1981) – 75 гадоў з дня нараджэння
23 – Лепешаў Іван Якаўлевіч (1924 Дубровенскі раён – 2014), мовазнавец, педагог, аўтар шматлікіх даследаванняў па розных галінах мовазнаўства, у тым ліку дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў, слоўнікаў – 100 гадоў з дня нараджэння
25 – Грачанінаў Аляксандр Ціханавіч (1864–1956), расійскі кампазітар, аўтар апрацовак беларускіх народных песень, член Беларускай песеннай камісіі – 160 гадоў з дня нараджэння
25 – Дубінскі Сяргей Антонавіч(1884–1937), вучоны-археолаг, складальнік і выдавец «Бібліяграфіі па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (1933) – 140 гадоў з дня нараджэння
25 – Буслаў Казімір Паўлавіч (1914 Буда-Кашалёўскі раён – 1983), вучоны ў галіне філасофіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 110 гадоў з дня нараджэння
25 – Пецольд Цімафей Максімавіч (1934 Мінск, г. – 2021), вучоны ў галіне будаўнічых канструкцый, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
26 – Хайкін Барыс Эмануілавіч (1904 Мінск, г. – 1978), дырыжор, педагог, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (студзень і чэрвень 1946, 1951) – 120 гадоў з дня нараджэння
27 – Габрыэлян Віталій Рубэнавіч (1944–2022), спартсмен (шашкі), майстар спорту СССР, гросмайстар СССР, чэмпіён СССР па шашках-64 (1966, 1969, 1973, 1977), уладальнік Кубка СССР (1969, 1977, 1981, 1982) – 80 гадоў з дня нараджэння
28 – Ждановіч Фларыян Паўлавіч(1884 Мінск, г. – 1937), тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра – 140 гадоў з дня нараджэння
28 – Савіцкі Парфен Пятровіч (1904 Слаўгарадскі раён – 1954), гісторык, дзяржаўны дзеяч Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
29 – Мельдзюкова Акцябрына Францаўна (1924–1996), актрыса тэатра, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
31 – Кокштыс Тадэвуш Антонавіч (1934 Маладзечанскі раён), акцёр, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння