Студзень
1 – Баравік Фёдар Васільевіч (1923, Пухавіцкі раён – 1991), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Грамыка Віктар Аляксандравіч (1923, Магілёўскі раён – 2019), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Польшчы, ганаровы член НАН Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998), Міжнароднай прэміі імя М. Шолахава (2010) – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Баяровіч Мар’ян Андрэевіч (1933, Ашмянскі раён – 2006), музычны педагог, фалькларыст, выдатнік народнай асветы Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
1 – Ткачоў Васіль Юр’евіч (1948, Рагачоўскі раён – 2022), пісьменнік, драматург, публіцыст, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011), Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2017) – 75 гадоў з дня нараджэння.
1 – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (1973 Магілёў, г.), вышэйшая навучальная ўстанова – 50 гадоў з часу адкрыцця.
2 –Ганчарэнка Андрэй Маркавіч (1933, Крупскі раён – 2021), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1995) – 90 гадоў з дня нараджэння.
3 – Тамашэўскі Анатоль Уладзіміравіч (1943, Круглянскі раён – 2021), паэт, журналіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
4 – Ваданосаў Мікола (Мікалай Міхайлавіч) (1923, г. Мінск – 2006), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
4 – Заяц Мікалай Емяльянавіч (1943, Брэсцкі раён – 2004), вучоны-эканаміст, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны эканаміст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
4 – Іваноў Валерый Кірылавіч (1948, г. п. Глуск, – 2020), кампазітар, педагог, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) – 75 гадоў з дня нараджэння.
5 – Кіракозаў Мамікон Георгіевіч (1923–1998), дзеяч самадзейнага (аматарскага) мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, ганаровы хімік СССР –
100 гадоў з дня нараджэння.
5 – Хахол Мікалай Рыгоравіч (1948, Бярэзінскі раён – 1997), спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), заслужаны майстар спорту СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.
6 – Шэлестаў Уладзімір Іванавіч (1948–2017), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
7 – Сякерын Мікалай Фёдаравіч (1923–1995), трэнер (стральба кулявая), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР – 100 гадоў з дня нараджэння.
8 – Наркевіч-Ёдка Якуб Антонавіч (1848, Пухавіцкі раён – 1905), прыродазнавец, вынаходнік, медык – 175 гадоў з дня нараджэння.
8 – Сокал Сцяпан Фёдаравіч (1943 Ляхавіцкі раён – 2020), вучоны-юрыст, гісторык, філосаф, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
9 – Калманоўскі Эдуард Савельевіч(1923, г. Магілёў – 1994), расійскі кампазітар, народны артыст Расіі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Дарафеенка Ніна Іванаўна (1923, Віцебскі раён – 2015), вучоны-гісторык, педагог, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
13 – Суцін Хаім (1893, Смілавічы – 1943), жывапісец, адзін з вядучых прадстаўнікоў экспрэсіянізму, які жыў і працаваў у Францыі – 130 гадоў з дня нараджэння.
14 – Буйло Канстанцыя (сапраўднае імя Калечыц Канстанцыя Антонаўна) (1893–1986), паэтэса, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.
14 – Зелянкова Ганна Паўлаўна (1923–2010), харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Богдан Мікалай Уладзіміравіч (1943–2001), вучоны ў галіне машынабудавання, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай школы гідрапнеўмааўтаматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння.
15 – Звагельскі Міхаіл Рыгоравіч (1933, г. Гомель – 2021), трэнер (гімнастыка), заслужаны трэнер Беларусі, выдатнік народнай адукацыі БССР, выдатнік фізічнай культуры СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.
15 – Чарнушэвіч Арнольд Пятровіч (1933, г. Мінск – 1991), спартсмен і трэнер (фехтаванне на шпагах), ганаровы майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, бронзавы прызёр ХVII летніх Алімпійскіх гульняў (1960, Рым) – 90 гадоў з дня нараджэння.
18 – Фурсенка Аляксандр Васільевіч (1903–1975), вучоны ў галіне палеанталогіі, заснавальнік беларускай палеанталагічнай школы, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
18 – Цімашэнка Пётр Паўлавіч (1913, Гомельскі раён – 2009), спецыяліст у галіне будаўніцтва, заслужаны будаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
19 – Каралькова (па мужу Трушко) Галіна Аляксандраўна (1943, г. Віцебск – 2001), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
20 – Алексютовіч Ларыса Канстанцінаўна (1913, г. Мінск – 2003), танцоўшчыца, балетмайстар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
20 – Яноўскі Пётр Фёдаравіч (1933, Асіповіцкі раён – 2019), трэнер па веславанні на байдарках і каноэ, заслужаны трэнер Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
21 – Ніскі Георгій Рыгоравіч (1903, г. Гомель – 1987), расійскі мастак, народны мастак Расіі, правадзейны член АМ СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1947, 1951) – 120 гадоў з дня нараджэння.
21 – Астрамецкі Аркадзь (Абрам) Абрамавіч (1923, г. Мінск – 2002), цымбаліст, педагог, народны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
22 – Лось Алена Георгіеўна (1933–2013), мастак у галіне станковага жывапісу і кніжнай графікі, аўтар ілюстрацый да сотні выданняў, лаўрэат рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў «Мастацтва кнігі» – 90 гадоў з дня нараджэння.
22 – Ярашэвіч Іосіф (Юзаф) Бенядзіктавіч (1793–1860), гісторык, этнограф, юрыст – 230 гадоў з дня нараджэння.
24 – Караблёў Міхаіл Васілевіч (1923–1987), вучоны ў галіне фармакалогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 – Вільня (1323), горад, старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага, цяпер сталіца Літоўскай Рэспублікі г. Вільнюс – 700 гадоў з часу першага ўпамінання.
25 – Гуткоўскі Павел Макаравіч (1893, Слуцкі раён – 1962), графік, аўтар першага афармлення паэмы «Новая зямля» Я. Коласа (1923) – 130 гадоў з дня нараджэння.
25 – Мазалеўская Любоў Іванаўна (1903, Мастоўскі раён – 1964), рэжысёр, актрыса, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
26 – Мароз Леў Рыгоравіч (1933, г. Мінск – 2002), фізік-тэарэтык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 90 гадоў з дня нараджэння.
27 – Казлоўскі Аляксандр Сцяпанавіч (1923, Чашніцкі раён – 2011), жывапісец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
28 – Пташук Міхаіл Мікалаевіч (1943, Ляхавіцкі раён – 2002), кінарэжысёр, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), прэміі Ленінскага камсамола (1980) – 80 гадоў з дня нараджэння.
29 – Камароў Уладзімір Сямёнавіч (1923, Магілёўскі раён – 2018), вучоны-хімік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 100 гадоў з дня нараджэння.
30 – Гараўскі Апалінар Гілярыевіч (1833, Бярэзінскі раён – 1900), жывапісец, педагог, майстар пейзажа і партрэта – 190 гадоў з дня нараджэння.
31 – Доўбня Іван Пятровіч (1853, г. Пінск – 1912), вучоны-матэматык, аўтар каля 100 вучэбных дапаможнікаў, навуковых і навукова-метадычных прац – 170 гадоў з дня нараджэння.
31 – Лакштанава Ільза Канстанцінаўна (1923 – ?), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.