Жнівень
Перас (сапраўднае Персні) Шымон (1923, Валожынскі раён – 2016), палітычны і дзяржаўны дзеяч Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1994) – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Грынчык Мікола (Мікалай Міхайлавіч) (1923, Івацэвіцкі раён – 1999), літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
3 – Пятровіч Марыя Людвігаўна (1933, Мінскі раён – 2005), вучоны ў галіне інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 90 гадоў з дня нараджэння.
6 – Платонаў Барыс Віктаравіч (1903, г. Мінск – 1967), акцёр тэатра і кіно, педагог, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948, 1952) – 120 гадоў з дня нараджэння.
6 – Бойка Барыс Барысавіч(1923, Горацкі раён – 1999), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 ці 16 – Жаба Ігнацы (1713, г. Мінск – 1780 ці 1799), тэолаг, педагог, рэлігійны і грамадскі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага – 310 гадоў з дня нараджэння
10 – Грунтоў Пётр Сцяпанавіч (1933, Сенненскі раён – 2012), вучоны ў галіне транспартных сістэм, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, ганаровы чыгуначнік Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
11 – Русецкі Эдмунд Сігізмундавіч (1893, Мінскі раён – 1938), дзяржаўны дзеяч БССР, правадзейны член Інбелкульта – 130 гадоў з дня нараджэння.
13 – Мельнік Сцяпан Паўлавіч (1883–1938), вучоны ў галіне батанікі і лесаводства, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.
13 – Багатыроў Анатоль Васільевіч (1913, г. Віцебск – 2003), кампазітар, педагог, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай оперы, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1969) – 110 гадоў з дня нараджэння.
14 – Бірыла Сцяпан Сцяпанавіч (1903, г. Мінск – 1978), акцёр, народны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
15 – Ракіцкі Пётр Фаміч (1903, Мазырскі раён – 1977), вучоны ў галіне генетыкі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 120 гадоў з дня нараджэння.
16 – Юскавец Майсей Калінікавіч (1898, Драгічынскі раён – 1969), вучоны ў галіне мікрабіялогіі, эпізааталогіі і імуналогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
16 – Бегін Менахем (1913, г. Брэст – 1992), палітычны дзеяч Ізраіля, юрыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1978) – 110 гадоў з дня нараджэння.
16 – Чацверыкоў Віталь Паўлавіч (1933–1983), кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 90 гадоў з дня нараджэння.
17 – Дудзіч Захар Захаравіч(1913, Дзяржынскі раён – 2002), вучоны ў галіне эканомікі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
21 – Грузінскі Віктар Уладзіміравіч (1933, г. Слуцк – 1997), вучоны-фізік, лаўрэат Ленінскай прэміі (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння.
22 – Станкевіч Уладзімір Дзмітрыевіч (1923, г. Мінск – 2008), рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
27 – Губкін Сяргей Іванавіч (1898–1955), вучоны ў галіне металургіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
29 – Шмыгаў Фрол Парфіравіч (1913–1993), вучоны-гісторык, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, дыпламат, удзельнік Сан-Францыскай канферэнцыі 1945, на якой была ўтворана ААН і падпісаны яе Статут – 110 гадоў з дня нараджэння.
29 – Казбярук Уладзімір Міхайлавіч (1923–2016), літаратуразнавец, крытык, даследчык беларускай літаратуры – 100 гадоў з дня нараджэння.