Закрыть
image description
Официальный логотип Года мира и созидания. Автор П. Мишин (УП "Минскреклама").
Афіцыйны лагатып Года міру і стварэння. Аўтар - П. Мішын (УП "Мінскрэклама").
The official logo of the Year of Peace and Creation. Author P. Mishin (UE "Minskreklama").
image description
Политический и общественный деятель, известный реформатор и меценат Антоний Тизенгауз (1733-1785).
Палітычны і грамадскі дзеяч, вядомы рэфарматар і мецэнат Антоній Тызенгаўз (1733-1785).
Political and public figure, well-known reformer and philanthropist Anthony Tyzengauz (1733-1785).
image description
Стеклозаводу "Неман" - 140 лет.
Шклозаводу "Нёман" - 140 гадоў.
Glassworks "Neman" is 140 years old.
image description
БЕЛАЗу - 75! Фото с сайта предприятия.
БелАЗу - 75! Фота з сайта прадпрыемства.
BELAZ - 75! Photo from the company's website.
image description
Минский часовой завод. Фото с сайта предприятия.
Мінскі гадзіннікавы завод. Фота с сайта прадпрыемства.
Minsk watch factory. Photo from the company's website.
image description
Автопортрет Ю. Пэна (1922) - основателя первой художественной школы на территории Беларуси.
Аўтапартрэт Ю. Пэна (1922) - заснавальніка першай мастацкай школы на тэрыторыі Беларусі.
Self-portrait of Y. Pen (1922) - the founder of the first art school in Belarus.
image description
Здание Могилевского губернского правления, в котором располагалась губернская типография (1833-1917).
Будынак Магілёўскага губернскага праўлення, у якім размяшчалася губернская друкарня (1833-1917).
The building of the Mogilev provincial government, which housed the provincial printing house (1833-1917).
image description
Лида. Районный центр в Гродненской области.
Ліда. Раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці.
Lida. District center of the Grodzensky region.

Ліпень

1 – Радзівіл Альбрыхт Станіслаў (мянушка Абаронца Правоў) (1593–1656), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, мемуарыст, аўтар і перакладчык каталіцкіх рэлігійных твораў, заснавальнік Пінскага езуіцкага калегіума – 430 гадоў з дня нараджэння.

1 – Баранецкі Восіп (Іосіф) Васілевіч (1843, Гродзеншчына – 1905), расійскі батанік, прыродазнавец, педагог, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН – 180 гадоў з дня нараджэння.

1 – «Могилёвские епархиальные ведомости» (1883), газета, орган Магілёў­скай праваслаўнай духоўнай кансісторыі – 140 гадоў з пачатку выдання.

1 – Ільюшын Іван Макаравіч (1903, Магілёўскі раён – 1997), вучоны-філосаф, дзяржаўны дзеяч Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

1 – Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова (1913), вышэйшая навучальная ўстанова – 110 гадоў з часу стварэння.

2 – Спрогіс Іван Якаўлевіч (1833–1918), гісторык, архівіст, археограф, член Віленскай археаграфічнай камісіі, адзін са складальнікаў «Актаў Віленскай археа­графічнай камісіі» – каштоўнай крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага – 190 гадоў з дня нараджэння.

5 – Давідзюк Георгій Пятровіч (1923, Кобрынскі раён – 2020), вучоны-сацыё­лаг і філосаф, заснавальнік беларускай навуковай школы прыкладной сацыялогіі – 100 гадоў з дня нараджэння.

8 – Ванаг Юлій Пятровіч(1903–1986), пісьменнік, перакладчык твораў бела­рускай літаратуры, заслужаны работнік культуры Беларусі, заслужаны дзеяч культу­ры Латвіі – 120 гадоў з дня нараджэння.

9 – Дубах Аляксандр Давыдавіч (1883–1942), вучоны ў галіне меліярацыі і гідралогіі, акадэмік НАН Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.

10 – Вайтовіч Ніна Трафімаўна (1913, г. Верхнядзвінск – 1976), мовазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Ялатаў Віктар Іванавіч (1923–1980), музыказнавец, даследчык беларус­кага музычнага фальклору, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986, пасмяротна) – 100 гадоў з дня нараджэння.

11 – Акімава Вольга Дзмітрыеўна (1883, Полацкі павет – 1969), вучоны-альголаг, адзін з першых даследчыкаў альгафлоры на Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.

11 – Красоўскі Мікалай Піліпавіч (1933, г. Рэчыца – 1989), артыст балета, педагог, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984) – 90 гадоў з дня нараджэння.

12 – Смольскі Бекір Міхайлавіч (1913, г. Мінск – 1982), вучоны ў галіне цеплафізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

14 – Кручынскі Генрых Уладзіслававіч (1923–2006), вучоны ў галіне хірур­гіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

15 – Цукерман Веньямін Аронавіч (1913, г. Віцебск – 1993), расійскі вучоны-фізік і вынаходнік, удзельнік распрацоўкі і ўдасканалення савецкай ядзернай зброі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1957), Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949, 1953, 1962) – 110 гадоў з дня нараджэння.

17 – Венгерка Аляксандр (1893–1941), польскі акцёр, рэжысёр, педагог, мас­тацкі кіраўнік Дзяржаўнага польскага тэатра БССР (1939–1941) – 130 гадоў з дня нараджэння.

17 – Пархімовіч Віталь Міхайлавіч (1943–1995), спартсмен і трэнер (стралко­вы спорт, стральба кулявая), заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр ХІХ Алімпійскіх гульняў (1968, Мехіка) – 80 гадоў з дня нараджэння.

18Ганестава Людміла Раманаўна (1923, Лёзненскі раён – 2009), спявачка, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

20Кашталапаў Анатоль Міхайлавіч (1948, г. Магілёў – 2018), танцоўшчык і музыкант, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

21Краснянскі Уладзімір Гаўрылавіч (1863–1930), вучоны-гісторык, архі­віст, краязнавец, педагог, член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі – 160 гадоў з дня нараджэння.

23Юрцаў Алег Анатолевіч (1933–2019), вучоны ў галіне радыётэхнікі, за­служаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

23Мінскі маторны завод (1963), адкрытае акцыянернае таварыства – 60 га­доў з пачатку дзейнасці.

24Тамін Міхаіл Пятровіч (1883–1967), вучоны-батанік, акадэмік НАН Бела­русі – 140 гадоў з дня нараджэння.

24Кобец Рыгор Якаўлевіч (сапраўднае імя Сандыга Міхаіл Мусіевіч) (1898–1990), пісьменнік, драматург, сцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Белару­сі – 125 гадоў з дня нараджэння.

25Прафесійная пажарная служба Беларусі (1853) – 170 гадоў з часу стварэння.

25Маркін Пётр Аляксандравіч (1903–1958), акцёр тэатра, заслужаны ар­тыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

25Несцяровіч Мікалай Дзмітрыевіч (1903, Кармянскі раён – 1984), вучоны ў галіне дэндралогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 120 гадоў з дня нараджэння.

27Гайдуліс (Луцэнка-Гайдуліс) Алена Андрэеўна (1943, Воранаўскі раён – 2009), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

28Кудраўцаў Барыс Канстанцінавіч (1913–1983), акцёр тэатра і кіно, за­служаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

30Растоўцаў Ігар Кірылавіч (1933–1995), канструктар і вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1970) – 90 гадоў з дня нара­

джэння.