Студзень
1 –Баркоўскі Віталь Міхайлавіч (1947, Мінскі раён), акцёр і рэжысёр тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
1 – Марчук Георгій Васільевіч (1947, г. Давыд-Гарадок), пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст, тэатразнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018) – 75 гадоў з дня нараджэння
3 – Гігевіч Васіль Сямёнавіч (1947, Барысаўскі раён), пісьменнік, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) – 75 гадоў з дня нараджэння
5 – Станкевіч Адам Вікенцьевіч (1892, Смаргонскі раён – 1949), грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, дзеяч Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
5 – Якіменка Тамара Сямёнаўна (1947), музыказнавец, педагог, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004) – 75 гадоў з дня нараджэння
6 – Абеліёвіч Леў Майсеевіч(1912, г. Вільня – 1985), кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
6 – Палосін Яўген Максімавіч (1912–1981), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі і СССР – 110 гадоў з дня нараджэння
6 – Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч(1942, Чавускі раён), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
6 – Шушкевіч Валерый Мікалаевіч (1947), акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
9 – Шашалевіч Васіль Антонавіч (1897, Краснапольскі раён – 1941), драматург, пісьменнік, перакладчык – 125 гадоў з дня нараджэння
10 – Магіла Пётр Сімяонавіч (1597–1647), дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі, стваральнік Магілёўскай праваслаўнай епархіі, культурна-асветны дзеяч, які садзейнічаў пашырэнню асветы і друкарства на тэрыторыі Украіны, Беларусі і Малдовы – 425 гадоў з дня нараджэння
10 – Фёдараў Васіль Фёдаравіч (1892–1971), расійскі і беларускі акцёр, рэжысёр тэатра і кіно, тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Туркменістана, народны артыст Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
10 – Бібіла Юлія Іосіфаўна(1897, Поразава, г. п. – 1974), бібліятэкар, бібліёграф, стваральніца першай беларускай краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі, самадзейны майстар мастацкага ткацтва – 125 гадоў з дня нараджэння
10 – Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч (1942, Баранавіцкі раён), дзеяч аматарскага мастацтва, балетмайстар, народны артыст Беларусі, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) – 80 гадоў з дня нараджэння
11 – Глінскіх Яўген Міхайлавіч (1922–1985), артыст балета, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
13 – Лебедзеў Віктар Цімафеевіч (1932–2001), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
14 –Вярба Вера (сапраўднае імя Сакалова Гертруда Пятроўна) (1942, Талачынскі раён – 2012), паэтэса, перакладчыца – 80 гадоў з дня нараджэння
16 – Ліневіч Яраслаў Львовіч(1932, Лідскі раён), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1985), сярод асноўных работ якога – генеральны план Брэста, праекты планіроўкі водна-зялёнага дыяметра і цэнтра Мінска, праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў у Наваполацку, Віцебску, Гродне, Салігорску, Магілёве, Брэсце і інш. – 90 гадоў з дня нараджэння
16 – Захлеўны Леанід Канстанцінавіч (1947, г. Гродна), кампазітар, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011) – 75 гадоў з дня нараджэння
17 – Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (да каранацыі Станіслаў Антоні) (1732, Камянецкі раён – 1798), апошні кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі – 290 гадоў з дня нараджэння
17 – Тарноўскі Уладзімір Мікалаевіч (1947), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), сярод асноўных работ якога – праект жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна, інтэрнат – 75 гадоў з дня нараджэння
18 – Лангбард Іосіф Рыгоравіч (1882, Гродзенская губерня – 1951), архітэктар, педагог, адзін з заснавальнікаў савецкай архітэктуры Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, сярод асноўных работ якога – Дом Урада, будынак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Цэнтральны Дом афіцэраў (Мінск), Дом Саветаў (Магілёў) і інш. – 140 гадоў з дня нараджэння
20 – Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч (1892, Віленскі павет – 1938), грамадска-палітычны дзеяч, мова- і літаратуразнавец, перакладчык, аўтар першай «Беларускай граматыкі для школ» (1918), акадэмік НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
20 – Шырма Рыгор Раманавіч (1892, Пружанскі раён – 1978), харавы дырыжор, фалькларыст, музычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, народны артыст Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966, 1974) – 130 гадоў з дня нараджэння
20 – Карпаў Аляксандр Якаўлевіч (1922–1998), кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі і Казахстана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Казахстана (1966) – 100 гадоў з дня нараджэння
23 – Асвяцінскі Геральд Баляслававіч (1932, Асіповіцкі раён – 2006), дзеяч тэатральнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
23 – Кулагін Анатоль Мікалаевіч (1947, Барысаў, г.), мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2002) – 75 гадоў з дня нараджэння
25 – Скрыпнік Мікалай Аляксеевіч (1872–1933), вучоны-гісторык, акадэмік НАН Беларусі і Украіны – 150 гадоў з дня нараджэння
25 – Жукаўскас Альбінас Пранавіч (1912–1987), літоўскі пісьменнік, перакладчык твораў беларускай літаратуры, заслужаны дзеяч культуры Літвы, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Літвы (1976) – 110 гадоў з дня нараджэння
26 – Фядзяева Ніна Рыгораўна (1912–1990), расійская і беларуская актрыса, заслужаная артыстка Беларусі і Карэліі – 110 гадоў з дня нараджэння
26 – Акружная Святлана Арцёмаўна (1947), актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2005), уладальніца прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка», ордэна Францыска Скарыны, дзяржаўная дзяячка – 75 гадоў з дня нараджэння
28 – Радзівіл Удальрык (Ульрык) Крыштоф (1712, г. Дзятлава – 1770), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, генерал-лейтэнант, паэт, гісторык – 310 гадоў з дня нараджэння
30 – Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) (1922, г. Мінск. – 1928), першая ў гісторыі Беларусі шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, папярэднік НАН Беларусі – 100 гадоў з дня заснавання