Лістапад
«Маладняк» (1923–1928), першае літаратурнае аб’яднанне пісьменніцкай моладзі ў БССР – 100 гадоў з часу ўтварэння.
Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі (1963, г. Мінск), дзяржаўная навуковая ўстанова – 60 гадоў з часу заснавання
1 – Замоцін Іван Іванавіч (1873–1942), літаратуразнавец, крытык, даследчык гісторыі рускай і беларускай літаратуры, крытыкі і журналістыкі, акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт АН СССР – 150 гадоў з дня нараджэння.
1 – Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч (1933, Дзятлаўскі раён – 2001), пісьменнік, кінадраматург, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1988) – 90 гадоў з дня нараджэння.
2 – Сірата Мікалай Мікалаевіч (1913–2006), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Расіі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1950) – 110 гадоў з дня нараджэння.
3 – Таліпаў Рыд Сяргеевіч (сапраўднае Фларыт Саліховіч) (1948–2011), рэжысёр, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2001?) – 75 гадоў з дня нараджэння.
4 – Шуін Канстанцін Аляксандравіч (1913–1991), вучоны ў галіне агародніцтва, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
4 – Лосік Іван Уладзіміравіч (1933 Стаўбцоўскі раён – 2021), трэнер (барацьба вольная), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.
4 – Лепельскі раённы краязнаўчы музей (1953), установа культуры – 70 гадоў з часу заснавання.
5 – «Гомельшкло» (1933, г. п. Касцюкоўка), адкрытае акцыянернае тавары-ства – 90 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.
5 – «Цэнтр моды» (1948 Мінск, г.), адкрытае акцыянернае таварыства ў складзе канцэрна «Беллегпрам» – 75 гадоў з часу заснавання.
6 – Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча (1953), установа адукацыі –
70 гадоў з часу стварэння.
8 – Захар Дзмітрый Андрэевіч (1898, г. Мінск – 1951), дырыжор, выканаўца-інструменталіст, рэжысёр, кампазітар, стваральнік і першы дырыжор Беларускага ансамбля народных інструментаў (цяпер Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І. Жыновіча) – 125 гадоў з дня нараджэння.
8 – Юркоў Іосіф Адрыянавіч (1903, г. Орша – 1976), будаўнік, заслужаны будаўнік Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
8 – Бяспалы Аляксандр Сяргеевіч (1948, г. Полацк – 2016), акцёр, рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
10 – «Крычаўцэментнашыфер» (1933), адкрытае акцыянернае таварыства –
90 гадоў з пачатку дзейнасці.
11 – Паруснікаў Міхаіл Паўлавіч (1893–1968), архітэктар, педагог, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 130 гадоў з дня нараджэння.
11 –Ільінскі Аляксандр Канстанцінавіч (1903, г. п. Мір – 1967), акцёр, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 120 гадоў з дня нараджэння.
12 – Сердзюкоў Іван Іванавіч (1803–1886), эканаміст, этнограф, фалькларыст – 220 гадоў з дня нараджэння.
12 – Шпілеўскі Павел Міхайлавіч (1823, Бабруйскі павет – 1861), этнограф, фалькларыст, археолаг, пісьменнік, публіцыст, тэатральны крытык, драматург – 200 гадоў з дня нараджэння.
13 – Лапацін Ігар Канстанцінавіч (1923–2012), вучоны ў галіне заалогіі і зоагеаграфіі, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Безбародаў Міхаіл Аляксеевіч (1898–1983), вучоны ў галіне фізічнай хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) – 125 гадоў з дня нараджэння.
15 – Кацман Яўсей Хаімавіч (1893–1970), вучоны ў галіне педыятрыі, выдатнік аховы здароўя – 130 гадоў з дня нараджэння.
15 – Ларын Аркадзь Ягоравіч (1923–2010), вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі, народны настаўнік СССР – 100 гадоў з дня нараджэння.
18 – Лёсік Язэп (Іосіф) Юр’евіч (1883 ці 1884, Стаўбцоўскі раён – 1940), мовазнавец, пісьменнік, педагог, акадэмік НАН Беларусі, грамадска-палітычны дзеяч – 140 гадоў з дня нараджэння
18 – Міронава Кацярына Эдуардаўна (1883, г. Орша – 1946), актрыса тэатра, заслужаная артыстка Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння
20 – Міхаіл (у свеце Галубовіч Міхаіл Аляксеевіч) (1803, Брэсцкі павет – 1881), уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Мінскі і Брэсцкі – 220 гадоў з дня нараджэння.
20 – Чагін Мікалай Міхайлавіч (1823–1909), архітэктар, паводле праектаў якога пабудавана і рэканструявана шмат цэркваў Беларусі і Літвы – 200 гадоў з дня нараджэння.
20 – Лабанаў Яўген Міхайлавіч (1913–1976), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
20 – Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна (1948, Пінскі раён – 1988), паэтэса, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння.
22 – Сурта Іван Захаравіч (1893, Хоцімскі раён – 1937), дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі, акадэмік НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.
24 – Гарбук Вісарыён Сцяпанавіч (1913, Полацкі раён – 1986), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.
27 – Пестрак Піліп Сямёнавіч (1903, Івацэвіцкі раён – 1978), пісьменнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1964) – 120 гадоў з дня нараджэння.