2023
У 2023 годзе спаўняецца:
Дрыгавічы (948), этнічная супольнасць, усходнеславянскі саюз плямён – 1075 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.
Яраполк Ізяславіч (паміж 1043 і 1050 – 1086 ці 1087), князь полацкі, уладзіміра-валынскі, тураўскі, святы Рускай Праваслаўнай царквы – 980 гадоў з дня нараджэння.
Вячаслаў Уладзіміравіч (1083–1155), князь тураўскі – 940 гадоў з дня нараджэння.
Рэчыца (пад 1213), горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці – 810 гадоў з часу першага ўпамінання ў Густынскім летапісе.
Войшалк (1223 ці 1225(?) – 1268), князь новагародскі, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага – 800 гадоў з дня нараджэння.
Нясвіж (1223), горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці – 800 гадоў з часу першага ўпамінання.
Ліда (1323), горад, цэнтр раёна Гродзенскай вобласці – 700 гадоў з часу заснавання вялікім князем Гедзімінам.
Талачын (1433), горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці – 590 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.
Смалявічы (1448), горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці – 575 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.
Настасся Слуцкая (Алелькавіч Анастасія Іванаўна) (1473, г. Мсціслаў – 1525?), прадстаўніца роду Алелькавічаў, княгіня, якая ўвайшла ў айчынную гісторыю як мужная абаронца роднай зямлі ад нападу татар – 550 гадоў з дня нараджэння.
Дзятлава (1498), горад, цэнтр раёна Гродзенскай вобласці – 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў даравальным акце гетману літоўскаму князю К.І. Астрожскаму.
Петрыкаў (1523), горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці – 500 гадоў з часу першых звестак у пісьмовых крыніцах.
«Літоўская капэла» (1543, г. Гродна – пасля 1601), аркестравы калектыў, адзін з найбольш ранніх на тэрыторыі Беларусі – 480 гадоў з часу заснавання.
Папроцкі Барталамей (Барташ) (каля 1543 – 1614), польскі гісторык, геральдык, паэт, аўтар твораў па генеалогіі Рэчы Паспалітай – 480 гадоў з дня нараджэння.
«Новіны грозные а жалостливые...» (1563), першая беларуская аднадзёнка – 460 гадоў з часу выхаду.
Набароўскі Даніла (1573–1640), паэт, перакладчык, урач, дыпламат – 450 гадоў з дня нараджэння.
Руцкі Іосіф Вельямін (ва ўніяцкай гістарыяграфіі Іосіф ІV; свецкае Іван Феліксавіч) (1573 ці 1574 Навагрудскі раён – 1637), пісьменнік-палеміст, царкоўна-палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, уніяцкі мітрапаліт – 450 гадоў з дня нараджэння.
Сялява Антоній (свецкае імя Анастасій) (каля 1583, Полацкае ваяводства – 1655), уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-палеміст – 440 гадоў з дня нараджэння.
«Буквар» (1593), выдадзены Л. і К. Мамонічамі, адзін з першых на Беларусі – 430 гадоў з часу выдання.
Жодзіна (1643), горад абласнога падпарадкавання ў Мінскай вобласці – 380 гадоў з часу заснавання.
Сапега Бенядзікт Павел (каля 1643–1707), дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага – 380 гадоў з дня нараджэння.
Дэнгаф Станіслаў Міхал Эрнест(каля 1673 – 1728), дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай – 350 гадоў з дня нараджэння.
Тызенгаўз Антоній(1733, Наваельня – 1785), дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат – 290 гадоў з дня нараджэння.
Зорыч (Неранчыч) Сямён Гаўрылавіч (1743 ці 1745–1799), расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, уладальнік Шклова (1778–1799), які спрыяў яго росквіту ў эканамічным і культурным напрамках – 280 гадоў з дня нараджэння.
Крычаўскае паўстанне (1743–1744), буйное антыфеадальнае выступленне сялян Крычаўскага староства – 280 гадоў з пачатку.
Віленская астранамічная абсерваторыя (1753–1876), адна з найстарэйшых астранамічных абсерваторый у Еўропе – 270 гадоў з часу заснавання.
Майман (сапраўднае Хейман) Саламон (Шлома) (1753 ці 1754–1800), філосаф-асветнік, дзейнасць якога звязана з Беларуссю, Польшчай і Германіяй, адзін з першых каментатараў і крытыкаў І. Канта, – 270 гадоў з дня нараджэння.
Перажынскі Леан (каля 1753–1827), акцёр, рэжысёр, антрэпрэнёр, стваральнік і кіраўнік прыдворнай прафесіянальнай трупы Нясвіжскага тэатра Радзівілаў – 270 гадоў з дня нараджэння.
Чахоўскі Міхаіл Іосіфавіч(1763 – пасля 1825), мінскі губернскі архітэктар, аўтар праектаў пабудоў у Чэрвені, Мазыры, Вілейцы, Бабруйску, Слуцку, Пінску, Барысаве – 260 гадоў з дня нараджэння.
Нарбут Юстын(каля 1773 – 1845), гісторык, аўтар даследаванняў па гісторыі Гродзеншчыны – 250 гадоў з дня нараджэння.
Абіхт Адольф Іванавіч(1793–1860), вучоны ў галіне медыцыны, першы медыцынскі кансультант у Вільні, Літве і прылеглых рэгіёнах Беларусі – 230 гадоў з дня нараджэння.
Парцянка Канстанцін Іванавіч (1793, Мінская губерня – 1841), вучоны-медык, хірург, педагог – 230 гадоў з дня нараджэння
Петрашкевіч Ануфрый(1793 , г. Шчучын – 1863), паэт, адзін з заснавальнікаў Таварыства філаматаў – 230 гадоў з дня нараджэння.
Шыдлоўскі Ігнат Іосіфавіч (1793, Лагойскі раён – 1846), паэт, перакладчык, выдавец, фалькларыст – 230 гадоў з дня нараджэння.
Мінскі гарадскі аркестр (1803–1917) – 220 гадоў з пачатку існавання.
Леантовіч Фёдар Іванавіч (1833–1911), вучоны ў галіне гісторыі права, які падрыхтаваў да друку больш за 750 актаў з Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, лаўрэат Увараўскай прэміі (1895) – 190 гадоў з дня нараджэння.
Магілёўская губернская друкарня (1833–1917) – 190 гадоў з пачатку існавання.
Юркоўскі Сігізмунд Антонавіч (1833, Магілёўская губерня – 1901), майстар у галіне фатаграфіі, вынаходнік прататыпа сучаснага шторна-шчыліннага затвора – 190 гадоў з дня нараджэння.
Мілюцін Дзмітрый Міхайлавіч (1843 – пасля 1915), гісторык, краязнавец, педагог – 180 гадоў з дня нараджэння.
Пастарнацкі Іван Раманавіч (1848, Мінская губерня – 1887), вучоны-медык, псіхіятр – 175 гадоў з дня нараджэння.
Чалоўскі Сымон Юльянавіч (1853(?), Магілёўская губерня – пасля 1915), археолаг, краязнавец – 170 гадоў з дня нараджэння.
Бірута (сапраўднае Даравінская Амелія) (1863–1891), фалькларыстка, этнограф, якая ўпершыню падрабязна апісала працэс збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў – 160 гадоў з дня нараджэння.
Дзявочка Міхаіл Фадзеевіч (1863, г. Мінск – ?), спартсмен-веласіпедыст, пераможца гонак Масква – Ніжні Ноўгарад, Пецярбург – Масква (1895), чэмпіён Расіі (1894) і Англіі (1896) у гонках на трэку – 160 гадоў з дня нараджэння.
Кібардзін Ціхан Васільевіч (1863–1933), архітэктар, пад кіраўніцтвам якога былі распрацаваны генпланы Віцебска (1890 і 1902 гг.) – 160 гадоў з дня нараджэння.
Зільберберг-Скупнік Яўгенія Уладзіміраўна (1873(?) – ліпень 1942), піяністка і педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 150 гадоў з дня нараджэння.
Мінскі камерцыйны банк (1873, г. Мінск – 1912), першы прыватны банк у Беларусі – 150 гадоў з часу заснавання.
Быліна Янка (сапраўднае імя Семашкевіч Іван Казіміравіч) (1883, Астравецкі раён – 1956), рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, паэт, драматург, байкапісец, перакладчык – 140 гадоў з дня нараджэння.
Шклозавод «Нёман» (1883, г. Бярозаўка), адкрытае акцыянернае таварыства, буйнейшы беларускі вытворца посуду са шкла і крышталю – 140 гадоў з часу заснавання.
«Мінск Крышталь» (1893), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, буйнейшы беларускі вытворца лікёра-гарэлачных вырабаў – 130 гадоў з часу заснавання.
Бабруйскі завод па вытворчасці алею (1898), адкрытае акцыянернае таварыства – 125 гадоў з часу заснавання.
Бабруйскі машынабудаўнічы завод (1898), адкрытае акцыянернае таварыст-ва – 125 гадоў з часу заснавання.
Віцебская школа-майстэрня Ю. Пэна (1898–1918), прыватная школа малявання і жывапісу – 125 гадоў з часу стварэння.
Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне» (1898), адкрытае акцыянернае таварыства – 125 гадоў з часу заснавання.
Папяровая фабрыка «Спартак» (1898 Шклоў, г.), адкрытае акцыянернае таварыства – 125 гадоў з часу заснавання.
Зораў (сапраўднае імя Штоклянд) Міхаіл Абрамавіч (1903–1942), акцёр і рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.
Ільяшэвіч Мікалай (1903, г. Пружаны – 1934), вучоны ў галіне гісторыі і геаграфіі, педагог, адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага культурнага таварыства імя Ф. Скарыны ў Празе – 120 гадоў з дня нараджэння.
Магілёўскі завод «Строммашына» (1913), адкрытае акцыянернае таварыства, шматфункцыянальнае машынабудаўнічае прадпрыемства – 110 гадоў з часу заснавання.
«Чырвоны Мазыранін» (1913, г. Нароўля), прадпрыемства па выпуску цукровых кандытарскіх вырабаў, адкрытае акцыянернае таварыства ў складзе канцэрна «Белдзяржхарчпрам» – 110 гадоў з пачатку дзейнасці.
«Атэнэум Віленьскі» (1923–1939), гістарычны часопіс, які выдаваўся Таварыствам аматараў навук – 100 гадоў з пачатку выдання.
Барысаўскі мясакамбінат (1933), адкрытае акцыянернае таварыства – 90 гадоў з часу пабудовы.
Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ) (1948, г. Жодзіна), адкрытае акцыянернае таварыства, галаўное прадпрыемства ў складзе дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Беларускі аўтамабільны завод» – 75 гадоў з пачатку будаўніцтва.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (1953 г. Гомель), установа адукацыі, вядучая вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова транспартнага і будаўнічага комплексаў Беларусі – 70 гадоў з часу адкрыцця.
«БЕЛГІПС» (1948, г. Мінск), адкрытае акцыянернае таварыства, прадпрыемства па вытворчасці гіпсакардонных лістоў і гіпсавай пліты – 75 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.
Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі (1953, г. Мінск), дзяржаўная навуковая ўстанова – 70 гадоў з часу заснавання.
Мінскі гадзіннікавы завод (1953), адкрытае акцыянернае таварыства –
70 гадоў з часу заснавання.
Брэсцкі тэатр лялек (1963), заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь –
60 гадоў з часу стварэння.
Жабінкаўскі цукровы завод(1963), адкрытае акцыянернае таварыства –
60 гадоў з часу здачы прадпрыемства ў эксплуатацыю.
«ІНТЭГРАЛ» (1963, г. Мінск), адкрытае акцыянернае таварыства па вытворчасці і распрацоўцы электронных кампанентаў, адзін з буйнейшых навукова-вытворчых комплексаў на тэрыторыі СНД – 60 гадоў з пачатку дзейнасці.
Інстытут фотабіялогіі НАН Беларусі (1973, г. Мінск), дзяржаўная навуковая ўстанова – 50 гадоў з часу заснавання.
Інстытут электронікі НАН Беларусі (1973, г. Мінск), навукова-даследчая ўстанова – 50 гадоў з часу заснавання.
Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў (1973, г. Мінск), выставачнае ўнітарнае прадпрыемства – 50 гадоў з часу адкрыцця.
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы(1973, г. Мінск.), рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў – 50 гадоў з часу заснавання.