Закрыть
image description
Официальный логотип Года мира и созидания. Автор П. Мишин (УП "Минскреклама").
Афіцыйны лагатып Года міру і стварэння. Аўтар - П. Мішын (УП "Мінскрэклама").
The official logo of the Year of Peace and Creation. Author P. Mishin (UE "Minskreklama").
image description
Политический и общественный деятель, известный реформатор и меценат Антоний Тизенгауз (1733-1785).
Палітычны і грамадскі дзеяч, вядомы рэфарматар і мецэнат Антоній Тызенгаўз (1733-1785).
Political and public figure, well-known reformer and philanthropist Anthony Tyzengauz (1733-1785).
image description
Стеклозаводу "Неман" - 140 лет.
Шклозаводу "Нёман" - 140 гадоў.
Glassworks "Neman" is 140 years old.
image description
БЕЛАЗу - 75! Фото с сайта предприятия.
БелАЗу - 75! Фота з сайта прадпрыемства.
BELAZ - 75! Photo from the company's website.
image description
Минский часовой завод. Фото с сайта предприятия.
Мінскі гадзіннікавы завод. Фота с сайта прадпрыемства.
Minsk watch factory. Photo from the company's website.
image description
Автопортрет Ю. Пэна (1922) - основателя первой художественной школы на территории Беларуси.
Аўтапартрэт Ю. Пэна (1922) - заснавальніка першай мастацкай школы на тэрыторыі Беларусі.
Self-portrait of Y. Pen (1922) - the founder of the first art school in Belarus.
image description
Здание Могилевского губернского правления, в котором располагалась губернская типография (1833-1917).
Будынак Магілёўскага губернскага праўлення, у якім размяшчалася губернская друкарня (1833-1917).
The building of the Mogilev provincial government, which housed the provincial printing house (1833-1917).
image description
Лида. Районный центр в Гродненской области.
Ліда. Раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці.
Lida. District center of the Grodzensky region.

Верасень

1 – Жэра Караль Антоні (1743 – пасля 1798), пісьменнік, аўтар зборніка бела­рускіх, польскіх і лацінскіх фацэцый (анекдотаў), педагог – 280 гадоў з дня нара­джэння.

1 – Федароўскі Міхал (1853–1923), фалькларыст, этнограф, археолаг, калек­цыянер, член шматлікіх навуковых таварыстваў – 170 гадоў з дня нараджэння.

1 –Шаршэўскі Рыгор Юдэлевіч (1913–1991), піяніст, педагог, адзін з засна­вальнікаў беларускай фартэпіяннай школы, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

1 – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1948, г. Мінск), вышэйшая навучальная ўстанова – 75 гадоў з часу заснавання.

2 – Віцебскі царкоўна-археалагічны музей (1893, г. Віцебск – 1919), вялікая колькасць экспанатаў якога ўвайшла ў фонды Віцебскага абласнога краязнаўчага музея – 130 гадоў з часу адкрыцця.

3 – Сапега Аляксандр Антоні (1773–1812), падарожнік, удзельнік мінералагіч­ных экспедыцый, аўтар прац па неарганічнай хіміі, крышталяграфіі – 250 гадоў з дня нараджэння.

4 – Брэсцкая Біблія (Радзівілаўская Біблія) (1563, г. Брэст), помнік кнігадру­кавання ў Беларусі – 460 гадоў з часу выдання.

4 – Фарботка Юзюк (Язэп Аўгусцінавіч) (1893, Стаўбцоўскі раён – 1956), заолаг, паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-культурнага руху пачатку ХХ ст. – 130 гадоў з дня нараджэння.

7 – Кістаў Аляксандр Фёдаравіч (1903–1960), артыст тэатра і кіно, народны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

9 – Росман Іосіф Самуілавіч (1913, Шклоўскі раён – 1992), вучоны-гісторык, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Ляўданскі Аляксандр Мікалаевіч (1893, Смалявіцкі раён – 1937), вучо­ны-археолаг, арганізатар першых у БССР навукова-археалагічных экспедыцый –
130 гадоў з дня нараджэння.

10 – Бірыла Мікалай Васільевіч (1923, Дзяржынскі раён – 1992), мовазнавец, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) – 100 гадоў з дня нараджэння.

11 – Лабанок Леанід Міхайлавіч (1943, Любанскі раён – 2021), вучоны ў галіне фізіялогіі і радыебіялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Булгакоўскі (сапраўднае Булгакаў) Дзмітрый Гаўрылавіч (1843 – пас­ля 1918), этнограф, фалькларыст, краязнавец – 180 гадоў з дня нараджэння.

13 – Круповіч Маўрыцы (1823, г. Гродна – 1891), вучоны-гісторык, архівіст, журналіст, навуковы сакратар Віленскай археалагічнай камісіі – 200 гадоў з дня нараджэння.

13 – Мрый Андрэй (сапраўднае імя Шашалевіч Андрэй Антонавіч) (1893, Краснапольскі раён – 1943), пісьменнік – 130 гадоў з дня нараджэння.

15 – Кавязін Мікалай Аляксандравіч (1898, г. Жлобін – 1950), рэжысёр, педагог, мастак, тэатральны дзеяч, заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

18 – Валчэцкі Леанід Паўлавіч (1913, Вілейскі раён – 1991), тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

20.09. ці 02.10 – Багданоўскі Яўстафій Іванавіч (1833, Мсціслаўскі павет – 1888), вучоны ў галіне хірургіі, які першы ў Расіі зрабіў шэраг складаных касцявых пластычных аперацый – 190 гадоў з дня нараджэння.

20 – Мацяш Ніна Іосіфаўна (1943, Бярозаўскі раён – 2008), пісьменніца, перакладчыца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1984) – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Барысевіч Мікалай Аляксандравіч (1923, Бярэзінскі раён – 2015), вучоны-фізік, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, АН СССР і шэрага замежных АН, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), Ленінскай прэміі (1980) – 100 гадоў з дня нара­джэння.

22 – Шынклер Хвядос Сяргеевіч (1903, г. Заслаўе – 1942), пісьменнік, адзін з пачынальнікаў урбаністычнай тэмы ў беларускай літаратуры – 120 гадоў з дня нара­джэння.

23 – Арлоў Анатоль Іванавіч (1923, г. Віцебск – 2008), дзеяч культуры, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

24 – Мядзёлка Паўліна Вікенцьеўна (Вінцэнтаўна) (1893, Мядзельскі раён – 1974), дзеяч беларускай культуры, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, адна з першых выканаўцаў ролі Паўлінкі ў аднайменнай камедыі Я. Купалы – 130 га­доў з дня нараджэння.

25 – Федаровіч Вацлаў Пятровіч (1848, г. Магілёў – 1911), краязнавец, калекцыянер, юрыст, член-карэспандэнт Кракаўскай АН, ганаровы член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі – 175 гадоў з дня нараджэння.

25 – Грахоўскі Сяргей Іванавіч (1913–2002), пісьменнік, перакладчык, заслу­жаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1983), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 110 гадоў з дня нараджэння.

25 – Карлоўскі Уладзіслаў Піліпавіч (1933, Рэчыцкі раён – 2010), вучоны ў галіне меліярацыі і аховы зямель, акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт УАСГНІЛ, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1984) – 90 гадоў з дня нараджэння.

26 – Альдэнбург Сяргей Фёдаравіч (1863–1934), вучоны-ўсходазнавец, акадэмiк НАН Беларусi, Пецярбургскай АН, АН СССР – 160 гадоў з дня нараджэння.

26 – Арлоў Дзмітрый Аляксеевіч(1903–1969), акцёр, рэжысёр, педагог, на­родны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

29 – Сыракомля Уладзіслаў (сапраўднае імя Кандратовіч Людвік Франці­шак Уладзіслаў) (1823, Любанскі раён – 1862), паэт, перакладчык, крытык, краязна­вец, археолаг, член Віленскай археаграфічнай камісіі – 200 гадоў з дня нараджэння.

29 – Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч (1923, г. Мінск – 2002), вучоны ў галіне будаўніцтва, заслужаны будаўнік Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1989) – 100 гадоў з дня нараджэння.

30 – Каландзёнак Анатоль Іосіфавіч (1923, Барысаўскі раён – 2007), музы­кант-флейтыст, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі і Польшчы – 100 гадоў з дня нараджэння.

30 – Пячкоўскі Уладзімір Васільевіч (1923–1989), вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі, стваральнік беларускай навуковай школы ў галіне хіміі і тэхналогіі злу­чэнняў фосфара, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 100 гадоў з дня нара­джэння.

30 – Рынковіч Алена Васільеўна (1923, Лагойскі раён – 2001), актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.