Красавік
1 – Багдановіч Адам (Адольф) Ягоравіч (01 ці 06.04.1862, г. п. Халопенічы – 1940), этнограф, фалькларыст, мовазнавец, гісторык культуры, мемуарыст – 160 гадоў з дня нараджэння
1 – Жук Алесь (Аляксандр Аляксандравіч) (1947, Слуцкі раён), пісьменнік, перакладчык, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1982) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992) – 75 гадоў з дня нараджэння
4 – Якубоўскі Якуб (Якаў Адамавіч) (1932, Пастаўскі раён – 1998), вучоны-гісторык, географ, аўтар гімна беларускіх татар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 90 гадоў з дня нараджэння
7 – Славук (Слаук) Валерый Пятровіч (1947, г. п. Коханава), графік, ілюстратар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва (2017) – 75 гадоў з дня нараджэння
9 – Бойка Уладзімір Андрэевіч (1932, г. Мінск – 1996), мастацтвазнавец, мастак, літаратурны крытык, паэт, публіцыст, журналіст – 90 гадоў з дня нараджэння
9 – Мацкевіч Іван Іванавіч (1947, Ваўкавыскі раён – 2017), акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
16 – Ромер Альфрэд Ізідар (1832, г. Вільня – 1897), жывапісец, графік, медальер, мастацтвазнавец, этнограф, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы – 190 гадоў з дня нараджэння
19 – Прокша Леанід Януаравіч (1912, г. Полацк – 1994), пісьменнік, журналіст – 110 гадоў з дня нараджэння
23 – Дзягілева Галіна Аляксееўна (1947, Мінск, г.), актрыса, рэжысёр, заснавальнік Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра «Зніч» – 75 гадоў з дня нараджэння
24 – Сіманоўскі Іосіф Бенцыянавіч (1892, г. Бабруйск – 1967), бібліятэказнавец, бібліёграф, перакладчык, педагог, першы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
24 – Дзямешка Аляксандр Сяргеевіч (1947, г. Брэст – 2006), артыст эстрады, выканаўца на ўдарных інструментах, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
25 – Воінкаў Васіль Віктаравіч (1902–1986), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
25 – Шульман Іосіф Абрамавіч (1912, Магілёўскі раён – 1990), кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
29 – Кузняцоў Анатоль Васільевіч (1947), жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015) – 75 гадоў з дня нараджэння
29 – Фейгін Юрый Міхайлавіч (1947, г. Гомель, ), акцёр тэатра, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
30 – Грачынскі Вітольд Феліксавіч (1922–1993), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння