Чэрвень
1
– Зубрыч Дзмітрый Іванавіч (1922–1968), спявак (барытон), заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння
1 – Карант Георгій Аляксеевіч (1947), музыкант (фартэпіяна), заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
5 – Рагойша Вячаслаў Пятровіч (1942, Валожынскі раён), крытык, літаратуразнавец, перакладчык, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі, лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя І. Франко (2000), кавалер ордэна Францыска Скарыны – 80 гадоў з дня нараджэння
6 – Сеўрук Уладзімір Мікалаевіч (1932, Мінск, г. – 2005), грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1981) – 90 гадоў з дня нараджэння
6 – Даўгала Валерый Цімафеевіч (1947, г. Гомель), мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, архітэктуры (2004) – 75 гадоў з дня нараджэння
6 – Матрос Уладзімір Барысавіч (1947–2006), акцёр, рэжысёр тэатра лялек, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
7 – Герчык Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч)(1932, Бабруйск, г. – 2008), пісьменнік, публіцыст – 90 гадоў з дня нараджэння
8 – Чудакоў Барыс Сцяпанавіч (1932), ваенны дырыжор, заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння
8 – Манакова Лідзія Аляксееўна (1942), рэжысёр, тэатральны педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння
10 – «Катэхізіс» (1562, г. Нясвіж), праца Сымона Буднага, першая кніга на беларускай мове, выдадзеная на тэрыторыі Беларусі – 460 гадоў з часу выдання
10 – Полацкая езуіцкая акадэмія(1812, г. Полацк – 1820), першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі – 210 гадоў з часу стварэння
10 – Брадзянскі Барыс Львовіч (1902–1945), сцэнарыст мастацкага і дакументальнага кіно, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
11 – Пятроў Яраслаў Фёдаравіч (1942, г. Буда-Кашалёва), артыст оперы .(бас), народны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
13 – Радзівіл Міхал Казімір (мянушка Рыбанька) (1702–1762), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат – 320 гадоў з дня нараджэння
14 – Краўцоў Валянцін Акімавіч (1902–1963), акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
16 – Шлюбскі Аляксандр Ануфрыевіч (1897, Расонскі раён – 1941 (?)), літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст, бібліёграф – 125 гадоў з дня нараджэння
18 – Барташэвіч Галіна Аляксандраўна (1932, г. Слуцк), фалькларыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння
19 – Бітэль Пятро (Пётр Іванавіч) (1912, г. п. Радунь – 1991), паэт, перакладчык, мемуарыст, краязнавец, педагог, дзеяч Беларускай Праваслаўнай Царквы – 110 гадоў з дня нараджэння
19 – Окалаў Вацлаў Сцяпанавіч (1912, г. Мінск – 1969), акцёр тэатра, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
20 – Паплаўскі Канстанцін Іосіфавіч (1912, Валожынскі раён – 1984), харавы дырыжор, кампазітар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
25 – Абрамовіч Зігмунт Іосіфавіч (сцэнічны псеўданім Антон Забель) (1892–1988), адзін з вядучых акцёраў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, мемуарыст, публіцыст – 130 гадоў з дня нараджэння
28 – Сеўрукоў Мікалай Іванавіч (1947), музыкант (баян), педагог, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009) – 75 гадоў з дня нараджэння