Май
1 – Яравой Якаў Паўлавіч (1923–1999), харавы дырыжор, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1978) – 100 гадоў з дня нараджэння.
1 – Авакумаў Сяргей Георгіевіч (1933–2014), спартсмен, майстар спорту СССР, арганізатар першых на Беларусі секцый гандбола, першы старшыня Федэрацыі гандбола Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
4 – Нарбут Станіслаў (1853, Воранаўскі раён – 1926), грамадскі дзеяч, урач, які ўнёс прыкметны ўклад у развіццё беларускай хірургіі і на ўласныя сродкі пабудаваў бальніцу ў Браславе – 170 гадоў з дня нараджэння.
4 – Сманцар Анатоль Пятровіч (1933, Барысаўскі раён – 2020), вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі –
90 гадоў з дня нараджэння.
6 – Бяссмертны Аркадзь Львовіч (1893–1955), скрыпач, дырыжор, педагог, заснавальнік прафесійнай скрыпічнай школы Беларусі, адзін з арганізатараў першай на Беларусі народнай кансерваторыі ў Віцебску, заслужаны артыст Беларусі –
130 гадоў з дня нараджэння.
6 – Свірка Юрась (Юрый Мікалаевіч) (1933, Докшыцкі раён – 2004), паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1993) – 90 гадоў з дня нараджэння.
8 – Некрашэвіч Сцяпан Міхайлавіч (1883 Светлагорскі раён – 1937), мовазнавец, акадэмік НАН Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння
9 – Івашын Васіль Уладзіміравіч(1913, Дзяржынскі раён – 2009), літаратуразнавец, педагог, акадэмік НАН Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
10 – Маўр Янка (сапраўднае Фёдараў Іван Міхайлавіч) (1883–1971), пісьменнік, адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 140 гадоў з дня нараджэння.
10 – Моін Марк Міхайлавіч (1903, Віцебская губерня – 1969), акцёр тэатра, рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
11 ці 12 – Дыбоўскі Бенядзікт Іванавіч (1833, Маладзечанскі раён – 1930), прыродазнавец, заолаг, даследчык Усходняй Сібіры і Далёкага Усходу, урач, публіцыст, замежны член-карэспандэнт АН СССР, член Польскай АН – 190 гадоў з дня нараджэння.
13 – Кішчанка Аляксандр Міхайлавіч (1933–1997), народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980, 1996) – 90 гадоў з дня нараджэння.
15 – Гарбачоў Мікалай Сцяпанавіч (1948, г. Рагачоў – 2019), спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, чэмпіён ХХ летніх Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен) – 75 гадоў з дня нараджэння.
17 – Дзятлаў Яўген Канстанцінавіч (1923, Пухавіцкі раён – 2003), заслужаны архітэктар Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
18 – Маркс Васіль Аскаравіч (1898–1980), вучоны ў галіне артапедыі і траўматалогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
18 – Кісялёў Рыгор Якаўлевіч (1913, Буда-Кашалёўскі раён – 1970), дзяржаўны дзеяч БССР, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
20 – Сталяроў Іван Міхайлавіч (1923, г. Віцебск – 2015), мастак, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Шпількевіч Міхаіл Аляксандравіч (1923, Пухавіцкі раён – 1995), вучоны насеннявод-бульбавод, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1933, г. Мінск), вышэйшая навучальная ўстанова, узнагароджана Ганаровым Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (2008) – 90 гадоў з часу стварэння.
20 – Мінскі падшыпнікавы завод (1948, г. Мінск), адкрытае акцыянернае таварыства – 75 гадоў з часу заснавання.
25 – Клім Рамуальд Іосіфавіч (1933, Нясвіжскі раён – 2011), спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка), заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, чэмпіён ХVІІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1964, Токіа), сярэбраны прызёр ХІХ летніх Алімпійскіх гульняў (1968, Мехіка) – 90 гадоў з дня нараджэння.
25 – Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь(1933, г. Мінск), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2014) – 90 гадоў з пачатку дзейнасці.
29 – Кавалёў Іван Сідаравіч (1913–1987), вучоны ў галіне радыёэлектронікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
29 – Гайдук Мікола (Мікалай Раманавіч) (1933–1998), беларускі пісьменнік, фалькларыст, краязнавец, журналіст, педагог, заслужаны дзеяч культуры Польшчы – 90 гадоў з дня нараджэння.