Кастрычнік
1 – Парошына (Тарасава) Наталля Барысаўна (1942), беларуская і расійская артыстка балета, педагог, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
2 – Антонава Валянціна Васілеўна (1932, Мінск, г.), спявачка, заслужаная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
5 – Каралько Ніна Міхайлаўна (1922, Навагрудскі раён – 2016), майстар народнага мастацкага ткацтва, народны майстар Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
5 – Іода Ірына Антонаўна(1932, г. Мінск – 2021), архітэктар, педагог, адзін з аўтараў праектаў планіроўкі і забудовы гарадоў Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), прэміі імя У. А. Караля (1999) – 90 гадоў з дня нараджэння
7 – Пташнікаў Іван Мікалаевіч (1932, Лагойскі раён – 2016), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978) – 90 гадоў з дня нараджэння
7 – Пятліцкая Валянціна Сяргееўна (1947), артыстка аперэты (сапрана), педагог, заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
8 – Кернажыцкі Канстанцін Іванавіч (1902, Краснапольскі раён – 1942), вучоны-гісторык, працы якога лічацца важнай вяхой у беларускай гістарыяграфіі ХХ ст. – 120 гадоў з дня нараджэння
8 – Анісімаў Аляксандр Міхайлавіч (1947), беларускі і расійскі дырыжор, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), кавалер нацыянальнага французскага ордэна «За заслугі вышэйшай ступені» – 75 гадоў з дня нараджэння
9 – Аляксеева Таццяна Назараўна (1922–1996), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
9 – Хвядчэня Людміла Уладзіміраўна (1947, Капыльскі раён), вучоны ў галіне моўнай адукацыі, методыкі выкладання замежных моў, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
10 – Слінчанка Уладзімір Пятровіч (1922–2010), скульптар, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
12 – Папова Алена Георгіеўна (1947), празаік, драматург, лаўрэат Тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1999) – 75 гадоў з дня нараджэння
13 – Вайніловіч Эдвард Адам(1847, г. Мінск – 1928), гаспадарчы і палітычны дзеяч, фундатар Мінскага касцёла святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла) – 175 гадоў з дня нараджэння
15 – Пігулеўскі Мікалай Мікалаевіч (1897, Ляхавіцкі раён –1967), артыст оперы (лірыка-драматычны барытон), музычны дзеяч, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння
16 – Каменскі Анатоль Сяргеевіч (1912–1991), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
17 – Шэфер Юрый Іванавіч (1922–2013), акцёр, народны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
17 – Пархута Анатоль Сяргеевіч (1947, Івацэвіцкі раён), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння
21 – Бразер Абрам Маркавіч (1892–1942), скульптар, жывапісец, графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння
23 – Супрунчык Іван Піліпавіч (1942, Столінскі раён), народны майстар, самадзейны мастак-графік, разьбяр па дрэве, этнограф-аматар, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2000) – 80 гадоў з дня нараджэння
24 – Стальмакоў Юрый Міхайлавіч (1902, Клімавічы, г. – 1958), кінарэжысёр, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
25 – Анісковіч Уладзімір Ігнатавіч (1932, Лагойскі раён – 2016), перакладчык, крытык, публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 90 гадоў з дня нараджэння
26 –Ганкін Евель Мордухавіч (1922, Жлобінскі раён – 1996), мастак кіно, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
27 – Бубала Антон Францавіч (1942, Верхнядзвінскі раён), краязнавец, педагог, журналіст, пісьменнік, паэт, перакладчык – 80 гадоў з дня нараджэння
28 – Шабуня Канстанцін Іванавіч (1912, Уздзенскі раён – 1984), вучоны-гісторык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
30 – Елізар’еў Валянцін Мікалаевіч (1947, г. Баку), балетмайстар, народны артыст Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), Тэатральнай прэміі імя Е. Міровіча (1996), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998, 2001), Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011), прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2012), дзяржаўны дзеяч – 75 гадоў з дня нараджэння
31 – Пшыркоў Юльян Сяргеевіч (1912, Рагачоўскі раён – 1980), літаратуразнавец, крытык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) – 110 гадоў з дня нараджэння