Люты
2 – Абкін Абрам Давыдавіч (1903, г. Полацк – 1983), вучоны-фізікахімік, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расіі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1980) – 120 гадоў з дня нараджэння.
2 – Ляфараў Анатоль Хрыстафоравіч (1913–1992), вучоны ў галіне аўтамабіле- і трактарабудавання, заслужаны машынабудаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
3 – Гусакоў Валянцін Кузьміч (1933, Шумілінскі раён – 2010), вучоны ў галіне ветэрынарыі, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь – 90 гадоў з дня нараджэння.
3 – Смірноў Генадзь Дзмітрыевіч (1933–2018?), вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1970), Ленінскай прэміі (1983) – 90 гадоў з дня нараджэння.
3 – Улашчык Уладзімір Сяргеевіч (1943, Мінскі раён – 2018), вучоны ў галіне фізіятэрапіі і курарталогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 80 гадоў з дня нараджэння.
5 – Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч (1923, г. Віцебск – 2021), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы (2010) – 100 гадоў з дня нараджэння.
6 – Пёрышкін Рыгор Андрэевіч (1898–1990), вучоны ў галіне гідратэхнічнага будаўніцтва, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
6 – Вядута Мікалай Іванавіч (1913–1998), вучоны-эканаміст, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
8 – Інсараў Іван Анісімавіч (1903, Слуцкі раён – 1983), урач, дзяржаўны дзеяч Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
8 – Ахрэм Апанас Андрэевіч (1913, Вілейскі раён – 2010), вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 110 гадоў з дня нараджэння.
9 – «Нафтан» (1963, г. Наваполацк), адкрытае акцыянернае таварыства, першы і адзін з буйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі – 60 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.
12 – Сцебут Іван Аляксандравіч (1833–1923), вучоны-аграном, адзін з заснавальнікаў навуковага раслінаводства на Беларусі – 190 гадоў з дня нараджэння.
13 – Глінскі Іаахім (1853, Мядзельскі раён – 1898), спявак, арганіст, кампазітар – 170 гадоў з дня нараджэння.
13 – Сосіна-Ізраіцель Берта Майсееўна (1903, г. Чавусы – 1982), вучоны ў галіне рэнтгеналогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
14 – Цвірка Віталь Канстанцінавіч (1913, Буда-Кашалёўскі раён – 1993), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1967) – 110 гадоў з дня нараджэння.
18 – Гарэцкі Максім Іванавіч (1893, Мсціслаўскі раён – 1938), пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, лексікограф, фалькларыст, крытык, грамадскі дзеяч – 130 гадоў з дня нараджэння.
18 – Багдановіч Леанід Іванавіч (1923, г. Мінск – 2021), вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 100 гадоў з дня нараджэння.
18 – Ягораў Марат Фёдаравіч (1923–2010), журналіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
22 – Сеўчанка Антон Нічыпаравіч (Нікіфаравіч) (1903, Жлобінскі раён – 1978), вучоны-фізік, педагог, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
25 – Інстытут «Белдзяржпраект» (1933, г. Мінск), адкрытае акцыянернае таварыства – 90 гадоў з часу заснавання.
27 – Руткоўскі Браніслаў (1898, Пастаўскі раён – 1964), кампазітар, дырыжор, педагог, адзін з найбольш значных творцаў сучаснай арганнай школы – 125 гадоў з дня нараджэння.
27 – Шчарбакоў Васіль Карпавіч (1898, Аршанскі раён – 1938), вучоны-гісторык, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
28 – Дабранскі Флавіян Мікалаевіч (1848–1919), вучоны-гісторык, археограф, лінгвіст – 175 гадоў з дня нараджэння.