Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Чэрвень

«Народная асвета» (1924, Мінск, г.), штомесячны навукова-педагагічны часопіс – 100 гадоў з пачатку выдання

МНДПІ (Мінскі навукова-даследчы прыборабудаўнічы інстытут) (1954, Мінск, г.), адкрытае акцыянернае таварыства – 70 гадоў з часу стварэння

2 – Жукоўскі Усевалад Фёдаравіч (1924, Бярэзінскі раён – 2003), педагог, майстар па вырабе музычных інструментаў, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

2 Кабатнікава Вера Рафаілаўна (1924–1997), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

4 – Дземчанкава Аляксандра Паўлаўна (1924–1996), бібліятэкар-бібліёграф, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

4 – Сумеснае прадпрыемства адкрытае акцыянернае таварыства «Спартак» (1924, Гомель, г.), адзін з буйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў у Беларусі – 100 гадоў з часу стварэння

5 – Пэн Юдаль (Іегуда) Моўшавіч (Юрый Майсеевіч) (1854–1937), жывапісец, які працаваў пераважна ў жанры партрэта, а таксама пейзажа, тэматычнай карціны, педагог, стваральнік Віцебскай мастацкай школы – 170 гадоў з дня нараджэння

5 – Анісенка Валерый Данілавіч (1944, Талачын, г.), рэжысёр, акцёр, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) – 80 гадоў з дня нараджэння

6 – Здановіч Іван Усцінавіч (1864, Мінск, г. – 1915), урач, арганізатар шпітальнага абслугоўвання ў Мінскай губерні, заснавальнік першага ў Беларусі вучылішча для сляпых дзяцей і школы ўрачэбнай і гігіенічнай гімнастыкі, кавалер ордэнаў Святога Станіслава ІІ і ІІІ ступеней, Святой Ганны ІІІ ступені, Святога Уладзіміра ІV ступені – 160 гадоў з дня нараджэння

7 – Рупасава Жанна Аляксандраўна (1944), вучоны ў галіне экалогіі і фізіялогіі раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1999, 2009) – 80 гадоў з дня нараджэння

8 – Вальфсон Сямён Якаўлевіч (1894, Бабруйск, г. – 1941), вучоны ў галіне філасофіі, акадэмік НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

9 – Дарашкевіч Віктар Іванавіч (1949, Шчучынскі раён – 2003), літаратуразнавец, крытык, перакладчык, тэкстолаг – 75 гадоў з дня нараджэння

10 – Дамброўскі Антоній Самуэль (1774, Тураў, г. – 1838), жывапісец і тэатральны мастак, аўтар твораў у галіне манументальнага і станковага жывапісу – 250 гадоў з дня нараджэння

11 – Хількевіч Анатоль Паўлавіч (1934, Слуцкі раён – 2005), вучоны-філосаф, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

12 – Міцкевіч Юзаф (1744, Гродзенскі павет – 1817), механік, фізік, асветнік, педагог – 280 гадоў з дня нараджэння

12 «Дынама» (1934, Мінск, г.), стадыён – 90 гадоў з часу адкрыцця

13 – Вераніцын (Васільеў) Канстанцін Васільевіч (1834, Гарадоцкі раён – 1904), адзін з удзельнікаў літаратурнага жыцця ў Беларусі сярэдзіны XІX cт., магчымы аўтар паэмы «Тарас на Парнасе» – 190 гадоў з дня нараджэння

13 – Навіцкі Станіслаў Мамертавіч (1899, Мінскі раён – 1972), цымбаліст, заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

13 – Івіцкі Андрэй Ігнатавіч (1904, Чавускі раён – 1992), вучоны ў галіне меліярацыі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

16 – Ельскі Аляксандр Карлавіч (1834, Пухавіцкі раён – 1916), гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменнік, перакладчык, публіцыст – 190 гадоў з дня нараджэння

16 – Шахматаў Аляксей Аляксандравіч (1864–1920), мовазнавец, філолаг, гісторык, які зрабіў істотны ўклад у беларусістыку (выдаў тэксты беларуска-літоўскіх летапісаў і хронік у серыі «Поўны збор рускіх летапісаў», зрабіў фанаграфічныя запісы беларускіх гаворак і фальклору Барысаўскага павета і інш.), акадэмік Пецярбургскай АН – 160 гадоў з дня нараджэння

18 – Абухаў (Обухаў) Генадзь Аляксеевіч (1924–2010), вучоны ў галіне псіхіятрыі, заслужаны ўрач Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

19 – Быкаў Васіль Уладзіміравіч (1924, Ушацкі раён – 2003), народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1978), Ленінскай прэміі (1986) – 100 гадоў з дня нараджэння

20 – Іаан (свецкае імя Варанец Іван Васільевіч) (20.06.1864, Халопенічы, г. п. – 1937), протаіерэй, святы Беларускай Праваслаўнай Царквы, новапакутнік Мінскай епархіі – 160 гадоў з дня нараджэння

20 Сяргейчык Цімафей Мікалаевіч (1899, Глускі раён – 1977), акцёр, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 125 гадоў з дня нараджэння

21 – Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч (1864, Слуцкі раён – 1940), этнограф, фалькларыст, мовазнавец, правадзейны член Інбелкульта – 160 гадоў з дня нараджэння

21 – Говар-Бандарэнка Уладзімір Міхайлавіч (1914, Рагачоў, г. – 1988), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

23 – Беларуская аперацыя 1944 г. («Баграціён»), адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай арміі ў Вялікую Айчынную вайну, у выніку якой тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 80 гадоў з пачатку аперацыі

23 – Помазаў Віктар Пятровіч (1949, Веткаўскі раён – 1986), кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння

24 – Варфаламеева Тамара Барысаўна (1944), этнамузыколаг, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2014) – 80 гадоў з дня нараджэння

24 – Тоўсцік Уладзімір Антонавіч (1949, Мінск, г.), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) – 75 гадоў з дня нараджэння

25 – Маладзечанская настаўніцкая семінарыя (1864, Маладзечна, г. – 1920), сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых народных вучылішч, адна з першых у Расійскай імперыі – 160 гадоў з часу заснавання (адкрыта 08.11.1864 г.)

25 – Нацыянальная кніжная палата Беларусі (1924, Мінск, г.), дзяржаўная ўстанова – 100 гадоў з часу стварэння

25 – Тамашова Лілія Фёдараўна (1924, Сенненскі раён – 2016), літаратуразнавец, педагог, аўтар метадычных дапаможнікаў для сярэдніх школ – 100 гадоў з дня нараджэння

26 – Градаў Юрый Міхайлавіч (1934), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1970), сярод асноўных работ якога – праект аднаўлення гістарычнага цэнтра Мінска, станцыя метро "Плошча Леніна", мемарыяльны ансамбль "Хатынь" і інш. – 90 гадоў з дня нараджэння

27 – Бароўскі Леан (1784, Піншчына – 1846), літаратуразнавец, педагог, публіцыст, крытык, перакладчык, тэарэтык паэзіі і красамоўства – 240 гадоў з дня нараджэння

27 – Мінько Анатоль Антонавіч (1949–2020), вучоны-фізік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

28 – Караткевіч (Нікіціна) Валянціна  Браніславаўна (1934–1983), вучоны ў галіне археалогіі і гісторыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 90 гадоў з дня нараджэння

28 – Таўкачоў Віталь Антонавіч (1934, Дзяржынскі раён), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1980) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 90 гадоў з дня нараджэння

29 – Левін Барыс Міхайлавіч (1914, Віцебск, г. – 1990), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

29 – Мінскі раён (1934), адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Мінскай вобласці – 90 гадоў з часу ўтварэння