Красавік
«Маладосць» (1953, г. Мінск), штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс – 70 гадоў з пачатку выдання.
5 – Радзівіл Канстанцін (1793–1869), палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых беларускіх фалькларыстаў – 230 гадоў з дня нараджэння.
5 – Годнеў Ціхан Мікалаевіч (1893–1982), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, заснавальнік навуковай школы па біясінтэзе хларафілу, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі імя К.А. Ціміразева АН СССР (1967) – 130 гадоў з дня нараджэння.
5 – Дукса Мар’ян Мікалаевіч (1943, Мядзельскі раён – 2019), паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1990), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2016) – 80 гадоў з дня нараджэння.
6 – Пыпін Аляксандр Мікалаевіч (1833–1904), расійскі літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст, які ўпершыню ахарактарызаваў і абагульніў найважнейшыя працы па беларускай этнаграфіі і фальклору, акадэмік Пецярбургскай АН – 190 гадоў з дня нараджэння.
7 – Данілаў Віталь Аляксандравіч (1923–1993), архітэктар, сярод асноўных работ якога генеральныя планы развіцця Полацка, Наваполацка, Віцебска, Новалукомля – 100 гадоў з дня нараджэння.
8 – Сазонаў Мікалай Аляксеевіч (1903–1963), вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, акадэмік НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
8 – Скібнеўскі Аляксандр Браніслававіч (1903–1978), рэжысёр, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі і Удмурціі – 120 гадоў з дня нараджэння.
8 – Панцюхіна Ларыса Арсеньеўна (1923–?), вучоны селекцыянер-бульбавод, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) – 100 гадоў з дня нараджэння.
9 – Лабуда Антон Антонавіч (1923, Пружанскі раён – 2011), вучоны-фізік, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
10 – Янпольскі Борух Залманавіч (1898–1975), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.
13 – Скабло Барыс Германавіч (1923–1999), віяланчэліст, педагог, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
14 – Завітневіч Уладзімір Зянонавіч (1853, Уздзенскі раён – 1927), археолаг і гісторык, даследчык археалагічных помнікаў усходніх славян на тэрыторыі Белару-сі – 170 гадоў з дня нараджэння.
15 – Талстой Мікіта Ільіч (1923–1996), вучоны-філолаг, замежны член НАН Беларусі, акадэмік АН СССР, член шэрага замежных АН – 100 гадоў з дня нараджэння.
18 – Крыніца Антук (сапраўднае імя Ждановіч Антон Паўлавіч) (1898–1937), акцёр тэатра, адзін з заснавальнікаў Першага беларускага таварыства драмы і камедыі – 125 гадоў з дня нараджэння.
18 – Галавач Платон Раманавіч (1903, Бабруйскі раён – 1937), пісьменнік, грамадскі дзеяч – 120 гадоў з дня нараджэння.
18 – «Дынама» (1923), беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства –
100 гадоў з часу арганізацыі
18 – Румянцава Любоў Рыгораўна (1943–2020), актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
18 – Шаркоў Анатоль Васільевіч (1948, г. п. Халопенічы – 2020), вучоны-гісторык, юрыст, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2015) – 75 гадоў з дня нараджэння.
19 – Гарбацэвіч Васіль Савіч(1893, Пухавіцкі раён – 1985), драматург, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.
19 – Махнач Ніна Аляксандраўна (1923–2013), вучоны-палінолаг і геолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 100 гадоў з дня нараджэння.
19 – Грышын Ігар Мікалаевіч (1933, г. Мінск – 2015), вучоны ў галіне хірургіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя СССР і Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 90 гадоў з дня нараджэння.
19 – Пікулік Міхаіл Міхайлавіч (1948, г. Чэрвень – 2006), вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.
20 – Рыжанкоў Ягор Васілевіч (1923–1988), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
20 – Голчанка Міхаіл Герасімавіч (1943, Шклоўскі раён – 2018), вучоны ў галіне меліярацыі, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.
21 – Каліноўскі Віктар Отан Сямёнавіч (1833, Гродзенскі павет – 1862), гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х гг. – 190 гадоў з дня нараджэння.
24 – Мінская праваслаўная епархія (1793), адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай Праваслаўнай Царквы – 230 гадоў з часу ўтварэння.
24 – Мацкевіч Леў Пятровіч (1903, г. Орша – 1968), архітэктар, заслужаны будаўнік Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
26 – Арлоўскі Яўстафій Філарэтавіч (1863 ці 1862, Валожынскі раён – 1913), гісторык, краязнавец, педагог – 160 гадоў з дня нараджэння.
26 – Ярмак Надзея Платонаўна (1923, Полацкі раён – 2006), педагог, заслужаная настаўніца Беларусі, выдатнік народнай асветы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.
26 – Гурыновіч Георгій Паўлавіч (1933, г. Барысаў – 1994), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння.
28 – Сцяпанаў Барыс Іванавіч (1913–1987), вучоны-фізік, заснавальнік навуковай школы па спектраскапіі і лазернай фізіцы, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950, 1972, 1982), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 110 гадоў з дня нараджэння.