Снежань
«Полымя» (1922, г. Мінск), штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс – 100 гадоў з пачатку выдання
2 – Вольны Анатоль (сапраўднае імя Ажгірэй Анатоль Іўсцінавіч) (1902, Мар’іна Горка, г. – 1937), пісьменнік, сцэнарыст, кінадраматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
2 – Гомельскі дзяржаўны цырк(1972, г. Гомель), відовішчна-культурны комплекс, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2006), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016) – 50 гадоў з часу адкрыцця
4 – Русецкі (сапраўднае прозвішча Бурдзялёў) Аляксей Сцяпанавіч (1912, Касцюковіцкі раён – 2000), паэт, перакладчык, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1981) – 110 гадоў з дня нараджэння
5 – Разанаў Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч) (1947, Бярозаўскі раён), паэт, перакладчык, эсэіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 75 гадоў з дня нараджэння
10 – Шукевіч Вандалін Аляксандравіч (1852, Воранаўскі раён – 1919), археолаг, антраполаг, краязнавец і этнограф, адзін з заснавальнікаў навуковай археалогіі заходніх зямель Беларусі, член-карэспандэнт Кракаўскай АН – 170 гадоў з дня нараджэння
10 – Шчарбакова Таісія Аляксееўна (1932–2015), музыказнавец, педагог, адна з заснавальнікаў беларускай школы музыказнаўства, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
11 – Сабалеўскі Аляксандр Аляксандравіч (1942, Жодзіна, г. – 2020), архітэктар, аўтар шэрага праектаў у Мінску і Мінскім раёне, заслужаны архітэктар Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
12 – Маслаў Мікалай Фёдаравіч (1912–1992), харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
15 – Шмелькін Ханон Ёселевіч (1902–1977), цымбаліст, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
22 – Васілевіч Алена Сямёнаўна (1922, Слуцкі раён – 2021), пісьменніца, заслужаны работнік культуры Беларусі (1977), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 100 гадоў з дня нараджэння
23 – Ладыгіна Вольга Барысаўна (1922–2008), архітэктар, аўтар многіх праектаў забудовы Мінска і Мінскага раёна, заслужаны архітэктар Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
27 – Кароль Уладзімір Адамавіч (1912, г. Чэрвень – 1980), народны архітэктар СССР, заслужаны будаўнік Беларусі, правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 110 гадоў з дня нараджэння
29 – Масцёраў Пётр Іванавіч (1912–1982), тэатральны акцёр і рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
31 – Гуціеў Мікалай Цімафеевіч (1912–2007), графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння