Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Лістапад

3 – Колас Якуб (сапраўднае імя Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч) (1882, г. Стоўбцы – 1956), народны паэт Беларусі, класік беларускай літаратуры, грамадскі дзеяч, вучоны, педагог, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаў­рэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949) – 140 гадоў з дня нараджэння

3 – Палескі (сапраўднае Станкевіч) Вячаслаў Пятровіч (1912, Брагінскі раён – 1971), драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

7 – Скачкоўская Зінаіда Канстанцінаўна (1912, Ашмянскі раён – 1994), актрыса, тэатральны дзеяч, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

7 – Чараднічэнка Ніна Данілаўна (1947, Нараўлянскі раён), спявачка (першы альт), заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

9 – Сакалоўскі Несцер Фёдаравіч (1902, Докшыцкі раён – 1950), кампазітар, хор­майстар, фалькларыст, адзін з арганізатараў Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі, аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (на вершы М. Клімковіча) – 120 гадоў з дня нараджэння

10 – Бранштэйн Якаў Анатольевіч (1897, Гродзенская губерня – 1937), беларускі і яўрэйскі крытык, літаратуразнавец, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

13 – Аркадзьеў (сапраўднае Цівунчык) Аркадзь Станіслававіч (1897, Навагруд­скі раён – 1969), акцёр і рэжысёр тэатра, заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

13 – Данілаў Павел Аўрамавіч (1897, Крупскі раён – 1975), рэжысёр тэатра, дра­матург, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

14 – Багрым Паўлюк (Павел Восіпавіч) (1812, Баранавіцкі раён – 1891 ?), паэт – 210 гадоў з дня нараджэння

15 – Лапацінскі Ян Нікадзім (1747, Верхнядзвінскі раён – 1810), дзяржаўны і гра­мадскі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат, калекцыянер, мастак-аматар – 275 га­доў з дня нараджэння

15 – Ярмоленка Анатоль Іванавіч (1947), артыст эстрады (лірычны тэнар), народ­ны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч Рэспублікі Крым, лаўрэат прэміі Ленінскага камса­мола Беларусі (1984), кавалер ордэна Францыска Скарыны – 75 гадоў з дня нараджэння

16 – Беларускі саюз кінематаграфістаў (1962, г. Мінск), рэспубліканскае грамад­скае аб’яднанне – 60 гадоў з часу заснавання

17 – Асіповічы (1872, Магілёўская вобласць), горад, цэнтр раёна – 150 гадоў з часу заснавання

18 – Кавалёў Павел Нічыпаравіч (1912, Клімавіцкі раён – 1995), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

20 – Воінаў Аляксандр Пятровіч (20.11.1902 ці 3.12.1902–1987), архітэктар, вучо­ны, педагог, сярод аўтарскіх работ якога шэраг значных архітэктурных праектаў Мінска, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны бу­даўнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 120 гадоў з дня нараджэння

24 – Арэхва Мікалай Сямёнавіч (1902, Ашмянскі раён – 1990), гісторык, заслужа­ны работнік культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

25 – Бондарава Ефрасіння Леанідаўна (1922, Лёзненскі раён – 2011), кіназнавец, кінакрытык, сцэнарыст, заснавальніца нацыянальнай кіназнаўчай школы, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002) і прэміі Саюза журналістаў Беларусі (1997) – 100 гадоў з дня нараджэння

29 – Юрцін Барыс Алегавіч (1932), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989), сярод асноўных работ якога – станцыя метро «Парк Чалюскінцаў», шэрага праек­таў ландшафтнага дызайну, якія ўпрыгожваюць Мінск – 90 гадоў з дня нараджэння