2024
У 2024 годзе спаўняецца:
Віцебск (974), горад, цэнтр раёна і вобласці – 1050 гадоў з часу заснавання
Ізяслаў Яраславіч (у хрышчэнні Дзмітрый; 1024–1078), князь тураўскі і вялікі князь кіеўскі – 1000 гадоў з дня нараджэння
Навагрудак (пад 1044 Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць), горад, цэнтр раёна Гродзенскай вобласці – 980 гадоў з часу першага верагоднага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах
Лівонскія хронікі (Інфлянцкія хронікі) (1224–1227), сярэдневяковыя гістарыяграфічныя творы, напісаныя на тэрыторыі Інфлянтаў («Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага, «Старэйшая рыфмаваная хроніка», «Малодшая рыфмаваная хроніка» Барталамая Хёнэке і інш.) – 800 гадоў з часу напісання самай ранняй «Хронікі Лівоніі» Генрыха Латвійскага
Навагрудскі (Новагародскі) замак (1274), помнік абарончай архітэктуры, рэшткі якога ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Бела-русь – 750 гадоў з часу першага ўпамінання пра існаванне ўмацаванага дзядзінца
Нарымонт (Нарымунт, Нарымант; у праваслаўі Глеб) (каля 1294 – 1348), князь полацкі і пінскі, сын вялікага князя літоўскага Гедзіміна – 730 гадоў з дня нараджэння
Мядзел (1324), горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці – 700 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах
Скіргайла (у праваслаўі Іван; каля 1354 – 1394(?)), князь полацкі, трокскі і кіеўскі, сын вялікага князя літоўскага Альгерда – 670 гадоў з дня нараджэння
Цамблак Грыгорый (свецкае імя Гаўрыіл; каля 1364 – 1419 ці 1420), праваслаўны царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, балгарскі і старажытнарускі пісьменнік – 660 гадоў з дня нараджэння
Глыбокае (1414), горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці – 610 гадоў з часу першага ўпамінання ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага
Лунінец (1449), горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці – 575 гадоў з часу першых звестак у гістарычных крыніцах
Вітэлій (сапраўднае Цёлак, Цёлк) Эразм (1474(?) – 1522), дзяржаўны, рэлігійны і культурны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, публіцыст, мецэнат – 550 гадоў з дня нараджэння
Косава (1494), горад у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці – 530 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах
Міёры (пад 1514), горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці – 510 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах
Круглае (1524), горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці – 500 гадоў з часу першых звестак
Старыя Дарогі (1524), горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці – 500 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах
Гваньіні (Гвагнін) Аляксандр (1534–1614), гісторык, аўтар «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» (1611), у якой шмат звестак па гісторыі і геаграфіі ВКЛ, удзельнік Лівонскай вайны 1558–1583 гг. – 490 гадоў з дня нараджэння
Ласіцкі Ян (каля 1534 – пасля 1599), гісторык, этнограф, бібліёграф, рэлігійны пісьменнік, які пэўны час жыў і працаваў у Беларусі – 490 гадоў з дня нараджэння
Юльянія Альшанская (1534 (?) – 1550), праведная дзева, княгіня альшанская, беларуская святая – 490 гадоў з дня нараджэння
Горкі (1544), горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці – 480 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах
«Размова паляка з літвінам» («Rozmowa Polaka z Litwinem») (1564 Брэст, г.), каштоўны помнік сацыялагічнай і палітычнай думкі Беларусі XVI ст., адзін з першых друкаваных свецкіх твораў на тэрыторыі Беларусі – 460 гадоў з часу выдання
Друкарня Мамонічаў (1574 Вільня, г. – пасля 1624), друкарня, заснаваная П. Мсціслаўцам на сродкі віленскіх купцоў Кузьмы і Лукі Мамонічаў, мела важнае грамадскае і культурнае значэнне ў жыцці Беларусі – 450 гадоў з пачатку дзейнасці
Паўстанне Налівайкі 1594–1596 гг., антыфеадальнае казацка-сялянскае паўстанне – 430 гадоў з пачатку
Чэрыкаў (1604), горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці – 420 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах
Нясвіжская капэла Радзівілаў (1724–1809), прыдворны аркестр князёў Радзівілаў – 300 гадоў з пачатку дзейнасці
Лісоўскі Іраклій (свецкае імя Іосіф) (1734 Полацкае ваяводства – 1809), дзеяч уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (1806–1809), адкрыў Полацкую духоўную семінарыю – 290 гадоў з дня нараджэння
Гродзенская музычна-тэатральная школа Тызенгаўза (1774–1785) – 250 гадоў з пачатку існавання
Магілёўская друкарня (1774–1844), друкарня, заснаваная біскупам, пісьменнікам і вучоным-славістам С. І. Богушам-Сестранцэвічам пры рымска-каталіцкай кансісторыі – 250 гадоў з пачатку дзейнасці
Хршчановіч Казімір (Казімір Вікенцій) Мельхіёравіч (1794 Докшыцкі раён – 1871), архітэктар, у 1825–1863 гг. з’яўляўся мінскім губернскім архітэктарам – 230 гадоў з дня нараджэння
Маліноўскі Мікалай (1799–1865), гісторык, архівіст, выдавец гістарычных крыніц, бібліёграф, філолаг – 225 гадоў з дня нараджэння
Азямблоўскі Юзаф (каля 1804 Мінск, г. – 1878), графік, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы, аўтар копіі іконы Вастрабрамскай Божай Маці для Лідскага Фарнага касцёла – 220 гадоў з дня нараджэння
Гарбачэўскі Мікіта Іванавіч (1804 Магілёўская губерня – 1879 ці 1880), вучоны-архівіст, археограф, крыніцазнавец, педагог, адзін са стваральнікаў Віленскай археаграфічнай камісіі – 220 гадоў з дня нараджэння
Буда-Кашалёва (1824), горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці – 200 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах
Завадскі Фелікс (каля 1824 Вільня, г. – 1891), друкар, выдавец, сярод выданняў яко-га – малітоўнікі, календары, дзіцячая літаратура, творы Ю. Крашэўскага, І. Ходзькі, М. Дубіцкага – 200 гадоў з дня нараджэння
Віцебская настаўніцкая семінарыя (1834–1839), першая ў Беларусі спецыяльная навучальная ўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў для прыходскіх і павятовых вучылішчаў, падрыхтоўчых класаў гімназій – 190 гадоў з часу заснавання
Райпольскі Аляксандр Фёдаравіч (1834–1907), вучоны ў галіне гігіены, адзін з арганізатараў аховы здароўя ў Беларусі – 190 гадоў з дня нараджэння
Гардзялкоўская Тэрэза (1854–1933), перакладчыца, выдавец, арганізатар беларускай школы, настаўнікам якой з’яўляўся Якуб Колас – 170 гадоў з дня нараджэння
Піваварная кампанія «Аліварыя» (1864 Мінск, г.), адкрытае акцыянернае таварыства, адзін з лідараў піваварнай галіны Беларусі – 160 гадоў з часу заснавання
Леанід (Біруковіч Леанід Платонавіч) (1864 Крупскі раён – 1937), протаіерэй, новапакутнік Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы – 160 гадоў з дня нараджэння
Мілавідаў Аляксандр Іванавіч (1864 – пасля 1933), вучоны-гісторык, археограф, бібліёграф, педагог, даследчык помнікаў кірылічнага пісьменства, гісторыі праваслаўнай царквы, архіўнай справы – 160 гадоў з дня нараджэння
Бязродная Яўгенія Рыгораўна (1874 Мсціслаў, г. – 1942), скрыпачка, кампазітар, педагог – 150 гадоў з дня нараджэння
Вольферц Валерыян Юльевіч (1874–1946), ветэрынарна-санітарны эксперт, напісаў першы ў СССР падручнік па ветэрынарна-санітарнай экспертызе, які вытрымаў пяць перавыданняў – 150 гадоў з дня нараджэння
Гомельскі вагонабудаўнічы завод (1874), закрытае акцыянернае таварыства, прадпрыемства па вытворчасці і рамонце вагонаў розных тыпаў – 150 гадоў з часу заснавання
Дзімітрый (Паўскі Дзмітрый Аляксандравіч) (1874–1937), протаіерэй, новапакутнік Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы – 150 гадоў з дня нараджэння
«Полоцкие епархиальные ведомости» (1874), газета, афіцыйны орган Полацкай праваслаўнай епархіі Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхату – 150 гадоў з пачатку выдання (з перапынкам)
Уладзімір Віцебскі (свецкае Елянеўскі) (1874 Віцебская губерня – 1954), святы Беларускай Праваслаўнай Царквы – 150 гадоў з дня нараджэння
Кумельскі Уладзімір Уладзіміравіч (1884–1939), акцёр, рэжысёр, заснавальнік Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння
Засецкі Пётр Іванавіч (1899–1941), артыст оперы (тэнар), народны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
Херсонскі Саламон Аляксандравіч (1899–1993), кантрабасіст, педагог, адзін з заснавальнікаў беларускай кантрабаснай школы – 125 гадоў з дня нараджэння
Чатыркін Уладзімір Сяргеевіч (1899 Горацкі раён – 1966), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
«Рэчыцадрэў» (1904), адкрытае акцыянернае таварыства, вытворца мэблі і піламатэрыялаў у складзе канцэрна «Беллесбумпрам» – 120 гадоў з пачатку дзейнасці
Бабруйскі краязнаўчы музей (1924), установа культуры – 100 гадоў з часу заснавання
Віцебскі мясакамбінат (1924), адкрытае акцыянернае таварыства – 100 гадоў з часу стварэння
Гідраметэаралагічная служба Рэспублікі Беларусь (1924 Мінск, г.) – 100 гадоў з часу стварэння
«Кніжны летапiс» (1924 Мінск, г.), штомесячны дзяржаўны (нацыянальны) бібліяграфічны паказальнік – 100 гадоў з пачатку выдання
«Мазырсельмаш» (1924), адкрытае акцыянернае таварыства, прадпрыемства па вырабе ацяпляльнага абсталявання бытавога і вытворчага прызначэння – 100 гадоў з часу заснавання
«Летапіс часопісных артыкулаў» (1934 Мінск, г.), штомесячны дзяржаўны (нацыянальны) бібліяграфічны паказальнік – 90 гадоў з пачатку выдання
Баранавіцкая швейная фабрыка (1944), адкрытае акцыянернае таварыства ў складзе канцэрна «Беллегпрам», адзін з буйнейшых вытворцаў адзення для дзяцей усіх узроставых груп – 80 гадоў з часу заснавання
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1944 Мінск, г.), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015) – 80 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў
«Белхім» (1944 Мінск, г.), адкрытае акцыянернае таварыства, буйнейшы пастаўшчык хімічнай і харчовай прадукцыі – 80 гадоў з часу заснавання
Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (1944), навукова-метадычная ўстанова – 80 гадоў з часу стварэння
«Завод Эталон» (10.1944 Мінск, г.), вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па вырабе металадэтэктараў і вагавымяральнай тэхнікі прамысловага і бытавога прызначэння – 80 гадоў з часу заснавання
«Лідскія харчовыя канцэнтраты» (1944), адкрытае акцыянернае таварыства ў складзе канцэрна «Белдзяржхарчпрам» – 80 гадоў з часу заснавання
Мазырская швейная фабрыка «Надэкс» (1944), адкрытае акцыянернае таварыства ў складзе канцэрна «Беллегпрам», адно з буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі па вытворчасці мужчынскіх і дзіцячых кашуль, жаночых блузак – 80 гадоў з часу стварэння
«Белпрампраект» (1949 Мінск, г.), праектнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, вядучая праектная арганізацыя рэспублікі ў галіне прамысловага праектавання – 75 гадоў з часу заснавання
Парк імя Янкі Купалы (1949 Мінск, г.) – 75 гадоў з часу стварэння
Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (1954 Мінск, г.), вышэйшая навучальная ўстанова – 70 гадоў з часу стварэння
«Дзеці партызана» (1954 Мінск, г.), першы беларускі каляровы мастацкі фільм – 70 гадоў з часу выхаду на экраны
Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П.М. Машэрава (1954), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства – 70 гадоў з часу стварэння (першая прадукцыя выпушчана ў лістападзе 1957 г.)
Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (1964 Гомель, г.), установа адукацыі – 60 гадоў з часу адкрыцця
Ваўкавыскі мясакамбінат (1964), адкрытае акцыянернае таварыства – 60 гадоў з пачатку дзейнасці
«Геасэрвіс» (1964 Мінск, г.), вытворчае РУП, спецыялізаванае прадпрыемства Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, найбуйнейшы цэнтр інжынерных пошукаў і геаманіторынгу – 60 гадоў з часу стварэння
Лукомская ДРЭС (1964 Новалукомль, г.), самая вялікая цеплавая электрастанцыя ў складзе Беларускай энергетычнай сістэмы – 60 гадоў з пачатку будаўніцтва
Новалукомль (1964), горад у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці – 60 гадоў з часу заснавання
Аршанскі інструментальны завод (1974), адкрытае акцыянернае таварыства, спецыялізаванае прадпрыемства па вырабе высакаякаснага інструмента для металаапрацоўчых станкоў і цэнтраў – 50 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі
«Беларуская музычная восень» (1974 Мінск, г.), міжнародны фестываль мастацтваў – 50 гадоў з пачатку правядзення
Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» (1974 Мінск, г.), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) – 50 гадоў з часу стварэння
«Верасы» (1974 Мінск, г.), вакальна-інструментальны ансамбль, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) – 50 гадоў з часу стварэння
«Завод Спецаўтаматыка» (1974 Мінск, г.), адкрытае акцыянернае таварыства, прадпрыемства па распрацоўцы і вытворчасці тэхнічных сродкаў для арганізацыі сістэм пажарнай аўтаматыкі і ахоўнай сігналізацыі – 50 гадоў з часу заснавання
«Сябры» (1974 Мінск, г.), заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь у складзе творчага аб’яднання «Сябры», лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984) – 50 гадоў з часу стварэння