Май
1 – Есьман Ігар Іванавіч (1932, г. Мінск – 2020), архітэктар, аўтар шматлікіх праектаў пабудоў у Мінску – 90 гадоў з дня нараджэння
1 – Карнач Пётр Аляксеевіч (1932, Чэрвеньскі раён – 1996), мастацтвазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 90 гадоў з дня нараджэння
1 –Басалыга Міхаіл Самуілавіч (1942, г. Слуцк), мастак, педагог, творы якога захоўваюцца ў вядучых музеях Беларусі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве – 80 гадоў з дня нараджэння
3 – Казлова Ніна Іванаўна (1947, Магілёў, г.), артыстка оперы (лірыка-драматычнае сапрана), заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
5 – Глушчанка Георгій Сямёнавіч (1922–1994), музыказнавец, педагог, адзін з заснавальнікаў беларускага музыказнаўства, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
7 – Дружына Міхаіл Афанасьевіч (1922–2013), артыст оперы, заслужаны артыст Беларусі, уладальнік вышэйшай узнагароды Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі «Крыштальная Паўлінка» (2008) – 100 гадоў з дня нараджэння
7 – Кін-Камінскі Тадэвуш Карлавіч (1922, г. Мінск – 1968), акцёр – 100 гадоў з дня нараджэння
8 – Тарасюк Мікалай Васільевіч (1932, Пружанскі раён – 2015), самадзейны разьбяр, мастак, народны майстар Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002) – 90 гадоў з дня нараджэння
8 – Экнадыёсаў Уладзімір Сяргеевіч (1947), артыст оперы (лірыка-драматычны тэнар), рэжысёр, педагог, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 75 гадоў з дня нараджэння
9 – Мялешка Міхась (Міхаіл Вінцэнтавіч) (1892, Мядзельскі раён – 1941), вучоны ў галіне гісторыі і археаграфіі, этнограф, пісьменнік, публіцыст, краязнавец, бібліёграф, адзін з арганізатараў архіўнай справы ў Беларусі, член Інбелкульта – 130 гадоў з дня нараджэння
9 – Ледагораў Ігар Вадзімавіч (1932–2005), расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1978) – 90 гадоў з дня нараджэння
11 – Баравікова Раіса Андрэеўна (1947, Бярозаўскі раён), паэтэса, празаік, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння
12 – Гулевіч Мікалай Юр’евіч (1947, Чачэрскі раён), журналіст, публіцыст, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро», заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, выдатнік друку Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
15 – Галубок (сапраўднае прозвішча Голуб) Уладзіслаў Іосіфавіч(1882, Баранавіцкі раён – 1937), тэатральны дзеяч, драматург, рэжысёр, акцёр, мастак, першы народны артыст Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння
15 – Іверс Анатоль (сапраўднае імя Міско Іван Дарафеевіч) (1912, Слонімскі раён – 1999), паэт, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
16 – Гусеў Канстанцін Дзмітрыевіч (1922–1990), тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
16 – Жлоба Людміла Аляксандраўна (1947), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989) – 75 гадоў з дня нараджэння
20 – Пушча Язэп (сапраўднае імя Плашчынскі Іосіф Паўлавіч) (1902, Мінскі раён – 1964), паэт, крытык, перакладчык, адзін з заснавальнікаў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша» – 120 гадоў з дня нараджэння
20 – Галкоўскі Міхаіл Фёдаравіч (1942, Клімавіцкі раён – 2010), артыст оперы (драматычны тэнар), заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
21 – Астроўскі Арсен Георгіевіч (1897–1989), перакладчык, літаратуразнавец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
21 – Ляўко Вольга Мікалаеўна (1947, Капыльскі раён), вучоны-археолаг, гісторык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
22 – Уродніч Уладзімір Васільевіч(1942, Столінскі раён), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004) – 80 гадоў з дня нараджэння
24 – Тычына Анатоль Мікалаевіч (1897, г. Шауляй, Ковенская губерня (цяпер Літва) – 1986), мастак, адзін з заснавальнікаў беларускай кніжнай графікі – 125 гадоў з дня нараджэння
26 – Верамейчык Канстанцін Міхайлавіч (1912–1990), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
27 – Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч (1932, Дзяржынскі раён – 2012), тэатразнавец, педагог, літаратуразнавец, лаўрэат Тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (2001) – 90 гадоў з дня нараджэння
29 – Грыгор’еў Юрый Панцеляймонавіч (1932–2019), беларускі і расійскі архітэктар, заслужаны архітэктар Беларусі, народны архітэктар Расіі, акадэмік Міжнароднай акадэміі архітэктуры, Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, Расійскай акадэміі мастацтваў, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2010) – 90 гадоў з дня нараджэння
31 – Кікоін Міхаіл (Мішэль) (1892, г. Гомель ці г. Рэчыца – 1968), французскі мастак, аўтар партрэтаў, пейзажаў, нацюрмортаў – 130 гадоў з дня нараджэння