Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Даты беларускага календара 2022

У 2022 годзе спаўняецца:

Полацк (пад 862, Віцебская вобласць), горад, цэнтр раёна – 1160 гадоў з часу першага ўпамінання ў «Аповесці мінулых гадоў»

Полацкае княства (862–1504), адно з самых старажытных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян з цэнтрам у Полацку – 1160 гадоў з часу першага ўпамінання

Беларуская Праваслаўная Царква (992), кананічнае царкоўна-адміністрацыйнае аб’яднанне праваслаўных епархій у межах Беларусі – 1030 гадоў з часу заснавання

Пінск (пад 1097, Брэсцкая вобласць), горад, цэнтр раёна – 925 гадоў з часу першага ўпамінання ў «Аповесці мінулых гадоў»

Барысаў (1102, Мінская вобласць), горад, цэнтр раёна – 920 гадоў з часу заснаван­ня полацкім князем Барысам Усяславічам

Гомель (1142, Гомельская вобласць), горад, цэнтр раёна і вобласці – 880 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе

Рагачоў (1142, Гомельская вобласць), горад, цэнтр раёна – 880 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе

Слонім (пад 1252, Гродзенская вобласць), горад, цэнтр раёна – 770 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе

Ягайла (у праваслаўі Якаў, у каталіцтве Уладзіслаў) (1352 (?) – 1434), вялікі князь ВКЛ, кароль Польшчы, заснавальнік дынастыі Ягелонаў – 670 гадоў з дня нара­джэння

Сянно (1442, Віцебская вобласць), горад, цэнтр раёна – 580 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах

Драгічын (1452, Брэсцкая вобласць), горад, цэнтр раёна – 570 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах

Жлобін (1492, Гомельская вобласць), горад, цэнтр раёна – 530 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах

Радзівіл Мікалай (мянушка Руды) (1512–1584), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ – 510 гадоў з дня нараджэння

Хойнікі (1512, Гомельская вобласць), горад, цэнтр раёна – 510 гадоў з часу першых звестак

Макоўскі Тамаш (1562 ці 1575 – каля 1630), гравёр, картограф, друкар, мастак, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Польшчы – 460 гадоў з дня нараджэння

Клічаў (1592, Магілёўская вобласць), горад, цэнтр раёна – 430 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах

Рустэм Ян (1762–1835), жывапісец, рысавальшчык, педагог, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы – 260 гадоў з дня нараджэння

«Энеіда навыварат» (пасля 1812 г. і не пазней пачатку 1830-х гг.), ананімная парадыйна-сатырычная паэма, адзін з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу – 210 гадоў з часу напісання

«Мужыцкая праўда» (1862, Гродзеншчына – 1863), першая беларуска­моўная нелегальная рэвалюцыйна-дэмакратычная газета – 160 гадоў з пачатку выдання

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1932, г. Мінск), вядучая вышэйшая навучальная ўстанова нацыянальнай сістэмы адукацыі ў галіне музычнага мастацтва – 90 гадоў з часу стварэння (адкрыта 15.11.1932)

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (1932, г. Мінск), адзін з буйнейшых батанічных садоў Еўропы, дзяржаўная навуковая ўстанова – 90 гадоў з часу стварэння

Гродзенскі абласны драматычны тэатр(1947, г. Гродна), установа культуры, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Прэміі імя народнага артыста СССР Кірыла Лаўрова (Расія, 2012) – 75 гадоў з часу стварэння

«Мастацкая літаратура» (1972, г. Мінск), выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства – 50 гадоў з часу падпісання загада аб стварэнні